страшы́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд; той, хто (або тое, што) выклікае страх; страхоцце, пужала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страшы́дла

‘тое, што мае страшны выгляд’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. страшы́дла страшы́длы
Р. страшы́дла страшы́длаў
Д. страшы́длу страшы́длам
В. страшы́дла страшы́длы
Т. страшы́длам страшы́дламі
М. страшы́дле страшы́длах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

страшы́дла

‘той, хто мае страшны выгляд’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. страшы́дла страшы́длы
Р. страшы́длы страшы́длаў
Д. страшы́дле страшы́длам
В. страшы́дла страшы́длаў
Т. страшы́длам страшы́дламі
М. страшы́дле страшы́длах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

страшы́дла

‘той, хто мае страшны выгляд’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. страшы́дла страшы́длы
Р. страшы́длы страшы́длаў
Д. страшы́дле страшы́длам
В. страшы́длу страшы́длаў
Т. страшы́длам страшы́дламі
М. страшы́дле страшы́длах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

страшы́дла ср., разг. страши́лище, чудо́вище;

2. перен. пу́гало, чу́чело

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страшы́дла, ‑а, н.

Разм.

1. Той, хто (або тое, што) мае страшны выгляд; страхоцце. З вады паказалася нейкае вусатае страшыдла, чорнае-чорнае. Юрэвіч. Сталёвае страшыдла развярнулася і, сеючы навокал сябе кулямёты агонь, рухалася па-над дарогай. М. Ткачоў. // Чучала, пудзіла. [Ліканор] павесіў рукі і стаяў нязграбна, як страшыдла, што курэй пужае з аўса. Бядуля.

2. перан. Той, хто (або тое, што) выклікае страх. Але ноч была ціхая. Думалася, што страшыдла вайны заснула недзе, стомлена прыпаўшы да зямлі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́нстр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пачвара, страшыдла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

монстр, ‑а, м.

Уст. Пачвара, страшыдла.

[Фр. monstre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страши́лище разг. страшы́дла, -ла ср., страхо́цце, -цця ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змеябо́рац, ‑рца, м.

Казачны герой, які перамагае страшыдла ў вобразе змея.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)