цуд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: штосьці невытлумачальнае, звышнатуральнае, выкліканае ўздзеяннем Боскай сілы.

Спадзявацца на ц.

2. Пра тое, што здзіўляе сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, выклікае захапленне.

З цудаў ц.!

Цуды гераізму.

3. у знач. прысл. цу́дам. Незвычайным, неверагодным чынам; выпадкова (разм.).

Дом ц. уцалеў пасля бамбёжкі.

Ц. не спазніўся.

4. у знач. вык. Надзвычайна добры, непараўнальны.

Надвор’е сёння — ц.!

Не кулеш, а ц.!

◊

Цуда ў рэшаце (разм., жарт.) — пра што-н. незвычайнае або незразумелае.

Цуда-юда — у казках: пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мама́й ’дужы, здаровы, але неразумны’ (Янк. 3.). Укр., рус. дан. мама́й ’каменная баба ў стэпе’, славац. mamaj ’дурны, боўдзіла’. З тат. Mamai ’страшыдла, якім палохаюць дзяцей’ (Фасмер, 2, 565). Параўн. таксама ст.-цюрк. mama ’бык, які знаходзіцца ў цэнтры тока ў час малацьбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ша ’страшыдла, пачвара, якая «блукае ноччу», «сядзіць у цёмным кутку»’ (Янк. 3.). Няясна. Наўрад ці звязана генетычна з літ. maĩšas ’цёмны, закураны кут у кузні’. Відаць, з мяша́ць ’перашкаджаць’, утвараная як, напрыклад, драг. сновэ́да ад сно́ўдатысь ’сноўдацца, хадзіць туды-сюды, перашкаджаючы’. Параўн.: літ. maišýti ’перашкаджаць, блытаць’. Гл. таксама мэ́ша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васілі́ск

(гр. basiliskos)

1) казачнае страшыдла з галавой пеўня, тулавам жабы, хвастом змяі і каронай на галаве, ад позірку якога гіне ўсё жывое;

2) яшчарка з грэбенем на спіне, якая жыве ў трапічнай Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Не́мыря ’жах, немарасць, страх’ (Бяльк.), што адпавядала б літаратурнай форме *межара. Па форме і семантыцы збліжаецца з межарасць (гл.), варыянт межарась; здзіўляе падабенства са славен. nemȃrje ’неасцярожнасць, няўвага’, пешага ’магчыма’ і асабліва kakor nemaräst ’нешта гнюснае’ (параўн. uroki in vsa taka nemarast), якое Бязлай (2, 219) лічыць роднасным да прасл. *тага, гл. жара ’прывід, страшыдла, здань; нешта брыдкае’, што ставіць пад сумненне балтыйскую этымалогію бел. межарасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачва́ра ’казачная, страшная істота вялікіх памераў’, ’жудасны твар’, ’непрыгожы чалавек’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС; ваўк., Сл. ПЗБ; барыс., Шн. 2), ’жартаўлівы’ (шальч., ігн., брасл., Сл. ПЗБ). Укр. почва́ра ’прывід’, зах. по́чвар ’паскуднае дзеянне, выхадка’, паўд.-рус., укр. прочва́ра ’тс’, польск. koćwara ’пачвара’, oćwiara, oćwiera ’тс’, ’чарадзейка’, poczwara ’агідная істота, пачвара, страшыдла’ (з XV ст.), каш. počvara ’тс’, ’нягоднік, амаральны чалавек’. Наяўнасць прэфіксальных варыянтаў дае магчымасць разглядаць лексему як па‑чвара, другая частка якой атаясамліваецца з прасл. čvariti/čvěriti ’вярзці лухту, балбатаць, гаварыць незразумела’, параўн. бел. чва́рыць, чво́рытэ, чвэ́рыты, чвэ́рыцца, чвэ́рыць, чвара́ ’паскудства’ (гл.), ст.-серб.-харв. čvara ’чараванне, варажба’, славен. čvę́riti ’плявузгаць, несці лухту’, ст.-польск. oćwiernica ’нешта страшнае, пачварнае’. Борысь–Слаўскі (SP, 2, 299) дапускаюць гукапераймальнае паходжанне прасл. čvariti, а паводле ст.-польск. poczwa ’страшыдла’, наводзіць на думку пра першасны элемент čьv‑, які да і.-е. *keu‑. Патабня (РФВ, 3, 171) збліжаў слав. лексемы з літ. kvaĩsti ’здагадвацца’. Аднак надзейная этымалогія адсутнічае (Слупскі, ZfslPh, 35 (2), 1971, 314). Гл. таксама патво́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драко́н

(гр. drakon = змей)

1) міф. казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея;

2) лятаючая яшчарка сям. агамаў, якая жыве на дрэвах у некаторых трапічных краінах;

3) рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Венесуэлы і вострава Трынідад; на Беларусі гадуецца ў акварыумах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Му́ма 1 ’маўклівы чалавек, нелюдзень’ (Растарг.; міёр., З нар. сл.), польск. сувалк. muma ’панурая дзяўчына’. Літуанізм. Параўн. літ. mūmė̃, maũmas ’маўчун’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 8, 344–345).

Му́ма 2 ’ўяўная змрочная істота, якою палохалі дзяцей’ (Растарг.), польск. mumacz ’нячысцік, які жыве ў студні’, сувалк. muma ’нячысцік, якім палохаюць дзяцей (што ён залезе ім у валасы)’. Балтызм. Параўн. літ. mùmas, maũmas, maumà, maũmė ’мэма, страшыдла, жупел’. Гэтак жа Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344–345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́ 1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац. rozmar ’капрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск. rozmarzony ’адданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазе́па 1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па 2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)