Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
уключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.
1.каго-што ў што. Увесці, унесці ў склад, лік каго-, чаго-н.
У. у спіс навучэнцаў.
У. соль у рацыён жывёлы.
2.што ў што. Далучыць да сістэмы чаго-н.
У. апарат у сетку.
3.што. Прывесці ў дзеянне.
У. станок.
Уключы святло!
|| незак.уключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.уключэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уключы́цьсов.
1.в разн. знач. включи́ть;
у. тэлеві́зар — включи́ть телеви́зор;
у. у прагра́му но́выя пу́нкты — включи́ть в програ́мму но́вые пу́нкты;
2. включи́ть, внести́;
у. у спіс — включи́ть (внести́) в спи́сок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уключы́ць, уключу, уключыш, уключыць; зак.
1.што. Далучыўшы да крыніцы энергіі, прывесці ў дзеянне, рух. Уключыць станок. □ Сцяпан Васільевіч уключыў тэлевізар прамой сувязі. Матавы экран ажыў, прамільгнулі абрысы залы, ракетадрома.Шыцік.Вадзіцель ускочыў у кабіну і ўключыў матор. Машына кранулася.М. Ткачоў.// Далучыць да сістэмы дзеючых апаратаў; падключыць. Уключыць першую скорасць. Уключыць тэлефон.
2.каго-што. Увесці, прыняць у склад, лік каго‑, чаго‑н. Уключыць у рацыён жывёлы соль. □ [Бялькевіч:] — Збяру .. брыгаду, уключу туды Мацея з баянам і паеду.Савіцкі.Дырэкцыя адразу ўключыла «Ірынку» у рэпертуарны план тэатра і са згоды аўтара даручыла мне яе ставіць.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)