млекакормячае сям. кашэчых атр. драпежных. Пашырана ў Амерыцы ад Паўд. Аляскі да Магеланава праліва. Жыве пераважна ў гарах, на ўскрайках лясоў, адкрытых ландшафтах і ў джунглях. 2 падвіды (П. ўсходняя — F.c. cougar і П. фларыдская — F.c. coryi) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Мясц. назвы П. — горны леў, серабрысты леў, кугуар.
Даўж. цела да 197 см, хваста да 82 см, маса да 110 кг. Вушы шырокія, закругленыя. Поўсць густая, кароткая. Афарбоўка аднаколерная, жаўтавата-бурая, знізу светлая. Драпежнік. Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) кацянят раз у 2—3 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙВА́Л, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis),
млекакормячае сям. паласацікавых падатр. бяззубых кітоў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.
Даўж. цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4—5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса выш. да 80 см. Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва). Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады. Промысел забаронены з 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗІ́Ф, Сісіф,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Эола — родапачынальніка племя эалійцаў, будаўнік і цар стараж.Карынфа. Праславіўся сваёй хітрасцю. С. падмануў нават багіню смерці Танатас і закаваў яе ў кайданы (вызвалена Арэсам праз некалькі гадоў, на працягу якіх людзі не паміралі), потым быў адзіным з памерлых, каму ўдалося ўцячы з царства мёртвых — аіда. Калі С. зноў, ужо назаўсёды, трапіў у аід, то быў жорстка пакараны багамі за свае хітрыкі і злачынствы: яго прымусілі бясконца каціць на высокую гару вялізны камень, які, дасягнуўшы вяршыні, кожны раз скочваўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфаў камень» — цяжкая, марная, бясконцая праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПА́ДЧЫНА»,
ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаецца з 1970 у Мінску на бел. мове. Да 1989 выходзіў штоквартальна пад назвай «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», з 1991 выходзіць раз у 2 месяцы. Асвятляе пытанні аховы, вывучэння, прапаганды помнікаў гісторыі і культуры, праблемы бел.гіст. і культ. спадчыны ў еўрап. кантэксце. Публікуе артыкулы і архіўныя матэрыялы па гісторыі Беларусі, філас. думцы, гісторыі мастацтва і рэлігіі, культ. спадчыне нац. меншасцей Беларусі, гісторыі замежных краін, аб жыцці і дзейнасці бел. дыяспары, меркаванні пра шляхі развіцця нац. культуры, захавання гіст. памяці. Змяшчае пераклады і перадрукоўкі айч. і замежнай гістарыяграфічнай і літ. спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФАРЭ́Т (ад італьян. trafaretto прадзіраўленае),
1) пласцінка з выразанымі рысункамі, літарамі ці лічбамі, праз якія фарба наносіцца на любую паверхню. Выкарыстоўваецца для арнаментацыі сцен і столей будынкаў, маркіроўкі тары, прамысл. вырабаў і інш. 2) Друкарская форма трафарэтнага друку. Пласціна з металу, дрэва, кардону, пластмасы і інш., друкавальныя элементы якой прапускаюць фарбу, а прагальныя — непранікальныя для яе.
3) Прыстасаванне для паскарэння чарцёжна-графічных работ. Пласціна з адтулінамі, выкананая па форме і з памерамі дэталей або іх элементаў, знакаў, умоўных абазначэнняў, схем і г.д., якія паўтараюцца ў чарцяжах.
4) Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-небудзь, якога слепа прытрымліваюцца; шаблон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭ́КА ВІЛЕ́НЬСКА»
(«Teka Wileńska» «Віленскі зборнік»),
часопіс дэмакр. кірунку. Выдаваўся ў 1857—58 у Вільні на польскай мове раз у 2 месяцы. Рэдактар-выдавец А.Кіркор. Змяшчаў матэрыялы, тэматычна і праблемна звязаныя з Беларуссю, у т. л.паэт. творы А.Адынца, пераклады з рус. і чэш. паэзіі В.Каратынскага, аповесць А.Плуга «Пястуха», апавяданні Г.Пузыны «Што можа любасць», гісторыка-краязнаўчы нарыс У.Сыракомлі «Мінск». Меліся быць апублікаваны бел. паэмы А.Вярыгі-Дарэўскага. Выйшла 6 нумароў. Закрыты ўладамі. Матэрыялы, падрыхтаваныя да наступных нумароў, выдадзены пад назвай «Pismo zbiorowe Wilerískie» («Віленскі альманах», т. 1—2, 1859—60).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНВА́Л, селядцовы кіт (Balaenoptera physalus),
млекакормячае сям. паласацікаў падатр. вусатых кітоў атр. кітападобных. 2 падвіды. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 27,3 м (у сярэднім каля 20 м), Maca каля 100 т. Спіна цёмна-шэрая, бруха белае, з 70—90 (да 114) палосамі. На баках цела шмат светла-шэрых плямак. Пласціны кітовага вуса (каля 360 пар) шэра-блакітныя, выш. да 90 см. Корміцца дробнымі ракападобнымі, чароднай рыбай, галаваногімі малюскамі. Нараджаюць 1 кіцяня (даўж. каля 6—7 м, маса да 1,86 т) раз за 2—3 гады. Промысел забаронены з 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭШНУ́НА,
старажытны горад-дзяржава ў Месапатаміі ў шумера-акадскую эпоху (3—2-е тыс. да н.э.), цяпер гарадзішча Тэль-Асмар у Іраку. Праз Э. Шумер і Акад звязваліся з Эламам. У 21 ст. да н.э. ўваходзіла ў склад дзяржавы Шумера і Акада. У 20 — пач. 18 ст. да н.э. Э. — цэнтр самаст. дзяржавы. Потым заваявана царом Хамурапі. пазней — касітамі (наз. Тупліяш). У клінапісных дакументах апошні раз упамінаецца каля 6 ст. да н.э. У выніку археал. раскопак у 1930—36 выяўлены храмы, палац цара Э. Нарамсіна, сістэма каналізацыі, жылыя пабудовы, скульптура, надпісы, пячаткі і інш.