бел. народная гульня Існуе ў 2 варыянтах: Ц. за горадам і Ц. трайная. Для Ц. за горадам бяруць 2 палкі і цурку — драўляную палачку даўж. 20—25 см (адсюль назва). Гульцы (2—6 чал.) чэрцяць на зямлі квадрат — «горад» і па жараб’ёўцы выбіраюць вядучага. Калі ён зловіць цурку, то мяняецца месцамі з гульцом, які яе адбіў; калі не, то з таго месца, дзе цурка ўпала, кідае яе ўгору і адбівае ў «горад». Калі пападзе, вядучы мяняецца месцамі з гульцом, які выбіў цурку. Калі ж не пападзе, то з таго месца, дзе цурка ўпала, ёю ж адмяраецца адлегласць да бліжэйшай «мяжы горада», а вынік залічваецца гульцу, што выбіў з «горада». Гульня працягваецца да таго часу, пакуль хто-небудзь з гульцоў не набярэ раней дамоўленую колькасць цурак. Для Ц. трайной бяруць 1 палку і 1 цурку. Гульцы (6 чал.) праводзяць лінію і пасярэдзіне яе выкопваюць ямку. Затым дзеляцца на 2 каманды па 3 чал. Цурку кладуць упоперак ямкі, і кожны гулец каманды 3 спосабамі па чарзе кідае яе ў «поле» (за лінію). Калі гульцы ў «полі» зловяць цурку на ляту, то ім залічваюцца ачкі, калі не, то яе кідаюць у палку. Патрапіўшы ў яе 3 разы, гульцы набіраюць свае ачкі і мяняюцца месцамі з камандай праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разлу́чнік, ‑а, м.
1.Разм. Той, хто разлучыў, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей. — Я праклінаю таго разлучніка, які стаў тады нам упоперак дарогі, як чорны прывід.Сабаленка.
2.Абл. Мужчына, які развёўся з жонкай. [Люба:] — Ды і хлопцаў пасля вайны не так што і было. А за якога разлучніка ісці... [Валянцін:] — Што там разлучнік? Вось Жана на дзеці пайшла.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папяро́к
1.предлог срод. поперёк;
2.нареч., см.упо́перак1;
◊ стаць (стая́ць) п. даро́гі — стать (стоя́ть) поперёк доро́ги;
стаць п. го́рла — стать (встать) поперёк го́рла
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ву́лка
1. Невялікая вуліца (БРС).
2. Брукаваны завулак (Глуск.Янк. I, Сен.Касп.).
3. Дарога, якая праходзіць упоперак вёскі, прыкладна пасярэдзіне (Сміл.Шат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
перакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1.каго-што. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.
П. мяшок з аднаго пляча на другое.
П. мяч за рысу.
2.што. Палажыць што-н.упоперак чаго-н. для пераправы.
П. кладку цераз ручай.
3.перан., каго-што. Перамясціць, адправіць на іншае месца.
|| наз.перакі́дванне, -я, н.іперакі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАГНІТАГІДРАДЫНАМІ́ЧНЫ ГЕНЕРА́ТАР, МГД-генератар,
электрычная ўстаноўка, якая непасрэдна пераўтварае энергію рабочага цела ў электрычную. Прынцып дзеяння заключаецца ў тым, што пры руху рабочага цела — электраправоднага асяроддзя (вадкага або газападобнага электраліту, вадкага металу, іанізаваных газаў — плазмы) упоперакмагн. поля ў адпаведнасці з законам электрамагнітнай індукцыі ў рабочым целе індуцыруецца эл. ток, які адводзіцца ў эл. ланцуг. Ідэя М.г. выказана М.Фарадэем у 1831, прынцыпы пабудовы сфармуляваны ў 1907—22, практычная рэалізацыя пачалася ў канцы 1950-х г. з развіццём магнітнай гідрадынамікі і фізікі плазмы. Найб. значныя распрацоўкі МГД-генератараў і МГД-электрастанцый выкананы ў Ін-це высокіх т-рРас.АН.
М.г. складаецца з канала (з саплом, рабочай ч., дыфузарам), у якім фарміруецца паток плазмы, індуктара, што стварае стацыянарнае або пераменнае — бягучае магн. поле, і сістэмы зняцця энергіі з дапамогай электродаў (кандукцыйныя М.г.) або індуктыўнай сувязі патоку з ланцугом нагрузкі (індукцыйныя М.г.). Плазмай з’яўляюцца прадукты згарання прыродных або спец. паліваў з дабаўкамі злучэнняў шчолачных металаў (павялічваюць эл. праводнасць плазмы). Адрозніваюць М.г. імпульсныя (даюць імпульсы току працягласцю да некалькіх мікрасекунд), кароткачасовага дзеяння і тыя, што працуюць працягла. Могуць выкарыстоўвацца на эл. станцыях (у т. л. на АЭС), ва ўстаноўках для пакрыцця пікавых нагрузак і рэзервовых, для сілкавання суднаў, лятальных апаратаў і інш.
У.Л.Драгун.
Схема дыскавага холаўскага магнітагідрадынамічнага генератара: 1 — абмотка індуктара; 2 — канал генератара; 3 — падвод рабочага цела; 4, 5 — выхадны і ўваходны холаўскія электроды; R — супраціўленне нагрузкі; u — скорасць; B — магнітная індукцыя; Iф — фарадэеўская кампанента току.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ТАЛЬСКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Зах. Палессі. Бытаваў у 19—1-й пал. 20 ст. на невял. тэр. Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца). Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, уручную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца — гладкафарбаваны, бурачковы ці чырвоны андарак або палатнянік з белага кужалю, сабранага па лініі таліі на матузок. Фартух кроілі з 4 полак кужэльнага палатна, якія злучалі дэкар. швом, што дазваляла насіць яго на два бакі. Арнамент натыкання вызначаўся дробным малюнкам чырвонага, чырвона-чорнага, блакітна-чырвона-чорнага геам. або расліннага арнаменту. Гарсэт шылі з чырвонага фабрычнага сукна, з серабрыстай парчы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы-галуна, стужак, пацерак, запраўлялі яго ў спадніцу і падпяразвалі шырокім бурачкова-чырвоным поясам ручнога пляцення. Галаўны ўбор — моцна накрухмаленая намітка, завітая на каробачку з чапцом, аздобленая кветкамі па баках або паўкругам спераду. Мужчынскае адзенне складалі нагавіцы і кашуля навыпуск, падперазаныя шырокім плеценым поясам з кутасамі, галаўны ўбор — саламяны брыль, магерка. Верхняе адзенне — світка, катанка, куртка з чорнага валенага сукна, аздобленая цёмна-сіняй аблямоўкай, з бакавымі клінамі-«вусамі». Прыгожым маст. аздабленнем вылучаліся аўчынныя кажушкі і паўкажушкі (гл.Мотальскія кажухі).
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Мотальскі строй. Летняе традыцыйнае адзенне жанчын. Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
crosscut
[ˈkrɔskʌt]1.
adj.
які́ рэ́жа, разрэ́заны ўпо́перак
a crosscut saw — папяро́чная піла́
2.
n.
1) папяро́чная пі́ла
2) папяро́чны разрэ́з
3.
v.t.
рэ́заць упо́перак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.
1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтага часу з такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця.Няхай.// Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перарэз ’вялікая бочка’ (Гарэц.), ’частка двудоннай бочкі, перарэзанай на дзве палавіны, чан’ (Нас., Касп.; чавус., Мат. Маг.), перэрэз ’бочка сярэдніх памераў, звужаная ўверсе, для квасу, засолкі гуркоў’ (усх.-палес., З нар. сл.), пірарэ́з ’засек, месца для ссыпкі зерня’, пірярэ́жчык ’засек у свірне’ (Бяльк.). Укр.пере́різ ’палавіна перарэзанай упоперак бочкі’, палес.перере́з ’тс’; рус.дыял.перерез ’кадушка з перарэзанай напалам бочкі, цэбар; вялікі чан’. Усходнеславянскае. Да пера- і рэзаць (гл.).