сумле́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сумле́нны сумле́нная сумле́ннае сумле́нныя
Р. сумле́ннага сумле́ннай
сумле́ннае
сумле́ннага сумле́нных
Д. сумле́ннаму сумле́ннай сумле́ннаму сумле́нным
В. сумле́нны (неадуш.)
сумле́ннага (адуш.)
сумле́нную сумле́ннае сумле́нныя (неадуш.)
сумле́нных (адуш.)
Т. сумле́нным сумле́ннай
сумле́ннаю
сумле́нным сумле́ннымі
М. сумле́нным сумле́ннай сумле́нным сумле́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сумле́нны, -ая, -ае.

1. Які валодае высокімі маральнымі якасцямі, пачуццём адказнасці перад іншымі.

С. працаўнік.

2. Бездакорны ва ўсіх адносінах.

Сумленнае імя.

|| наз. сумле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумле́нны че́стный, добросо́вестный, со́вестливый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца высокімі маральнымі якасцямі. [Купала] лічыў, што свяшчэнным абавязкам кожнага сумленнага чалавека з’яўляецца самаадданае змаганне за родную зямлю. Гіст. бел. сав. літ. Паліна Галавач была жонкай сумленнага чалавека, савецкага афіцэра Кузьмы Галавача. Новікаў. // Уласцівы чалавеку з такімі якасцямі. Сумленным сэрцам ты ў ім Іводгулле адрозніш І ворагаў і сяброў галасы. Аўрамчык. // Не здольны ўкрасці, не схільны да крадзяжу. Пакрыўджаная за сына, маці не змоўчала, — Сам ты злодзей, — адказала яна [п’янаму], а сын мой сумленны, нічога ў цябе ён не ўкраў. Галавач. Слабы замок бараніў дабро толькі ад сумленных людзей і вісеў так сабе, на, пострах. Бядуля. // Старанны, шчыры. Дзед Баўтрук быў работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна. Колас. // Які выказвае праўдзівасць характару, адкрыты (пра твар, погляд і пад.). Рыбаковы сумленныя вочы Схаладзелі на міг, нібы лёд. Панчанка.

2. Згодны з паняццем сумленнасці. Сумленныя паводзіны. □ [Дзімін:] — Ты [Максім Сцяпанавіч], напрыклад, лічыш сумленным, што ўладзіў пасынка ў інстытут. Карпаў. // Які вынікае з адносін да сваіх абавязкаў; атрыманы дзякуючы такім адносінам. Зарабіць, сумленны кавалак хлеба. □ Хоць не кожны хай мае партыйны білет, Але ў працы сумленнай мы ўсе — камуністы. Прыходзька.

3. Нічым не заплямлены, бездакорны. Сумленнае імя. // Якая захоўвае свой жаночы гонар. Сумленная дзяўчына, пакуль сваты не ў хату — і гаварыць употай не стане. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непадку́пны, -ая, -ае.

Такі, якога нельга падкупіць; сумленны.

Н. чалавек.

|| наз. непадку́пнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́вестливый сумле́нны; (стыдливый) сарамлі́вы, сарамя́жлівы;

со́вестливый челове́к сумле́нны чалаве́к;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоро́чный беззага́нны; (безукоризненный) бездако́рны; (честный) сумле́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Той, хто працуе.

Сумленны п.

2. Работнік якой-н. галіны, сферы працы.

Працаўнікі навукі.

|| ж. працаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чистопло́тный

1. аха́йны;

2. перен. чы́сты; (честный) сумле́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысто́йны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае правілам прыстойнасці (у 2 знач.); добра выхаваны, сумленны.

П. малады чалавек.

2. Дастаткова добры; дастатковы па велічыні.

П. касцюм.

Прыстойная адлегласць.

|| наз. прысто́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)