Разм. Наяўныя грошы. Хто тут — Мядзведзь, а хто — Цыган, Што заграбае чыстаган, Не цяжка дагадацца: Вы гляньце цераз акіян — На іх «свабоднае» мастацтва.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́скідзь ’вывернутае дрэва’ (Байк. і Некр., Куч.). Параўноўваецца з назвай населенага пункта на тэрыторыі в.-луж. гаворак Wuskidź у якасці спецыфічнай беларуска-лужыцкай ізалексы (Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189). Фанетыка бел. і в.-луж. слоў сведчыць, аднак, пра другасны характар гэтых форм, узнікшых у выніку лабіялізацыі, паколькі формы з вы‑ вядомы на больш шырокай тэрыторыі (рус.выскидь, чэш.výskyď і г. д.). Гл. выскадзь, выскідзь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́падак1 (БРС, Шат.), выпа́дак (Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус.вы́падок ’ападкі’, укр.ви́падок ’выпадак’, польск.wypadek, в.-луж.wupadk ’тс’. У бел. запазычанне з польск., дзе, відавочна, калька ням.Ausfall (параўн. Брукнер, 390). Змяненне націску ў форме вы́падак пад уплывам іншых дэрыватаў з прыст. вы‑.
*Вы́падак2, вы́пыдык ’хвароба ў коней, выпадзенне поўсці’ (Бяльк.). Рус.дыял.выпадок ’хвароба’. Да выпада́ць з суф. ‑ак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
намяка́ць, намякну́цьándeuten vt; híndeuten vi, ánspielen vi (нашто-н. auf A); éinen Wink gében*, éine Ándeutung [Ánspielung] máchen;
на што вы намяка́еце? woráuf spíelen Sie an?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПАЛІНЕ́ЗІЯ (ад палі... + грэч. nesos востраў),
адна з асноўных астраўных груп у Акіяніі, у цэнтр.ч. Ціхага ак. Цягнецца ад Гавайскіх а-воў на Пн да Новай Зеландыі (паміж 23°30′паўн. ш. і 28°паўд. ш. і 176°усх. — 109°20′зах. д.). Пл. каля 26 тыс.км². Асн. а-вы: Гавайскія, Туамоту, Тонга, Самоа, Уоліс, Хорн, Тувалу, Такелау, Кука, Тубуаі, Лайн, Таварыства, Маркізскія, Вялікадня і інш. У межах П. дзяржавы: Зах. Самоа, Кірыбаці, Тонга, Тувалу; Гаваі — штат ЗША; уладанні Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Нов. Зеландыі. Нас. 1870 тыс.чал. (1999), пераважна палінезійцы. Астравы вулканічнага або каралавага паходжання. Вулканічныя астравы гарыстыя (выш. да 4205 м на Гавайскіх а-вах, 2241 м на Таіці), каралавыя — нізінныя. На а-вах Гавайскіх, Самоа, Тонга — дзеючыя вулканы. Клімат экватарыяльны і трапічны пасатны. Сярэднія гадавыя т-ры 22—26 °C. Колькасць ападкаў павялічваецца з У на З ад 1500 да 3500 мм. Большасць астравоў церпяць ад моцных ураганаў. На наветраных схілах гарыстых астравоў густыя вечназялёныя лясы, на падветраных — саванны; на ўзбярэжжах — пальмы, хлебнае дрэва, панданусы, баньяны. Жывёльны свет бедны млекакормячымі, шматлікія птушкі. Трапічнае земляробства. Вырошчваюць для мясц. патрэб тара, ямс, хлебнае дрэва, рыс, кукурузу, цукр. трыснёг; на экспарт какаву, какосы, ананасы, бананы, цытрусавыя. Лесараспрацоўкі. Рыбалоўства. Лоўля жэмчугу, марскіх чарапах. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. сыравіны, каштоўнай драўніны (на экспарт). Міжнар. турызм. Астравы П. знаходзяцца на шляхах, якія звязваюць Амерыку з Паўд.-Усх. Азіяй і Аўстраліяй. Буйнейшыя гарады і порты П.: Ганалулу (Гавайскія а-вы), Папеэтэ (Таіці), Апія (Зах. Самоа), Пага-Пага (Усх. Самоа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гро́шыкі, ‑каў; адз.няма.
Разм. Тое, што і грошы. Як дзень кароткі, прамінуў квартал, І у дырэктара спыталі: — Як з планам? Як вы працавалі? Навошта грошыкі выдаткавалі?Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бандзю́к, ‑а, м.
Разм.зневаж. Тое, што і бандзюга. [Салавей:] — Але, таварышы, вы ж ведаеце, што ў Загальскіх балотах, ды і тут па хутарах яшчэ лазяць шляхецкія бандзюкі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)