СТРАЛЬЦО́Ў Міхась (Міхаіл Лявонавіч; 14.2.1937, в. Сычын Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.8.1987),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Полымя», «Маладосць», «Нёман». Друкаваўся з 1952. У першым зб. апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зб. «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхал. і эстэт. ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гар. стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмац. і інтэлектуальнага пачаткаў. Ў аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваен. гады. Акварэльнасць, тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зб-ках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988). У вершах-споведзях, філас. мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню. У зб. «Жыццё ў слове» (1965) узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ц.Гартнага, К.Чорнага, П.Пестрака, А.Русецкага, А.Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Я.Коласа, З.Бядулі, М.Гарэцкага, К.Чорнага, У.Дубоўкі, А.Куляшова, Я.Брыля, П.Панчанкі, А.Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1969). Перакладаў на бел. мову творы А.Пушкіна, Я.Смелякова, М.Браўна, Н.Гільена, П.Неруды, сучасных італьян. паэтаў, раманы Ч.Айтматава, прозу Б.Пастарнака, Л.Лявонава і інш.
Тв.:
На ўспамін аб радасці. Мн., 1974;
Падарожжа за горад. Мн., 1986;
Выбранае. Мн., 1987.
Літ.:
Бугаёў Дз. Шматграннасць. Мн., 1970;
Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979;
Оскоцкий В. И трава, и асфальт: Заметки о прозе М.Стрельцова // Неман. 1979. № 6;
Адамович А. Испытание словом // Там жа. 1987. №2;
Карамазаў В. І прадчуванне, і лёс // Полымя, 1987. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Dum ferrum candet, tundito
Куй жалеза, пакуль яно гарачае.
Куй железо, пока оно горячее.
бел. Куй жалеза, пакуль гарачае, бо як астыне, то не ўкуеш. Куй жалеза, пакуль куецца. Гні асіну, пакуль маладая. Трымай, калі злавіў.
рус. Куй железо, пока горячо. Когда железо кипит, тогда его и ковать. Коси, коса, пока роса, роса долой ‒ и ты до мой. До время/до поры точи топоры, а пройдёт пора, не надо и топора. Пора да время дороже золота.
фр. Il faut battre le fer quand il est chaud (Надо ковать железо, пока оно горячее).
англ. Strike while the iron is hot (Куй железо, пока горячо).
нем. Man soll das Eisen schmieden, solange es heiß ist (Куй железо, пока горячо).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
grief[gri:f]n.
1. (over, at) скру́ха, марко́та, боль, сму́так
2. го́ра; няшча́сце; бяда́
♦
come to griefinfml
1) не здзе́йсніцца, правалі́цца;
His plans came to grief. Яго планы не здзейсніліся.
2) апыну́цца ў бядзе́;
The expedition shortly came to grief. Хутка экспедыцыя апынулася ў бядзе;
Good grief!infml (перадае здзіўленне) Бо́жухна мой!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
1. Моцна і працягла крычаць. — Ура, Таня! Ура! — лямантавалі дзяўчынкі, бегаючы па беразе.Скрыпка.— Лаві, лаві яго [зайца]! — лямантавалі хлопчыкі.Рылько. /Пра жывёл, птушак. Раз’юшаны сабака лямантаваў на падворку.Арочка.
2. Галасіць па кім‑н., над кім‑н.; моцна плакаць. Уся ў слязах, маці білася галавою аб падушку і лямантавала, як па нябожчыку.Карпаў.Бацька мой — у слёзы, крычаць гвалту, выбег на вуліцу, лямантуе.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каха́нак, ‑нка, м.
Разм.
1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень.Чарот.
2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па-ро́знаму, прысл.
Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі.Паслядовіч.— Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш.Лобан.Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.каго-што. Падкаваць нанава, іначай, яшчэ раз. Перакаваць каню пярэднія ногі.
2.каго. Падкаваць усіх, многіх. Перакаваць усіх коней.
3.што. Перарабіць каваннем у што‑н. іншае. І клопат мой — дапамагчы Зямлі ў вялікай справе: Перакаваць хутчэй мячы На кельмы і аралы.Кляўко.
4.перан.; каго. Змяніць карэнным чынам, перавыхаваць. [З’явілася] думка, што чалавек сам можа выхавацца ў працы. Яна, маўляў, перакуе чалавека.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Дачакацца, прабыць, пражыць да прыходу, наступлення чаго‑н. На старасці год сына прычакаў, — усхваляваным, новым голасам сказаў Баніфацый.Навуменка.Седзячы на лаўцы, прычакаў.. [Сымон] дня і больш у старую хату не заходзіў.Чорны.— А родненькія вы мае! А дзетачка ж мая, а ўнучак жа мой, як я вас доўга чакала! І нарэшце такі прычакала, — абдымала і цалавала спачатку Галю, а потым Вадзімку.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Пазбавіць ранейшай славы, усеагульнага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго‑, чаго‑н. Развянчаць культ асобы. □ Партыя .. рашуча развянчала суб’ектывізм, які падмяняў навуковы падыход да вырашэння буйных задач неабгрунтаванымі імправізацыямі.«Звязда».— Трэба ўзброіць гарадскую арганізацыю, развянчаць «тэарэтыка» Замерштэйна.Пестрак.
2.Разм. Скасаваць, аб’явіць несапраўдным чый‑н. шлюб, узяты па царкоўнаму абраду. — Татачка, мой родны, Мяне развянчайце, Ручкі мае развяжыце, Слоўца маё адкажыце!З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя, ‑і, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. рэкамендаваць.
2. Спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме). Атрымаць добрую рэкамендацыю. □ [Барыс:] — Ну што ты: мая ж рэкамендацыя! Мала таго, што параіў, дык яшчэ запэўніў Арсена Уладзіміравіча, што толькі ён, мой найлепшы сябар, можа паправіць нашы фінансавыя справы, вывесці завод у людзі.Скрыган.[Шахневіч:] — Ты прасіў у мяне рэкамендацыю ў партыю? Вось яна, трымай.Краўчанка.
3. Парада, нежаданне, прапанова. Рэкамендацыя бібліятэкара. Навуковыя рэкамендацыі — у жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)