Высачыня́ (БРС, Шат., Касп., Мядзв.), высачэ́нь (Бяльк.). Укр. височи́на, височиня́, височи́нь. Ад высокі з суф. ‑іна, ‑ень; нʼ з суф. ‑ыня (параўн. гаспадыня), які з ‑ынʼі (Карскі 2–3, 28).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каржэ́іна ’вельмі закарэлая, брудная асоба’ (Нар. словатв.), ’вельмі закарэлы, брудны’ (З нар. сл.). Да корж (гл.) і папярэдніх лексем. Словаўтварэнне: каржэіна ад каржэй (гл.) і суфікса ‑іна. (Nomen augmentativum et peiorativum).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клевяшчы́на ’расліна сямейства парасонавых’ (Кіс., ТСБМ). Словаўтваральна да клев‑ішч‑іна (Сцяцко, Афікс. наз., 87, 107). Тады да кляваць (гл.), якое можа мець значэнне ’джаліць, кусаць’. Параўн. рус. назву жгун‑корень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабаві́на, лыбавіна ’вялікі пагорак’ (Яўс., Юрч., Вытв. сл.), ’верхняя частка узгорка’ (КТС, І. Навуменка), рус. лобовина ’верх ілба; выпукласць: круглявае узвышша’. Да лоб) (гл.). Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага аўгментатыўнага суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нурэ́іна ’нелюдзімы, непрыязны флегматычны чалавек’ (Жд. 1, Сл. ЦРБ). Відаць, балтызм, аформлены суфіксам ‑іна, параўн. польск. дыял. niur ’пануры, маламоўны чалавек’ (беларуска-польска-літоўскае пагранічча) < літ. niū́ra ’пануры чалавек’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кажа́рына ’стары кажух’ (Касп.; рас., Шатал.), къжаръна, кажэръна ’паўкажушок, кажушок (звычайна стары, каравы)’ (міёр., Нар. словаўтв.). Рэгіянальнае (паўн.) утварэнне ад кожа (гл.). Суфіксацыя адзінкавасці (‑іна), аснова кажар‑, адносна якой гл. пад кажа́рка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рача́ліна ’балотная рэчка’ (Яшк.), ’месца стоку талай і дажджавой вады, ручаіна’ (мядз., Нар. словатв.), сюды ж рача́льнік ’затока каля рэчкі’ (віл., Сл. ПЗБ). Утварэнне з падвойнай суфіксацыяй рака + ал + іна. Накшталт балаціна ’забалочаная мясціна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Здух, зду́хавіна 1 ’ўпадзіна ў баку каровы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. амур., кастр. зду́хі ’грудзі, лёгкія, жывот’, сіб. взду́хи ’лёгкія, грудзі’, валаг. вздух ’бок судна’, укр. зду́хи, зду́ховина, зду́хвина ’месца ў частцы цела паміж рэбрамі і жыватом’ (СУМ, Грынч.), здухи ’газы, што выходзяць з арганізма’ (Жэлях.). Звязана з дух (гл.), адно са значэнняў якога ’дыханне’, відаць, праз прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў *въз‑дух‑а‑ти > *уздухаць > *здухаць, ад якога бязафіксны наз. здух (і здуха) і з суф. ‑іна здух‑ав‑іна (‑ав‑ прыметнікавы суфікс) са значэннем ’прадмет, для якога адзначанае дзеянне тыповае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́міна ’харчовыя прадукты’ (Гарэц., Др.-Падб.) (гл. е́мя). Параўн. рус. пск. емины, рус. смал. имины ’тс’. Гэтыя формы ўзыходзяць да рэгулярных рэфлексацый н. р. мн. л. *ědmena (*edmen) пад уздзеяннем форм Nomina collectiva на ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыдзі́на ’тонкая жэрдка’ (Нас., Касп.). Рус. гом., кур. жиди́нка, смал. жидчи́нка ’тс’. Відаць, ад прыметніка жыдкі з суф. ‑іна, як асаві́на ’асовая паляна’ (аб гэтай мадэлі Сцяцко, Афікс. наз., 107–108). Прыметнік у знач. ’тонкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)