рыззё́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. рыззё́
Р. рыззя́
Д. рыззю́
В. рыззё́
Т. рыззём
М. рыззі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыззё́, -я́, н., зб. (разм.).

Старое, падранае адзенне; анучы, старызна.

Затыкаць шчыліны рыззём.

|| прым. рыззёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыззё ср.

1. тряпьё, ве́тошь ж.;

2. ру́бище, лохмо́тья ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыззё, ‑я, н., зб.

Разм. Старое, падранае адзенне. Пятрова жонка складвала .. [у скрыню] непатрэбнае рыззё. Новікаў. Былыя вязні ішлі праз нашы Макраны дадому. Зарослыя бародамі, у рыззі. Каліна. // Анучы, старызна. Затыкала [маці] рыззём аканіцу Ды запальвала ў кухні газніцу. Бічэль-Загнетава. Кастусь віў вуду, чапляў кручок, куплены ў праезджага каравачніка за старое рыззё, і на чарвяка лавіў тоўстых і крыху лянівых плотак. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыззё н. Lmpen pl, Lppen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Рыззё ’старое, падранае адзенне’, ’анучы’ (ТСБМ, чэрв., ст.-дар., паст., мядз., шум., глыб., Сл. ПЗБ), ры́ззе ’дранае, старое адзенне’ (Ян.; добр., калінк., жытк., хойн., добр., гом., ветк., светл.; Янк. 2; Яўс.), ри́ззе ’лахманы’ (Нас.), ры́зырыззё’ (смарг., вільн., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Інстр. 1, 81), ’парванае адзенне’ (Жд. I), ризи́на, ризи́нка ’дрэннае, падранае адзенне’ (Нас.), рызі́нка ’ануча, якою адцэджваюць чыгуны’ (Жд. 3), рызняке ’адзенне’ (пух., Сл. ПЗБ), ры́зьзе́ ’падраная вопратка’ (Янк. 2), ’лахманы’ (Яруш.; Гарэц.), рыззё ’парванае адзенне’ (Янк.), рызіна ’старая падраная вопратка’ (Янк. 2). Ад ры́за (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абно́скі, -аў, адз. абно́сак, -ска, м. (разм.).

Падношанае кім-н. адзенне, абутак; рыззё.

Хадзіць у абносках.

Насіць чужыя а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лахманы́, -о́ў, адз. лахма́н, -а́, м. (разм.).

Старое, паношанае або падранае адзенне; рыззё, анучы, кавалкі, абрыўкі.

Скінь ты гэтыя л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абці́рачны спец. обти́рочный;

~нае рыззё — обти́рочное тряпьё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

junk [dʒʌŋk] n.

1. хлам, стары́зна, рыззё; уты́ль

2. = junk food

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)