a miserable failure — няшча́сная няўда́ча, няшча́сны бяда́к
2.
n.
бяда́к бедака́m.; гаро́тнік -а m.; бяздо́льны -ага m., бяздо́льная f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сіро́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сіраты, уласцівы яму (ёй). Ці мала з вачэй нашых слёз пралілося, Слёз горкіх, сірочых, слёз крыўды і мук? Ці мала магіл на палях засталося, Каб новыя рыць? На выгоду каму?..Гілевіч.Хлеб сірочы, вядома, нялёгкі, аднак пра яго пакуль што больш думала мама.Брыль./уперан.ужыв.Як бацька памрэ — дык і хата Сірочаю стане ў той час.Бялевіч.//перан. Бедны, убогі, мізэрны. Сеўшы ў машыну, я ўзяў з сядзення свой сірочы скрутачак, які падрыхтаваў для Эрны.Ракітны.Жытцо было тоненькае, сірочае, па пяць зернетак у каласку.Лобан.
2. Які праходзіць у адзіноце. Нялёгка ўспамінаць гісторыю сірочага маленства.Грамовіч.// Які адасоблены, знаходзіцца ў адзіноце. Дзед Астап ступіў.. да невялічкай хвойкі, якая цямнелася наперадзе ў сірочай самоце.Лынькоў.
3. Які мае адносіны да апёкі над сіротамі. Сірочы прытулак. □ [Настаўніца:] — Я расла ў сірочым доме...Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
żałosny
żałosn|y
1. журботны, смутны, тужлівы;
nuta ~a — тужлівая (сумная) нота;
~e spojżenie — тужлівы позірк;
2.перан.убогі, варты шкадавання (жалю), мізэрны;
wygląd ~y — мізэрны (варты жалю) выгляд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
мізэ́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі малы, нязначны. Вёска бедная. У большасці сялян надзелы вельмі мізэрныя.Сяргейчык.У батарэях рацыі засталіся апошнія мізэрныя рэшткі энергіі.Мележ.Сяргей .. востра адчуў, якія мізэрныя былі ўсе яго ранейшыя хваляванні ў параўнанні з тым, што рабілася цяпер у яго душы.Сіўцоў.
2. Схуднелы, худы. Мізэрныя, абарваныя стаялі сіроткі.Бядуля.Мікалай з замілаваннем глядзеў на .. [Верын] мізэрны маленькі твар.Дамашэвіч.// Чэзлы, чахлы (пра расліны). Абышоўшы пасевы ярыны, пастаяўшы каля мізэрнага жыта, .. [Шаманскі] падаўся на двор трэцяй брыгады.Дуброўскі.
3.перан. Які не мае належнага выгляду, убогі; бедны. У фае тэатра цыганскім табарам размясціўся калектыў са сваімі сем’ямі і мізэрнымі пажыткамі.Сяргейчык.Сляпянка некалі вылучалася сваімі мізэрнымі, падслепаватымі хатамі.Новікаў.// Несамавіты; дробны, малы. Вясёлая баявая Насця Чычка, ёмкая, з мужчынскімі ўхваткамі, бураю налятае на мізэрнага Міхайлу Драбка.Колас.
4.перан. З якім не лічацца, не паважаюць, які выклікае адмоўныя пачуцці; нікчэмны. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век.Панчанка.
[Ад лац. miser — бедны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)