ciekawie

1. цікава; займальна;

2. з інтарэсам; з цікаўнасцю;

rozglądać się ciekawie — з інтарэсам пазіраць па баках

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спадаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго. Пакахаць, закахацца. Сэрца ныла, бы з нуды, Вы сама была не ўся, — Спадабала я тады Брыгадзіра Міхася. Купала. Цікава паслухаць Раіну, за што яна спадабала асадніка. У. Калеснік.

2. што. Прыйсціся па густу, спадабацца. А я на ўсё жыццё спадабаў навальніцу. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

interested [ˈɪntrəstɪd] adj. (in) заціка́ўлены;

an interested party заціка́ўлены бок;

an interested look on her face заціка́ўленасць на яе́ тва́ры;

Are you interested in politics? Вы цікавіцеся палітыкай?;

I’d be interested to know the results. Мне было б цікава даведацца пра вынікі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ківіня́ ’качарга’ (Шатал.). Гіпотэза аб балтыйскім паходжанні слова абапіраецца на лат. kīvens ’круглая палка з зубчастым жалезам і ражкамі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 114). Цікава, што літ. kivýnas значыць ’апалонік (біял.)’, што, магчыма, сведчыць аб кальцы з балтыйскага для назвы апалоніка (гл. апалонік2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неакрэ́сленасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць неакрэсленага. Рамэо-Платонаў пераадольваў неакрэсленасць, расплывістасць многіх сваіх папярэднікаў у гэтай ролі. «Полымя». Атмасферы чагосьці важнага, што мае вось-вось адбыцца, вельмі добра адпавядаюць семантычная неакрэсленасць, трывожнасць мовы. Бярозкін.

2. Неакрэсленае становішча. У гэтай неакрэсленасці была і нейкая свая прываблівасць: цікава ж ведаць, чым яно ўсё скончыцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.

1. Прапусціць (вадкасць) праз што‑н. для ачысткі. Працадзіць малако праз цадзілку. Працадзіць булён.

2. перан. Вымавіць павольна, неразборліва, не разнімаючы зубоў. Цікава было б зірнуць на гэты лясок... — скрозь зубы працадзіў Лявон Свірыдавіч. Корбан. — Так, так, бачу, і ты, стары, жартаваць ўмееш, — працадзіў, ухмыляючыся, князь. Прокша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфе́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які стварае ўражанне, эфект (у 1 знач.), прыцягвае ўвагу. Паказаўшы.. [гасцям] збожжа, Марыя Захараўна запрасіла паглядзець на яе ўласныя дасягненні. — Яны не такія эфектныя, дзівосныя. Дубоўка. // Разлічаны на тое, каб стварыць эфект. Эфектны жэст. □ Дужа было б цікава падаць умоўлены знак іменна ў воўчай скуры. Дзед Талаш любіў эфектныя сцэны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыго́ўтацца (прыго́ўтаціса) ’супакоіцца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага о́ўтацца. Няясна. Цікава, што арэал распаўсюджання роднасных форм (верагодна, агульны) — паўднёварускі і ўкраінскі: кур., арл., разан., варонеж. прыголта́ться ’прызвычаіцца, асвоіцца; прыцярпецца’, варонеж. ’налажыцца; прыстасавацца’, укр. приго́втатися ’асвоіцца, азнаёміцца’ < приго́втати ’прывучыць; асвоіць, азнаёміць’. Параўн. аго́ўтацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДЗЮМА́ (Dumas) Аляксандр, Дзюма-бацька (Dumas pére; 24.7.1802, г. Вілер-Катрэ, Францыя — 5.12.1870), французскі пісьменнік, Сын рэсп. генерала. Дэбютаваў вадэвілем «Паляванне і каханне» (1825). Вядомасць Дз. прынеслі рамант. драма «Генрых III і яго двор» (1829), п’есы «Антоні» (1831), «Нельская вежа» (1832), «Кін» (1836). У 1835 апублікаваў першы гіст. раман «Ізабэла Баварская». Творчы росквіт прыпадае на 1840-я г., калі былі выдадзены яго вядомыя гіст.-авантурныя раманы: трылогія «Тры мушкецёры» (1844), «Праз дваццаць гадоў» (1845), «Віконт дэ Бражэлон» (т. 1—3, асобнае выд. 1848—50); трылогія пра Генрыха Наварскага «Каралева Марго» (1845), «Пані Мансаро» (асобнае выд. 1846), «Сорак пяць» (асобнае выд. 1847—48); «Граф Монтэ-Крыста» (асобнае выд. 1845—46). Абапіраючыся на вял. гіст. матэрыял, Дз. цікава і дынамічна ўзнаўляе быт і норавы эпохі, характары гіст. асоб. Аднак яго раманы не вызначаюцца глыбокім гіст. і псіхал. аналізам, значныя гіст. падзеі часта тлумачацца выпадковым збегам абставін, што стварае эфектныя сітуацыі і заблытаныя інтрыгі. Літ. спадчына Дз. ўключае таксама кн. «Мае мемуары» (т. 1—22, 1852—54), пуцявыя нататкі (у т. л. «З Парыжа ў Астрахань», т. 1—5, 1858), творы самых розных жанраў.

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—12. М., 1976—80.

Літ.:

Моруа А. Три Дюма: Пер. с фр. Мн., 1982.

І.​С.​Александровіч.

т. 6, с. 129

т. 6, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)