Перабабіць (перэбабіць) ’прыняць дзіцё ад парадзіхі’ (Кос.). Да ба́біць (гл.) ’рэзаць пупавіну’ (< прасл.*babiti ’дапамагаць парадзісе ў час родаў’), семантыка якога зацямнілася, таму ўжыта прыстаўка пера- з пераразаць (пупавіну).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́нашта ’чагосьці’ (калінк., З нар. сл.). З⁺ не‑на‑што, параўн. нашто ’для чаго’, зыходная семантыка ’невядома для чаго’, г. зн. ’нечага’, параўн. нёпавошта ’без прычыны, невядома для чаго’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скры́га ‘крыга’, ‘пласт узаранай зямлі’, скрыга́н ‘скрыль’ (Шатал.; віл., шчуч., Сл. ПЗБ), скры́га, скрыжа́ліна ‘кавалак лёду, мёрзлай зямлі, солі і інш.’ (Варл., Ян.). Гл. крыга. Семантыка пад уплывам скрыль (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахва́т ’месца, якое часта трывожыцца’ (КЭС, лаг.). Не зусім ясная семантыка. Да па‑ (< прасл.po‑) са значэннем паступовасці і шматразовасці дзеяння і хватацца ’хапацца’ < прасл.xvatati, якое з su̯e‑ > svojь > свой (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МІХНЕ́ВІЧ (Арнольд Яфімавіч) (н. 9.9. 1936, Мінск),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1977), праф. (1980). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1958). З 1961 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1983 у Ін-це паліталогіі і сац. кіравання, з 1991 прарэктар і заг. кафедры Мінскага лінгвістычнага ун-та, з 1995 у Бел. ін-це праблем культуры (з 1998 рэктар), з 2000 адначасова заг. кафедры сучаснай бел. мовы філал. ф-та БДУ. Даследуе пытанні граматыкі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі бел. мовы, культуры бел. і рус. моў, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі, рыторыкі і культуралогіі: «Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове: (Трансфармацыйны аналіз)» (1965), «З гісторыі прамоўніцкага мастацтва» (1972), «У глыб слова чалавечага» (1982), «Мова, якой няма...» (1988) і інш. Сааўтар «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 2, 1980), «Беларуска-рускага паралексічнага слоўніка-даведніка» (1985), «Англа-беларускага размоўніка» (1992, з Н.М.Навічэнка), кніг «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (3-е выд. 1990), «Культура рускай мовы ў пытаннях і адказах» (1996), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994, Дзярж. прэмія Беларусі 1998) і інш.
Тв.:
Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. Мн., 1976;
Вазьмі маё слова...: Нататкі аб лексіч. узаемаўплыве бел. і рус. моў у кантэксце ўзаемадзеяння культур. Мн., 1990 (разам з А.Гіруцкім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́прудзіць ’ачысціць бялізну ад насякомых (Нас.)’, вылудзіцца ’памерці, здохнуць’ (Шат., Бір. Дзярж., Жд., 1). Гл. прудзіць. Адметная семантыка зваротнага дзеяслова, магчыма, развілася пад уплывам вы́пруціцца (гл.); параўн. семантычнае адценне ў Шатэрніка ’памерці, распластаўшыся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падбор ’абцас’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Інстр. I), пудбо́р ’тс’ (Тарн.). Рус.подбо́р, укр.подбі́р ’тс’. Да падабраць < браць (гл.). Семантыка зразумелая з тлумачэння ’абцас, зроблены з кавалкаў скуры’ (ТСБМ), г. зн. падабраны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заске́ма ’клопат’, ’чалавек, што перашкаджае’, ’скупы’ (Сл. паўн.-зах.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад *заскеміць ’зашчаміць’, гл. заскеміцца. Семантыка: ’клопат’ < ’перашкода’ < ’тое, што зашчамляе’ > ’той, хто зашчамляе’ > ’скупы’. Параўн. аднакарэннае аскома са значэннем ’прагнасць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прагаласо́ніць ’патраціць без патрэбы’ (навагр., Нар. словатв.). Няяснае слова. Можна было б параўнаць з галас ’крык, шум, бойка’, галасаваць ’гучна крычаць’ і да т. п. (гл.). Але ў гэтым выпадку няяснай застаецца семантыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́ўча ’сват’ (Мат. Гом.). Фармальна да імя Сава, Саўка з пеяратыўным суф. ‑ча. Семантыка няясная. Магчыма, звязана са святам Савація‑пчаляра, які прыходзіўся на 23 верасня па старому стылю — пад час восеньскіх вяселляў.