слі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Змочваць слінай. Увесь час, пакуль яны былі ў хаце, Люда — сарамлівы, чорнавалосы падлетак у лапціках — цікавала на Толю з-за прасніцы і вельмі старанна слініла .. кудзелю, і вельмі старанна выводзіла доўгую нітку. Брыль. Клопікаў усё слініў і слініў агрызачак алоўка, старанна запаўняючы чыстыя старонкі сваёй кніжкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маўмы́ра ’надта маўклівы, негаваркі’ (бялын., Янк. Мат., жлоб., Жыв. сл.; бых., Мат. Маг.; маст., Сцяшк. Сл.), ’насуплены, надзьмуты’ (кір., Нар. сл.), ’нясмелы, сарамлівы’ (Бяльк.), моўму́ра ’панурая асоба’ (ТС). Стары балтызм. Параўн. літ. maūmas ’маўклівы, маўчун’. Прасл. суфіксы ‑yra, ‑ura утвараюць экспрэсіўныя назоўнікі (Слаўскі, SP, 1, 27, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

retiring

[rɪˈtaɪrɪŋ]

adj.

нетавары́скі, які́ пазьбяга́е людзе́й; замкну́ты ў сабе́; сарамлі́вы

a retiring nature — замкну́ты хара́ктар

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

uneasy

[ʌnˈi:zi]

adj.

1) неспако́йны; устурбава́ны, устрыво́жаны

2) нявы́гадны, нязру́чны

3) зьбянтэ́жаны; сарамлі́вы

4) дзі́ўны; нехлямя́жы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сарамя́гасарамлівы’ (Шат., Байк. і Некр.), соромня́га ’саромніца’ (ТС). Ад сорам з суф. *‑ęga або *‑aga; да суфіксацыі параўн. SP, 1, 66. Брукнер, 511 заўважае, што *sormięga ужо не было вядома старажытным тэкстам. Таму бел. слова можа быць як архаізмам, так і адваротным дэрыватам ад сарамяжы, сарамяжлівы (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нясме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вызначаецца смеласцю; сарамлівы. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Каля Дубравінай Косця заўсёды станавіўся нясмелы і негаваркі. Карпюк. // Які выражае адсутнасць смеласці. На нясмелы стук у дзверы Стафан падышоў і спытаў: — Хто там? Колас.

2. перан. Які слаба праяўляецца. Недзе далёка-далёка грымеў першы нясмелы гром. Асіпенка. Прарваліся аднекуль нясмелыя промні сонца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́пны ’паважны; скромны, сарамлівы’ (Нік., Оч.), ’лоўкі, акуратны’ (Касп.), ’хто ўмее добра працаваць’ (докш., ушац., Пан.), ’працалюбівы’ (Шат.). Відаць, узыходзіць да чэш. vtípný ’вынаходлівы, кемлівы, лоўкі, дасціпны’ няяснага паходжання (выводзяць з *tipati ’ўпіхваць, уціскаць’, гл. Борысь, 121), верагодна, праз польскае пасрэдніцтва, дзе пераважаюць формы *stip‑ з прыстаўкай (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 50). Гл. дасціпны, досціп (гл.) з выпадзеннем ў (Станкевіч, Язык, 1029), параўн. ст.-бел. недовсципъ, недовтипъ ’някемлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mouse

1. [maʊs]

n., pl. mice [maɪs]

1) мыш, мы́шка f

2) Comput. мыш f

3) нясьме́лы, сарамлі́вы чалаве́к

2. [maʊz]

v.t.

лаві́ць мышэ́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shy1 [ʃaɪ] adj.

1. нясме́лы, сарамлі́вы, сарамя́жлівы, нелюдзі́мы;

He makes her feel shy. Яна бянтэжыцца перад ім.

2. (of) баязлі́вы;

be shy of smth. бая́цца чаго́-н.

once beaten, twice shy ≅ апёкшыся малако́м, i ваду́ студзі́ць бу́дзеш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівысарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)