◎ Не́мыря ’жах, немарасць, страх’ (Бяльк.), што адпавядала б літаратурнай форме *межара. Па форме і семантыцы збліжаецца з межарасць (гл.), варыянт межарась; здзіўляе падабенства са славен. nemȃrje ’неасцярожнасць, няўвага’, пешага ’магчыма’ і асабліва kakor nemaräst ’нешта гнюснае’ (параўн. uroki in vsa taka nemarast), якое Бязлай (2, 219) лічыць роднасным да прасл. *тага, гл. жара ’прывід, страшыдла, здань; нешта брыдкае’, што ставіць пад сумненне балтыйскую этымалогію бел. межарасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)