СУКНАРО́БСТВА,

хатняе рамяство па вырабе сукна, тканіны з ваўняных нітак у многіх народаў. На Беларусі з самаробнага сукна шылі верхняе мужчынскае і жан. адзенне (світы, сярмягі, бравэркі і інш.), штаны-суконнікі, спадніцы-андаракі, рабілі цёплыя анучы-суконкі, шыты абутак — буркі і інш. Сыравінай была воўна. Найб. якаснае сукно было з воўны старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. На кроснах ткалі сукно і паўсукно пераважна ў 4 ніты. Колер залежаў ад колеру воўны (белы, шэры, чорны). Нярэдка белае сукно фарбавалі. Белы колер паводле традыцыі пераважаў на Магілёўшчыне, ва ўсх. паветах Віцебскай і паўд. паветах Мінскай губ.; шэры найб. пашыраны на ПнЗ Беларусі. Фарбавалі сукно расл., а з пач. 20 ст. — хім. фарбавальнікамі. Напр., на ПдЗ для фарбавання тканін у карычневы колер сяляне ўжывалі торф. Каб атрымаць чорны колер, у Мінскай губ. сукно клалі ў настой іржавага жалеза. Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі босымі нагамі або ў ручных валюшнях. З 2-й пал. 19 ст. пашыраны мех. спосаб валення на валюшнях (фолюшах) з дапамогай вадзянога кола або з паравым прыводам. З сярэдзіны 20 ст. саматужнае С. на Беларусі не існуе, бытуе як маст. промысел па вырабе дываноў, дарожак, посцілак і інш.

Н.​І.​Буракоўская.

т. 15, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Я́ДЗЕРНЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К (ЯРР), атамны ракетны рухавік,

рэактыўны рухавік, які працуе на ядзерным паліве. Сіла цягі ствараецца выкідам рабочага цела, якое награецца за кошт цяпла, што вылучаецца ў ядзерным рэактары ў выніку рэакцыі дзялення цяжкіх атамаў або радыеактыўнага распаду. Можа працаваць у атмасферы і беспаветранай прасторы, выкарыстоўваецца ў касманаўтыцы і ваен. тэхніцы.

У адрозненне ад хімічнага ракетнага рухавіка ў ЯРР крыніца энергіі (ядз. паліва) і рабочае цела раздзелены паміж сабой. Мае вельмі малую вагу паліва і не патрабуе запасу акісляльніку на борце ракеты. У ЯРР можна атрымаць імпульс, які значна перавышае імпульс хім. ракетнага рухавіка. У залежнасці ад тыпу ядз. паліва адрозніваюць ЯРР з цвердафазнай і газафазнай актыўнай зонай ядз. рэактара.

В.​Ц.​Казазян.

Прынцыповая схема ядзернага ракетнага рухавіка: 1 — бак з вадкім вадародам; 2 — помпа; 3 — турбіна; 4 — цяпловылучальныя элементы; 5 — выпуск газаў з турбіны; 6 — сапло; 7 — стрыжні кіравання; 8 — ахоўны экран.
Схема рухальнай устаноўкі з ядзерным ракетным рухавіком: 1 — бак з рабочым целам; 2 — помпа; 3 — блокі кіравання магутнасцю рэактара; 4 — датчык тэмпературы газу на выхадзе з рэактара; 5 — орган кіравання рэактарам; 6 — калектар адбору газу на прывод турбіны; 7 — ядзерны рэактар; 8 — сапло; 9 — блок кіравання цягай; 10 — рэгулятар частаты вярчэння турбіны; 11 — газавая турбіна.

т. 18, кн. 1, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кваліфіка́цыя ж. Qualifikatión f -, -en; Qualifízíerung f -, -en (ацэнка);

вытво́рчая кваліфіка́цыя fáchliche Fórtbildung;

атрыма́ць кваліфіка́цыю sich fáchlich schúlen;

ку́рсы павышэ́ння кваліфіка́цыі Fórtbildungslehrgang m(e)s, -gänge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дысерта́цыя ж. Dissertatión f -, -en; Dissertatiónsschrift f -, -en;

абарані́ць дысерта́цыю éine Dissertatión vertéidigen; promovíeren [-´vi:-] vi (атрымаць вучоную ступень);

дысерта́цыя на атрыма́нне ступе́ні кандыда́та наву́к Kandidátendissertation f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бо́ны

(фр. bons)

1) крэдытныя дакументы, уладальнік якіх мае права атрымаць адзначаную ў іх суму ў пэўны час ад пэўнай установы;

2) папяровыя грошы, якія страцілі плацежную сілу і маюць цікавасць толькі для калекцыянераў (гл. баністыка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

odzyskać

зак. [od-zyskać] атрымаць назад, вярнуць, здабыць; знайсці;

odzyskać zdrowie — ачуняць;

odzyskać spokój — здабыць спакой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rozgłos, ~u

м. слава; папулярнасць;

bez ~u — без шуму, уціхую;

zdobyć rozgłos — атрымаць вядомасць; заваяваць папулярнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gwiazdka

gwiazdk|a

ж.

1. зорачка;

2. каляднае свята;

dostać prezent na ~ę — атрымаць калядны падарунак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.

Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. steći ‘здабыць, атрымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.

1. Дзейнасцю, паводзінамі выклікаць пэўныя адносіны да сябе; стаць вартым чаго‑н. Заслужыць любоў. Заслужыць павагу. □ Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер’е вучняў. Колас.

2. Набыць права на што‑н. службай, працай; атрымаць за службу, працу. Заслужыць права на адпачынак. Заслужыць медаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)