ху́ткасць, -і, ж.

1. Ступень інтэнсіўнасці, шпаркасці руху каго-, чаго-н. або распаўсюджання чаго-н.

Поле ачышчалася ад снегу з небывалай хуткасцю.

Высокая х. стральбы.

2. Ступень скорасці руху або вярчэння некаторых машын (аўтамабіля, станка і пад.), звязанае з парадкам узаемадзеяння дэталей каробкі перадач.

Уключыць х.

Ехаць на трэцяй хуткасці.

3. У механіцы: адносіны пройдзенага целам шляху да часу, за які гэты шлях пройдзены.

Раўнамерная х.

|| прым. ху́ткасны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Х. аўтобус.

Х. доступ у інтэрнэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

kierunkowskaz

м.

1. паказальнік кірунку; дарожны ўказальнік;

2. аўт. сігнал павароту;

włączyć kierunkowskaz — уключыць сігнал павароту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

залічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак.

1. каго (што). Уключыць у склад каго-, чаго-н., аднесці да якой-н. катэгорыі.

З. студэнтам.

З. на работу.

З. у адстаючыя.

2. што. Прылічыць каму-н., занесці на чый-н. рахунак.

З. на бягучы рахунак дзвесце рублёў.

З. у агульны бюджэт.

3. што. Прыняць што-н. у лік чаго-н.

З. пяць рублёў у пагашэнне доўгу.

4. што. Адобрыць, паставіўшы залік.

З. курсавую работу.

|| незак. залі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. залі́чванне, -я, н.

|| наз. залічэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

А. флангі праціўніка.

3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

А. позіркам рачную даліну.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

Радасць ахапіла душу.

5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

А. насельніцтва падпіскай на газеты.

6. Абдаць чым-н., пранізаць.

Мяне ахапіла холадам.

Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.

|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ахо́п, -у, м.

|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улі́ць, увалью́, увалье́ш, увалье́; увальём, увальяце́, увалью́ць і улію́, уліе́ш, уліе́; уліём, уліяце́, улію́ць; улі́ў, уліла́, -ло́; улі́; улі́ты; зак.

1. што і чаго ў каго-што. Наліць унутр.

У. ваду ў бочку.

У. новую энергію ў каго-н. (перан.).

2. перан., каго-што ў што. Дабавіць, уключыць дадаткова.

У. атрад у партызанскае злучэнне.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж; разм.).

Увечары ўліў такі дождж.

|| незак. уліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз. уліва́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

У. глюкозы (упырскванне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прылучы́ць, прылуча́цьуключыць, далучыць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт.), прілучы́ць ’далучыць’ (Бяльк.), прылучаць ’прычашчаць’ (Ласт.); ст.-бел. прилучати, прилучатися ’далучаць, далучацца’, прилучити, прилучитися (Сл. Скарыны), аддзеяслоўны субстантыў прылучэ́нне ’далучэнне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), ’прычашчэнне’ (Ласт.). Сюды ж вытворныя: прылу́чны ’які выпадкова прыбіўся не да свайго статку’ (Нас.), дзе часткова захоўваецца семантыка прылуча́й ’выпадак’, прылу́ка ’муж, што пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі’ (Інстр. 2). Узыходзіць да прасл. *prilǫčiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *lǫčiti, гл. лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (гл. таксама ЭССЯ, 16, 132–134). Укр. прилуча́ти ’далучаць; дадаваць; уключаць’. Ст.-рус. прилучити ’прылучаць; даць, падараваць’, рус. дыял. прилуча́ть, прилучи́ть ’прынаджваць, прывабліваць, далучаць’. Гл. таксама Фасмер, 3, 365; ЕСУМ, 3, 315–316, Варбат, Слав. языкозн., IX, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

факс

(лац. fac simile = рабі падобнае)

1) сістэма тэлеграфнай факсімільнай сувязі для перадачы графічнай інфармацыі (напр. перадаць паведамленне па факсу);

2) апарат, які перадае або прымае такую інфармацыю (напр. уключыць ф.);

3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам (напр. атрымаць ф.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

асво́іць, асвою, асвоіш, асвоіць; зак., што.

1. Навучыцца карыстацца чым‑н., авалодаць чым‑н. Асвоіць новую тэхніку. Асвоіць замежную мову. // Навучыцца вырабляць што‑н. Асвоіць вытворчасць новых станкоў. // Засвоіць, зразумець што‑н. Іван памагаў па матэматыцы — прагрэсіі, лагарыфмы, сінусы і косінусы Міця асвоіў як мае быць. Навуменка.

2. Уключыць у круг сваёй гаспадарчай дзейнасці; абжыць. Асвоіць цалінныя землі. // Выкарыстаць (грошы, сродкі і пад.). Асвоіць фонды. Асвоіць спадчыну. Асвоіць бюджэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запалі́ць

1. nzünden vt, nstecken vt; in Flmmen [Brand] stzen [stcken] (падпаліць);

запалі́ць святло́ Licht mchen, das Licht inschalten, das Licht nknipsen (разм.уключыць);

2. перан. (натхніць) begistern vt, entflmmen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

kogut

м.

1. певень;

2. разм. мігалка (лямпа);

włączyć ~a — уключыць мігалку;

puścić czerwonego ~a — пусціць чырвонага пеўня; падпаліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)