эфектны, ‑ая, ‑ае.

Які стварае ўражанне, эфект (у 1 знач.), прыцягвае ўвагу. Паказаўшы.. [гасцям] збожжа, Марыя Захараўна запрасіла паглядзець на яе ўласныя дасягненні. — Яны не такія эфектныя, дзівосныя. Дубоўка. // Разлічаны на тое, каб стварыць эфект. Эфектны жэст. ▪ Дужа было б цікава падаць умоўлены знак іменна ў воўчай скуры. Дзед Талаш любіў эфектныя сцэны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)