выключэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Той, каго адкуль‑н. выключылі. Парфен і кошыка ніякага не ўзяў: хай людзі не думаюць, што ў грыбы буднім днём выключэнец пайшоў, хай думаюць, што ў лясніцтве інтэрас мае. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

УІ́НСТАН-СЕ́ЙЛЕМ (Winston-Salem),

горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Узнік у выніку аб’яднання ў 1913 гарадоў Сейлем (засн. ў 1766) і Уінстан (засн. ў 1849). Каля 1 млн. ж. з гарадамі Грынсбара, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйнейшы ў ЗША цэнтр тэкст. прам-сці, вытв-сці цыгарэт, гандлю тытунём. Вытв-сць тэлефоннай і тэлеграфнай. апаратуры, абсталявання для харч. прам-сці, метал. фольгі; мэблевая, швейная, харч. прам-сць. 2 ун-ты. Музей.

т. 16, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

thy [ðaɪ] pron. poet., relig., dated твой, твая́, тваё, твае́; свой, свая́, сваё, свае́;

Thy kingdom come. Хай прыйдзе Царства Тваё.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

запаве́траць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

У выразах: каб ты запаветраў; хай яно запаветрае — каб ты прапаў (згінуў); хай яно прападзе (згіне). — Гэ, — загуў басам Алесь, — ці адну ноч не спаў я! Няхай яно, брат, запаветрае. Колас.

[Ад даўнейшага слова «поветрие» — пошасць, мор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕ́РШВІН (Gershwin) Джордж (26.9.1899, Нью-Йорк — 11.7.1937),

амерыканскі кампазітар, піяніст. Паходзіў з сям’і (Гершовіч), якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай муз. адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р.​Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны муз. стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афра-амер. фальклору, амер. эстраднай і розных формаў еўрап. музыкі, у т. л. фп. стылю Ф.​Ліста, М.​Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), франц. імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы. Творчасць Гершвіна ахоплівае розныя муз. жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нац. опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і муз. фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод інш. твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей!» (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар’ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе паст. ў Нью-Йорку); для аркестра — сімф. сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фп. з арк. — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фп. (1926), песні, музыка да кінафільмаў.

Літ.:

Волынский Э. Джордж Гершвин (1898—1937). 2 изд. Л., 1988;

Rushmore R. The life of G.Gershwin, man and legend. New York, 1966;

Schwartz C. Gershwin: his life and music. Indianapolis, 1973.

Дж.Гершвін.

т. 5, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́зуха ж., в разн. знач. па́зуха;

за ~хай — за па́зухой;

палажы́ць за ~ху — положи́ть за па́зуху;

ло́бныя ~хі — анат. ло́бные па́зухи;

п. ліста́ — бот. па́зуха листа́;

◊ трыма́ць ка́мень за ~хай — держа́ть ка́мень за па́зухой;

як у Хрыста́ (Бо́га) за ~хай (жыць) — как у Христа́ за па́зухой (жить)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Апруда 1 ’гультай, абжора’ (Касп.). Няясна. Параўн. літ. aprūdìjęs ’іржавы’.

Апруда 2 ’смерць’, віц. (П. В. Садоўскі, вусн. паведамл.). У выразе хай цябе апруда ’каб ты здох’. Параўн. апрудзіцца, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

man II prtc разм. то́лькі;

er soll es ~ versúchen! хай то́лькі паспрабу́е!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

niech

няхай, хай;

niech pomyślę — дай(це) падумаць; дазволь(це) падумаць;

niech spojrzę — дай(це) паглядзець; дазволь(це) паглядзець;

niech będzie — няхай (хай) будзе;

niech tylko spróbuje! — хай толькі паспрабуе!;

niech mówią, co chcą — хай гавораць, што хочуць;

niech się, co chce, dzieje — хай будзе, што будзе;

a niech to! — разм. а каб цябе!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

СТА́НСЫ (франц. stance ад італьян. stanza літар. — памяшканне, пакой, прыпынак),

невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. С. пісалі Дж.​Байран, А.​Пушкін і інш. паэты 18—19 ст. У бел. паэзіі С. можна лічыць верш М.​Багдановіча «...Рушымся, брацця, хутчэй»:

Рушымся, брацця, хутчэй
У бой з жыццём. пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.

С. сустракаюцца ў. сучасных бел. паэтаў: А.​Звонака, С.​Ліхадзіеўскага і інш.

В.​П.​Рагойша.

т. 15, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)