улі́ць, увалью́, увалье́ш, увалье́; увальём, увальяце́, увалью́ць і улію́, уліе́ш, уліе́; уліём, уліяце́, улію́ць; улі́ў, уліла́, -ло́; улі́; улі́ты; зак.
1. што і чаго ў каго-што. Наліць унутр.
У. ваду ў бочку.
У. новую энергію ў каго-н. (перан.).
2. перан., каго-што ў што. Дабавіць, уключыць дадаткова.
У. атрад у партызанскае злучэнне.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж; разм.).
Увечары ўліў такі дождж.
|| незак. уліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз. уліва́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
У. глюкозы (упырскванне).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)