Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. ‑аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́н 1 ’рыззё’ (лельч., ельск., Мат. Гом.), ’абадранец’ (палес., Казкі), летуны ’лахманы’ (петрык., Шатал.), латання ’старое адзенне’ (лях., Сл. паўн.-зах.), латунок ’верхняя мужчынская вопратка кароткага памеру з даматканага сукна’ (Касп.). Укр. чарніг. лагун ’лапленая світка’. Да латаў (гл.). Аб суфіксе ‑ун гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173–174.

Лату́н 2 ’непаседлівы чалавек’ (хойн., Мат. Гом.) з ацвярдзелым пачатковым л-. Да лятун (гл.). Аналагічна лятво (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́нне (труньне) ‘скрутак чаго-небудзь бруднага (з адзення)’ (Касп.), рус. дыял. тру́нье, труньё зборн. ‘рыззё, лахманы’, трун, трунь ‘ануча, старое парванае адзенне’, кашуб. trȯn: v trȯn, v trȯnë ‘ў шматкі, на кавалкі (падраны)’, славен. дыял. trun ‘кавалак, крышка’, серб. тру̂н ‘крыха, крышка, саломінка’, збори. тру̂ње ‘крышкі, парушынкі’, харв. trûn, trȕn ‘кавалачак, трошкі, каліва’, што выводзяць з прасл. *trunъ ‘штосьці парванае, пакрышанае, расцёртае’, якое тлумачаць як дэрыват з суф. *‑nъ ад прасл. *truti, *trovǫ ‘церці, здрабняць’ (Варбат, Морфон., 142; Варбат, SLW, 157; Куркіна, Диал. структура, 151) або ўзводзяць непасрэдна да *terti ‘церці’ (Фасмер, 4, 109; Скок, 3, 512; Глухак, 641). Крытычна адносна прапанаванага Ваянам (Зб. Аванесаву, 56) вывядзення серб.-харв. trûn ‘саломінка’ з *truxnъ > *trunъ (гл. труха) Варбат (SLW, 156). Роднасць рускіх слоў з літ. tráunyti ‘церці’, trūnys ‘гніллё’, trūnė̑siai ‘рыззё, лахманы, анучы’, trunė́ti ‘гніць’, лат. trunêt ‘тс’, truni ‘гніллё’ (Буга, РФВ, 75, 150) падвяргае сумненню Фасмер (4, 109), іначай — Борысь (SEK, 5, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяхо́тка 1 ’мачалка’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., КСП, КТС, Яруш.); ’рыззё’ (Касп., КТС, Нас.). Рус. дыял. вехотка ’тс’. Памяншальнае да вехаць (гл.). Значэнне ’мачалка’ — другаснае, на базе больш натуральнага ’пук саломы, веташ і г. д.’.

Вяхо́тка 2 ’куча, чарада’ (КСП). Няясна. Магчыма, пераноснае ад вяхотка 1. Параўн. «Вяхоткай вошы па спіне поўзаюць» (КСП). Не выключаны, аднак, і іншы спосаб тлумачэння. Параўн. рус. валаг. вяха ’куча’. Далейшыя сувязі застаюцца няяснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́ндры (іран.) ’штаны’ (маз., Нар. Гом.), плюдры ’тс’, ’лахманы, рыззё’ (Нас.), плюндра ’тс’ (Шат.), ст.-бел. плюдры, плюйдры ’штаны’ (1598, Булыка, Лекс. запазыч., 109). З польск. phtdry — від штаноў нямецка-французскага крою XV–VIII стст.: спачатку кароткія, з буфамі, затым phiderki ’зімовыя штонікі, падбітыя футрам’, пазней гэтая абразлівая назва phtdry пашырылася нават на турэцкія шаравары — скарачэнне з п.-ням. phiderhosen ’штаны з буфамі’ < pludeni ’раздувацца’ (Кюнэ, Poln., 87: Банькоўскі, 2, 61 I).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Láppen m -s, -

1) ану́ча, ану́чка; pl лахманы́, рыззё

2) анат., бат. до́ля

3) тэх. ло́пасць; ла́па; вы́ступ; борт;

◊

j-m durch die ~ géhen* уцячы́, вы́слізнуць ад каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

*Раме́за, роме́за ’луска верхняга слоя кары сасны’ (петрык., Шатал.). Параўн. ръмузі́ніна ’вузкая палоска матэрыі’ (міёр., Нар. словатв.) і, гледзячы па ўсім, роднаснае, але семантычна больш далёкае рамізкі ’прыстасаванне з нітак або шнурочкаў, цераз якія перацягваюць ніткі асновы’ (Інстр. 2). Блізкая семантыка і наяўнасць рускай дыялектнай (вяц., арханг., уладз.) формы ремезе́нь ’скураны пояс, рамень’ даюць падставы лічыць корань гэтага рэдкага слова роднасным кораню, які вылучаецца ў раме́нь (гл.), г. зн. *rem‑. Фасмер (3, 469) і Чарных (2, 110), паводле Даля (2‑е і 3‑е выд.), звяртаюць увагу і на іншасуфіксальныя формы — рус. дыял. ремо́к, ремьё, ремо́ха, рему́ха, рему́га ’акравак; лахмоцце; рыззё’, да якіх можна дадаць яшчэ шэраг з аналагічнымі ці блізкімі значэннямі: ремо́ния, ремо́ница, рему́зия, рему́зы, рё́муз, рё́мух, ремги́ і г. д., а таксама укр. ра́мʼя ’лахманы; рыззё’. Паводле Куркінай (Этимология–1997–1999, 85), “назва вузкай палоскі скуры, тканіны, зямлі і да т. п. матывавана дзеяслоўнай семантыкай ’ірваць, здзерці’”. Між тым, падобна на тое, што арыгінальнае значэнне лексемы, зусім не абавязкова звязанага з семантычным абагульненнем ’ірваць, здзіраць’, з’яўляецца не менш старажытным, а гэта, у сваю чаргу, дазваляе прапанаваць тэрытарыяльна абмежаваны познепраславянскі дублет *remenь/*remene (< *remy), менавіта *remezъ/*remeza, і таксама з цыркумфлекснай інтанацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ста́чына ‘складчына’ (ТС). Відаць, да ста́чьщь (гл.); менш верагодна ад стачы́ць ‘злучыць, прылучыць’, што да тачыць ‘далучаць’, гл.

Стачы́на ‘жывёліна ў статку’ (ТС), ‘усё хатняе рыззё, гаспадарчае начынне і рабочая жывёла’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘хатняя жывёла без птушкі, сабак і катоў’ (Нік. Очерки), статчы́на ‘адна асобная жывёліна’ (Ласт.), стачы́ніна ‘тс’ (Касп.). Утворана ад статак (гл.) або ад прасл. дыял. *stoka ‘набытак; маёмасць; жывёла’ (Коннава, ОЛА, Исследов., 1972, 88–89), паводле Скока (3, 450), поствербальнага ўтварэння ў паўднёваславянскіх мовах ад дзеяслова тыпу серб.-харв. steći ‘здабыць, атрымаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

szmata

szmat|a

ж.

1. ануча; выцірак; рызіна; вяхотка; караўка;

2. ~у мн. анучы; рыззё; лахманы; рызманы;

3. (пра чалавека) слабак; ануча;

mieć kogo za ~ę — лічыць каго каравай анучай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ра́ссе, ря́ссе, ря́сьсе, ра́ссё, ра́сьё, рассё, ра́сся зборн. ’старое адзенне; рвань, лахманы, транты’ (Нас., Касп., Гарэц., Растарг., Бяльк., Юрч., Янк. 2; слаўг., клім., чэрык., лельч., ЛА, 5), сюды ж таксама ря́сище ’падранае адзенне; рыззё’ (Нас.) з узмацняльным суфіксам. Формы характэрныя для беларуска-рускага сумежжа і ўтвараюць адзіны арэал, параўн. рус. бран. (трубч.) і смал. ря́сье, рясьё ’адзенне, парванае ў лахманы’. Да раса́ 2, параўн. польск. дыял. rzęsa ’парванае адзенне’, rząski ’лахманы, транты’, якія Борысь (SEK, 4, 227) разглядае як другасныя, што праз стадыю акраўкі, растрапаныя ніткі на краях адзення’ асацыююцца з вейкамі (rzęsami) на павеках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)