oneself [wʌnˈself] pron. fml

1. сябе́, сабе́;

do smth. for oneself рабі́ць што-н. для сябе́;

talk to oneself размаўля́ць з самі́м сабо́ю;

hurt oneself уда́рыцца, вы́цяцца, сту́кнуцца;

see smth. for oneself ба́чыць на свае́ во́чы, перако́нвацца

2. сам; сама́; само́;

one has to do it oneself трэ́ба зрабі́ць гэ́та само́му

(all) by oneself

1) адзі́н, сам, без дапамо́гі;

2) адзі́н, у адзіно́це, у само́це;

be oneself быць у нарма́льным ста́не (фізічным і маральным); быць самі́м сабо́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разлете́ться сов., в разн. знач. разляце́цца, мног. паразлята́цца; (ускорить силу движения — ещё) разагна́цца;

пти́цы разлете́лись пту́шкі разляце́ліся (паразлята́ліся);

ли́стья разлете́лись лісты́ разляце́ліся (паразлята́ліся);

таре́лка разлете́лась вдре́безги тале́рка разляце́лася ўшчэнт;

наде́жды разлете́лись надзе́і разляце́ліся;

разлете́вшись, уда́риться о столб разляце́ўшыся (разагна́ўшыся), уда́рыцца аб слуп.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́цца, дамся, дасіся, дасца; дадзімся, дасцеся, дадуцца; пр. даўся, ‑лася, ‑лося; заг. дайся; зак.

1. Дазволіць зрабіць з сабой што‑н. Дацца абстрыгчы. □ Хвядзько хацеў абняць і пацалаваць Параску, але яна не далася, уцякла ў хлеў. Лобан.

2. Разм. Ударыцца, стукнуцца. Увечары стала вядома: нічога страшнага ў Міхалючка не было, але ён моцна даўся аб цвёрдую зямлю, і па плячы пайшла пухліна. Чорны.

3. Разм. Дастацца. У цяжкай працы даўся хлеб, У бойках нас сустрэла слава. Хведаровіч. // Паддацца засваенню. Літары даліся хлопцу няцяжка. Брыль.

4. Разм. Стаць прадметам асаблівай увагі, інтарэсу. — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. А тыя хоць пагаварыць цікава могуць. Шыцік.

•••

Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць, надоўга запомніцца.

Дацца ў памяць — надоўга запомніцца, засесці ў памяці.

Дзіву дацца — моцна здзівіцца чаму‑н.

Не дацца ў крыўду каму — сумець пастаяць за сябе, абараніць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hurt

[hɜ:rt]

1.

v.i.

1) бале́ць

My finger hurts — Мне балі́ць па́лец

2) дайма́ць, крана́ць за жыво́е

2.

v.t.

1) ра́ніць (нагу́, руку́); кале́чыць; удара́ць

to hurt oneself — пакале́чыцца, уда́рыцца, вы́цяцца; пакры́ўдзіць, зьнява́жыць

He hurt his mother’s feelings — Ён пакрыўдзіў сваю́ ма́ці

2) псава́ць, шко́дзіць

3) хвалява́ць, засмуча́ць

3.

n.

1) боль -ю m.; ра́на f.

2) шко́да f., зло n.; кры́ўда f.

it would do no hurt — Не пашко́дзіла б

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

palnąć

palną|ć

зак.

1. разм. ударыць, ударыцца, выцяць;

~ł głową o kant szafki — ён ударыўся (выцяўся) галавой аб край шафкі;

2. разм. ляпнуць, выпаліць;

~ć głupstwo — ляпнуць глупства;

3. разм. пальнуць, стрэліць;

~ć sobie w łeb — застрэліцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лу́скаць1, лу́скыць, луска́ць, лу́скатэ ’лушчыць, раскусваць, разгрызаць, есці з хрустам’ (ТСБМ, Растарг., Юрч.; віл., докш., кам., драг., Сл. ПЗБ). Укр. лу́скати, рус. пск., смал., варон., дан. лу́скать, польск. łuskać, в.-луж. łuskać (worjechi), чэш. louskati, luskať, славац. lúskať, славен. lúskati, серб.-харв. љу̏скати (се), luskati (beči), балг. люскам. Прасл. luskati, утворанае ад luska > луска́ (гл.). Слаўскі (5, 353) лічыць малаімаверным вывядзенне прасл. luskati з lup‑skati (першаснага інтэнсіва на ‑sk‑), як мяркуе Махэк (ZfslPh, 29, 353–354).

Лу́скаць2, лу́скыць, лу́скаць ’патрэскваць, ламаючы што-небудзь сухое’, ’хрусцець (аб пальцах)’, ’трэскаць, лопаць’ (ТСБМ; ваўк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), (перан., іран.) ’забіваць, знішчаць’, ’піць, выпіваць’ (Юрч.), лу́снуць ’лопнуць, трэснуць’ (ТСБМ, Растарг., Сцяшк., ТС). Укр. лу́скати ’лопацца з трэскам’, ’удараць’, біць крыламі’, рус. лу́скать: пск., цвяр. ’біць’, ’шчоўкаць’, пск. ’лапатаць, балбатаць’, лу́снуть: кур. ’лопнуць’, наўг., пск., цвяр., калін. ’ударыць, стукнуць’, лу́снуццаударыцца аб зямлю’; польск. łuskać ’злёгку патрэскваць’, ’шмат піць’, каш. nalëskac są ’налопацца, наесціся’, в.-луж. łuskać ’лопацца, патрэсваючы’, чэш. luskati ’шчоўкаць пальцамі’, louskati ’выдаваць трэск’, łuskač ’біць вошы’, славац. lúskať пстрыкаць, трашчаць’; славен. lúskati ’біць; бразгаць дзвярыма, ляскаць бічом’, серб.-харв. љу̏скати ’лупіць мячом’, ljuskati ’лапатаць, пляткарыць’, балг. люскам ’удараю, пляскаю; жлукчу, п’ю’, пірдопск. лускам ’б’ю, катую’. Прасл. luskati, якое ад lusъ!, luskъ! (Слаўскі, 5, 353–355; гэтак жа і Бязлай, 2, 157). Махэк₂ (344–345) лічыць luskati інтэнсівам, утвораным ад lupati. Аўтары БЕР (3, 581) мяркуюць, што лускаць1 і лускаць2 маюць адно і тое ж паходжанне (да luska).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак.

1. Прымацавацца да чаго‑н. шляхам прыбівання цвікамі.

2. Прыгнуцца, прыціснуцца да зямлі (ветрам, дажджом і пад.). Пастрашыць, пырсне [дождж] раз ці два, Што не здаволіцца трава, Што не прыб’ецца нават пыл. Лужанін.

3. Плывучы, прыстаць, наблізіцца да чаго‑н., спыніцца каля чаго‑н. Мы прыбіліся к берагу, і лодка пайшла шпарчэй. Масарэнка. // Разм. Доўга ідучы, блукаючы, дабрацца, прыйсці куды‑н. — [Алёшка] уцёк і адзін начаваў у лесе: заблудзіўся, і не мог вярнуцца назад. Раніцай прыбіўся да лесніка. Якімовіч. У эшалонах ехалі і так, .. як жабракі, па людзях карміліся, каб хаця як назад прыбіцца. Галавач.

4. перан. Далучыцца, прыстаць да каго‑, чаго‑н. Полк ноччу знаўся, і яны прыбіліся да вайсковай часці. Навуменка. Праз некалькі дзён я прыбіўся да невялікай групы такіх жа, як сам, уцекачоў. Сачанка. У вайну прыбіўся ў нашу глухую тады вёску нейкі акружэнец з Волагды. Кулакоўскі. Прыбіўся [Іван Крот] да іх у атрад аднекуль з Хартыніцкіх хутароў. Місько.

5. Разм. Пабіцца; ударыцца. [Цясляр:] — Наша дзіця прыбілася, а яны тут пра нейкае чужое дабро. Чорны.

6. Абл. Падбіцца, натаміцца. За тыдзень баёў і беганіны ў лясах людзі надта прыбіліся, .., з’явіліся параненыя, траіх няслі з сабой на насілках. Быкаў.

•••

Прыбіцца да берага — тое, што і прыстаць да берага (гл. прыстаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сутыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Рухаючыся насустрач, наткнуцца адзін на аднаго, ударыцца адно аб адно. Яшчэ хвіліна — і лодкі сутыкнуцца... Гамолка. На вадзе было многа купальшчыкаў і купальшчыц, і Ксеня кожны раз падказвала Глебу, як абмінуць іх, каб не сутыкнуцца. Васілёнак. Паравозы зрабілі рывок — нібы магутны асілак кракнуў, буферы вагонаў сутыкнуліся. Кавалёў. // перан. Уступіць у канфліктныя адносіны. Тут [на судзе] сутыкнуліся дзве праўды: мужыцкая і панская, і яны выключалі адна адну. Машара. Узвышаны, па сутнасці сваёй рамантычны, ідэал сутыкнуўся з явай непрыгляднай, змрочнай. Навуменка.

2. з кім. Нечакана сустрэцца, сысціся на дарозе. Сярод халаднаватага, ветранага дня, ідучы з бярэзніку.., [Васіль] сутыкнуўся з Ганніным бацькам. Мележ. А потым я сустрэў .. [Ірыну] ў магазіне. Сутыкнуўся прама ў дзвярах. Гаўрылкін. // Уступіць у якія‑н. адносіны, сустрэўшыся, апынуўшыся разам. Сутыкнуцца па рабоце. // перан.; з чым. Спазнаць, зведаць што‑н.; пазнаёміцца з чым‑н. Сутыкнуцца з цяжкасцямі. □ Калі прыйшлося самому брацца за справу,.. [Паходня] сутыкнуўся з перашкодамі, што палохалі і бянтэжылі. Хадкевіч. З творчасцю Маякоўскага Танк сутыкнуўся яшчэ ў 1930 годзе ў перакладах на польскую мову. У. Калеснік.

3. Уступіць у сутычку, сысціся ў баі. Яшчэ раніцай тут ішоў бой. Сутыкнуліся дзве сілы. Гурскі. І на другі дзень Пецю не давялося сутыкнуцца з ворагам. Сіняўскі.

4. Зак. да сутыкацца (у 2–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угоди́ть сов.

1. (услужить) дагадзі́ць (каму, чаму), угадзі́ць (каму, чаму); унараві́ць (каму, чаму);

на всех тру́дно угоди́ть усім ця́жка дагадзі́ць (угадзі́ць, унараві́ць);

2. (попасть куда-л.) разг. тра́піць; папа́сці;

лиса́ угоди́ла в капка́н ліса́ тра́піла ў па́стку;

3. (удариться) разг. уда́рыцца, вы́цяцца, сту́кнуцца;

он угоди́л лбом в дверь ён уда́рыўся (вы́цяўся) ілбо́м у дзве́ры (аб дзве́ры);

4. (бросая, попасть) папа́сці, тра́піць, пацэ́ліць, уцэ́ліць;

угоди́ть ка́мнем в окно́ папа́сці (пацэ́ліць, тра́піць) ка́менем у акно́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́риться

1. уда́рыцца, вы́цяцца; (стукнуться) сту́кнуцца;

он уда́рился голово́й ён уда́рыўся (вы́цяўся, сту́кнуўся) галаво́й;

2. (попасть во что) сту́кнуцца (у што, аб што);

3. перен. (начать усиленно заниматься чем-л.) разг. узя́цца (за што-небудзь); пусці́цца; пача́ць (рабі́ць што-не́будзь);

уда́риться в рабо́ту узя́цца за пра́цу (рабо́ту);

уда́риться в воспомина́ния пусці́цца ва ўспамі́ны, пача́ць успаміна́ць;

уда́риться в слёзы пача́ць мо́цна пла́каць;

4. перен., разг. кі́нуцца; (пуститься) пусці́цца;

уда́риться в бе́гство кі́нуцца (пусці́цца) бе́гчы;

уда́риться из одно́й кра́йности в другу́ю кі́нуцца з адно́й кра́йнасці ў другу́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)