respectable

[rɪˈspektəbəl]

adj.

1) прысто́йны; сумле́нны; шанава́ны, паважа́ны (чалаве́к); самаві́ты ы́гляд)

2) ла́дны, даво́лі вялі́кі, зна́чны, немалы́ (пра ко́лькасьць)

3) до́бры, неблагі́, нядрэ́нны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

scrupulous [ˈskru:pjələs] adj.

1. (about) скрупулёзны; дакла́дны да дро́бязей; стара́нны, пі́льны;

with scrupulous care з педанты́чнай дакла́днасцю

2. (in) сумле́нны, прысто́йны;

scrupulous honesty бездако́рная сумле́ннасць;

He is not too scrupulous. Ён не вызначаецца асобай прыстойнасцю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сумле́нне ’маральная ацэнка дзеянняў і ўчынкаў’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Гарэц., Стан., Пятк. 2), сумлепё ’тс’ (Арх. Федар.), сумле́ньня ’сумненне, падазронасць’ (Бяльк.), сумле́нны ’свядомы, адказны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Касп.), ’добрасумленны’ (ашм., Стан.), ’шчыры, справядлівы’ (Варл., Сл. ПЗБ), сумля́цца ’сумнявацца’ (Нас., Пятк. 2), сумлява́цца ’тс’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, Бяльк., Гіл., Ян.), сумлява́нне ’сумненне’ (Юрч. Вытв.). Укр. сумлі́ння ’сумленне’, ’сумненне’, сумлі́тися ’сумнявацца’, рус. дыял. сумле́нье ’сумненне’, сумлева́ться ’сумнявацца’, серб.-харв. су́мљати се ’тс’. З сумненне, сумнявацца (гл.) у выніку дысіміляцыі м–н > л–н; параўн. яшчэ славен. soumlíti ’падазраваць’ < *sọ́mniti, гл. Бязлай, 3, 341.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

honorable

[ˈɑ:nərəbəl]

adj.

1) сумле́нны, высакаро́дны

2) пачэ́сны, ганаро́вы

honorable duty — пачэ́сны абавя́зак

Honorable — шано́ўны, паважа́ны, дасто́йны; высокашано́ўны, высокадасто́йны

honorable mention — ганаро́вая ўзнагаро́да або́ адзна́ка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uczciwy

uczciw|y

1. сумленны, добрасумленны;

~e zamiary — добрасумленныя намеры;

2. перан. прыстойны, добры, вялікі;

~y zarobek — добры заробак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рахма́ны ’спакойны, нязлосны (пра звяроў, жывёл)’, ’памяркоўны, згаворлівы, дабрадушны, лагодны, ласкавы (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Растарг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’ціхі, сумленны’ (Ян.), рохма́ны ’вялы, хваравіты’ (Мат. Гом.), ст.-бел. рахманый, рохманый ’тс’. Параўн. укр. рахма́нний ’смірны, ціхі’, рус. рахманный ’ціхі, смірны; дзівакаваты; лянівы; вясёлы’, польск. rochmanny ’пра ручнога звера ў параўнанні з дзікім’ (з усходнеславянскіх моў, Брукнер, 459). Хутчэй за ўсё з гебр. rah̥ămānî ’спачувальны, літасцівы’ (Пятровіч, PC, 2005, 103), ці тат. праз тур. rachman ’лагодны’ < араб. rahmān ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 196). Пра іншыя шляхі і крыніцу запазычання гл. Фасмер, 3, 450; Жураўлёў, Язык и миф, 451–452.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wcker

1.

a

1) хра́бры

2) сумле́нны, руплі́вы

2.

adv

1) бра́ва, хра́бра

2) (до́бра)сумле́нна

3) шмат (выпіць)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

eminent

[ˈemɪnənt]

adj.

1) выда́тны; высо́капаста́ўлены (асо́ба)

2) незвыча́йны, асаблі́вы, рэ́дкі

a man of eminent fairness — надзвы́чай сумле́нны чалаве́к

3) высо́кі; узвы́шаны

4) узьня́ты, узьне́сены (над усі́м і́ншым)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zacny

zacn|y

кніжн. сумленны; высакародны; добры; слаўны;

~а dusza — высакародная душа;

~а staruszka — добрая (слаўная) бабулька;

~y wiek — паважны ўзрост (век)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

honest

[ˈɑ:nəst]

adj.

1) сумле́нны, добрасумле́нны

2) сумле́нна здабы́ты (пра прыбы́так)

3) шчы́ры, адкры́ты

an honest face — шчы́ры твар

4) чы́сты; до́бры, непадро́блены (тава́р)

5) Archaic цно́тны, цнатлі́вы; няві́нны, мара́льна чы́сты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)