Су́крак1, сукра́к ’смольны корч са скручанымі слаямі’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ; Нар. сл., ПСл, Сцяшк. Сл.; лельч., Жыв. сл.; ЛА, 5), ’цурка’ (Нар. Гом.), ’палена з мноствам сукоў’ (хойн., Арх. ГУ), сукра́к ’вузел на нітцы’ (Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ЛА, 5), су́кырак ’скрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.). Гл. сукро, сукарак.

Сукра́к2 ’лядзяш’ (люб., Сл. ПЗБ). Да папярэдняга, г. зн. ’скручаны’. Да семантыкі параўн. сукаць свечкі ’матаючы ў гарачы воск, рабіць свечкі’, гл. сукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯ́ЗЕЛЬ,

заечая канюшына, заечы хмель (Coronilla), род кветкавых раслін сям. бабовых. 55 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных рэгіёнах Еўропы, Азіі, Афрыкі, але пераважна ў краінах Міжземнамор’я і трапічнай Афрыкі. На Беларусі (пераважна ў паўд. раёнах) трапляецца вязель стракаты (Coronilla varia). Расце на сухіх лугах, узлесках, каля дарог.

Адна- або шматгадовыя травяністыя расліны са шматлікімі галінастымі голымі ці валасістымі, прамастойнымі, узыходнымі ці ляжачымі сцёбламі і карэнішчам, радзей паўкусты і кусты. Лісце няпарнаперыстаскладанае, чаргаванае з эліпсоіднымі лісцікамі і ланцэтнымі прылісткамі, рэдка простае або трайчастае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружовыя, бела-ружовыя, бела-фіялетавыя або жоўтыя ў шарападобных парасоніках на доўгіх пазухавых ці верхавінкавых кветаносах. Плод — лінейны, прамы або сагнуты, дугападобны, рэдка смоўжападобна скручаны членісты струк. Лек. (мачагонны, слабіцельны, сардэчны і гіпатэнзіўны сродак), кармавыя, меданосныя, сідэратныя і дэкар. расліны. Асобныя віды — ядавітыя (маюць сардэчныя гліказіды каранізід і каранілін).

т. 4, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жгутскручаны кавалак матэрыялу’. Рус. жгут ’тс’, укр. джгут, жгут. Паводле Гараева (107), падтрыманага Фасмерам (2, 38), дзеепрыметнік ад дзеяслова з коранем *žьg‑ (гл. жгаць), першапачаткова як ’шнур для падпальвання’. Праабражэнскі (1, 223) у гэтым не быў упэўнены, а Шанскі (1, Д, Е, Ж) прапануе тлумачэнне жгут//жигут (прадстаўленага ў арл., разан. гаворках) як вытворнага з суфіксам ‑ут (як лоскут) ад дзеяслова жигать (параўн. жгаць2) паводле функцыі жгута, якім удараюць. Але галоўная семантычная прымета жгута — скручанасць — у абедзвюх этымалогіях застаецца па-за тлумачэннямі. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скру́так1 ‘звязка пачэсанага льну, лыка і г. д.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ, Інстр. 3), ‘здор, скручаны рулонам’ (Сл. ПЗБ), скру́тка ‘скрутак’ (Сл. ПЗБ), скру́цень ‘скрутак лазовай кары’ (ТС), гіперкарэктнае скрю́тык ‘скрутак’ (Бяльк.). Да скруціць < круціць з суф. ‑ак; аналагічна ў іншых славянскіх мовах; параўн. укр. скру́ток, скру́тень, рус. скру́так ‘тс’.

Скру́так2 ‘няшчасце’ ў выразе: каб на цябе скрутак (бяроз., КЭС), скрут ‘злом, скон’ (Барад.); параўн. у Янк. БФ.: на скрут галавы ‘небяспечна, бязглузда рабіць што-небудзь’. Да скруціць < круціць (гл.); таксама ўкр. скру́та ‘цяжкае становішча’, рус. дыял. скру́тно ‘цяжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны; зак.

1. гл. круціць.

2. што. Навіць на што-н.

С. дрот.

С. вуду.

3. перан., каго (што). Перамагчы, скарыць, узяць верх над кім-н.

С. ворага.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго (што). Адолець, авалодаць (пра хваробу).

Дзядулю скруціў раматус.

На тым тыдні так скруціла (безас.), што не магла павярнуцца.

5. перан., што. Не вярнуць доўг, не аддаць належнае; не выканаць абяцанага.

С. пазычаныя грошы.

Узяла кош і скруціла, не вярнула.

С. вяселле.

6. што. Зняць што-н., круцячы.

С. гайку.

7. што. Доўга або неасцярожна круцячы, прывесці ў непрыгоднасць.

Так можна кран с.

8. перан., што. Сапсаваць (жыццё, лёс і пад.) каму-н.

Ты мне жыццё скруціў.

|| незак. скру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скру́чванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ту́тка ‘бляшаная трубка пры серах у калаўротку, праз якую праходзіць нітка’ (бельск., Ніва, 1979, 7 студз.). Запазычана як тэрмін, хутчэй за ўсё, з ням. Dütteскручаны з паперы кулёк, трубка’ (Брукнер, 585), н.-в.-ням. Tüte, Tute ‘конусападобны скрутак з паперы’, ід. tut ‘тс’, праз. польск. tutka ‘тс’ і ў пераносных значэннях (Борысь, 655; Вінцэнц). Параўн. балг. ту́туля ‘цэўка’, якое семантычна — паводле значэння бліжэй да беларускага слова, што, на думку Куркінай (Этимология–1971, 77), можа ўзыходзіць да *tyti (гл. тыць) або мець мажлівую сувязь з чэш. мар. tutati ‘трубіць’, паводле Махэка₂ (662) — гукапераймальнага паходжання, аднак вузкая тэрміналагізацыя такія збліжэнні робіць малаверагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паве́сма ’звязка часанага льну ад 10 да 12 жменяў’ (Нас., Маш.; КЭС, лаг.); у іншых крыніцах колькасць жменяў можа быць большай або меншай (Шат., Бяльк., Касп., Мядзв.), паве́сьма (Нар. сл., Мат. Гом.), повы́смо (Шатал., Сл. ПЗБ), пови́смо (Гарб., Выг.), пові́сма (Сл. ПЗБ), пове́сна (Жд. 2), паве́сло (Мат. Гом.), пові͡есмо ’пража на калаўроце’ (Бес.). Рус. паве́с(ь)мо ’пучок пражы ў сорак нітак’, чэш. pověsmo ’10 жменяў ільну’, славац. powesmo, ’пучок ільну або каноплі’, н.-луж. powězmo ’тс’, балг. повесмо́ ’звязка, вяроўка, канат’, славен. povésmoскручаны пучок для пражы’, серб.-ц.-слав. повѣсмо. Паводле Міклашыча (392), ад па‑ і весіць, тады прасл. pověsmo. Аналагічна Трубачоў (Ремесл. терм., 102). Махэк (476) узнаўляе прасл. po‑věz‑ьmo ад vęzati (гл. вязаць), але гэта версія не ўлічвае вакалізм слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суво́й ’цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Жыв. сл., Скарбы, ЛА, 4), ’мера самаробнай тканіны, звычайна 5–7 губак’ (Нар. ск.), ’навой’ (Нас.), ’навой з намотаным на яго палатном’, ’адна скручаная пасма вяроўкі’ (Бяльк.), су́вай ’пяньковы шнур, які выкарыстоўваецца для віцця вяровак’ (Юрч. Вытв.), сувы́й ’цюк (палатна, паперы)’ (Клім.), суво́й, сувы́й, суву́йка, съво́й ’сувой’ (Уладз.), суво́йка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.), суво́іна ’сувой’ (чэрв., Сл. ПЗБ), суво́йцы ’падоўжны край бёрда’ (Жд. 1, Мат. Гом.), ст.-бел. сувой ’скрутак палатна; мера палатна’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. суві́й ’сувой’, рус. дыял. суво́й ’скрутак’, ’клунак’, ’звітыя і зблытаныя слаі дрэва, абалона, нарасць’, славен. sovój ’сук, нарасць на дрэве’. Ад *viti ’віць’ прэфіксальны назоўнік *sǫ‑vojь (Фасмер, 3, 793) або прасл. дэвербатыў *sǫvojь, суадносны з *sъ‑viti. Спецыяльна гл. Куркіна, Диал. структура, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́карак (су́кырак) ’сукрутак, завіток, кучаравінка’ (Бяльк.), су́карка ’вузялок або пупырышка на крута ссучанай нітцы’ (Нас., ЛА, 5, Бяльк.), сука́ркі ’сукараткі’ (Сцяшк.), памянш. су́карачка ’тс’ (Нас.), сюды ж су́карыцца ’скручвацца ў закруткі’ (Нас.; мёрск., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад *сукар, параўн. су́кърына ’вузялок на крута звітай нітцы’, мн. л. су́кры (КСП), ’локаны’ (Касп.), якія суадносяцца з серб. дыял. сука́р ’цеста для слаёнага пірага ў скручаным выглядзе’, балг. дыял. су́кер ’пятля, вузельчык на ненацягнутай вяроўцы, нітцы і пад.’, сука́р ’ссучаная вяроўка’, ’чорная вяроўка, якой абвівалі анучы на нагах у пасталах, абмоткі’; што да прасл. *sukrъ, суадноснага з літ. sukrùs ’моцна скручаны’, гл. Цыхун, БЛ, 5, 47; Трубачоў, Слав. языкозн., V, 183 — усё да *sukati, *sъkati, гл. сукаць. Неабгрунтаваным падаецца меркаванне Бярнара (Бълг. изсл., 360) пра грэчаскае паходжанне балгарскіх слоў. Гл. таксама сукрак1, сукрыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ску́рчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скурчыць.

2. у знач. прым. Які згорбіўся, сціснуўся. За бортам чоўна, у глыбі вады, нерухома стаяла вялізнае барвовае полымя, а злева за ім — скурчаная постаць Васіля. Савіцкі. Насустрач нам ідзе скурчаны дзядок з сівою бародкаю, з кійком у руцэ. Арабей. — Трубі пад’ём! — параіў адзін з разведчыкаў і таксама спыніўся каля скурчанага, з нагамі і галавой захутанага ў шынель чалавека. Кулакоўскі.

3. у знач. прым. Сагнуты, падагнуты, пакалечаны. Скурчаныя пальцы.. [Пракопа] болей не разагнуцца. Вітка. Сотнікаў пераскочыў цераз яго [лейтэнанта] цела, ледзь не наступіўшы на яго сутаргава скурчаную руку, з якой.. выпаў у пясок маленькі, з палец, ножык. Быкаў.

4. у знач. прым. Які зрабіўся няроўным, пагнутым; скручаны. Вецер гоніць лісцік, Скурчаны, счарнелы. Галіноўская. У іхняй [на радзіме Манга] старонцы былі толькі рэдкія скурчаныя дрэвы. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)