Марка́ль, морка́ль ’баран-вытворнік’, (зневаж.) ’чалавек, які гаворыць непрыемным хрыпатым голасам’ (Янк. 1, Некр.; хойн., рэч., Мат. Гом.; мазыр., лун., Шатал.; Ян.). Складае бел.паўд.-слав. ізалексу: серб.-харв.мр̏каљ ’казёл’, ’баран’, балг.мъркалец ’баран’; лексемы ўтвораны ад дзеяслова серб.-харв.мр́кати (се), мр̏кати, омркати ’спарвацца (пра козы, авечкі, рыбы)’, ст.-слав.мръкати ’тс’, ’бляяць’. Паводле Скока (2, 467), тут у наяўнасці першабытнае гукаперайманне, якое пазней стала пастухоўскім тэрмінам для выражэння coitus авечак і коз. Казлова (БЛ, 21, 59) адносіць лексему да прасл.mъrkalь ’баран’. Гл. таксама маркач. Сюды ж, відавочна, і прозвішча Мархель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел.мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск.meta (і met), якія з лац.mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́даўба ’засядзеўшаяся ў дзеўках, якую возяць па вёсках і прапануюць: Ці не трэба надаўба?’ (ушац., Панюціч, дыс.), рус.пск.арх.на́долба ’дзяўчына з беднай сям’і, якую бацькі возяць па вёсцы, прапануючы ўзяць замуж’, ’векавуха’. Да *nadoba, параўн. набаб ’патрэба’, надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’, надобніна ’патрэбная рэч’, укр.надоба ’патрэба, неабходнасць’, рус.надоба ’патрэба, неабходнасць’, гл. надоба. У выніку пеярызацыі збліжана са словамі надаўба ’незгаворлівы ўпарты чалавек’, надоўб ’асталоп, неразумны’, рус.надолба ’дурны чалавек, дубіна, балда’, што ў сваю чаргу Узніклі на аснове канкрэтнага значэння ’слуп, калода’, параўн. Фасмер, 3, 38. Гл. таксама надабень.
Піся́г, піся́га, пася́г, пісю́га ’шрам ад удару пугай’, ’крывавы след ад удару’ (Шат.; Мат. Гом.; ТС; рас., Шатал.), пісяга́ты ’стракаты’ (маст., Сцяшк. Сл.), бяроз.пісяга́сты ’тс’ (Сл. ПЗБ), піся́жыць ’біць бізуном ці чым-н. іншым, пакідаючы шрамы’; бярэз.піця́х, кам.пуцугі; петрык., лельч., рэч.пісягі, піцягі ’рагі ад поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). Параўн. піса́г ’тс’ (гл.); усе формы ўзыходзяць да *pisati, гл. піса́ць, першапачатковае значэнне — ’праводзіць лінію, рысу’, параўн. польск.дыял.piska ’рыска’, twarz łzami pisze (пра сляды слёз) (Варш. сл.), балг.радоп.пѝсинка ’рыска, палоска’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́бус ’тып загадкі’ (ТСБМ). З рус.ребус ’тс’ < ням.Rebus < фр.rébus. Радзімай рэбусаў лічыцца Пікардыя (Францыя), дзе, пачынаючы з XV ст., на карнавалах ладзіліся сатырычныя агляды мясцовага жыцця, якія называліся па-лацінску de rēbus quae geruntur ’пра бягучыя справы’, дзе rēbus — мн. л. Тв. скл. лацінскага rēs ’рэч; справа’ (Брукнер, 457; Фасмер, 3, 454; Сной, 528). Іначай лічыцца, што крыніцай слова стала лацінскае выслоўе non verbis sed rēbus ’не словамі, а рэчамі’, якое таксама звязваюць са згаданымі карнаваламі (Е. Cobham Brewer, Dictionary of Phrase and Fable, 1898).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
utility
[juˈtɪləti]1.
n., pl. -ties
1) кары́снасьць, прыго́днасьць, прыда́тнасьць f.
A fur coat has more utility in winter than in summer — Фу́тра больш прыда́тнае ўзімку, чым уле́тку