АХТУ́БА,
левы рукаў ніжняй Волгі, які аддзяляецца ад яе за 21 км вышэй Валгаграда. Даўж. 537 км. Сярэдні расход вады 143 м³/с. Паміж Волгай і Ахтубай — Волга-Ахтубінская пойма — раён агародніцтва і бахчаводства. На Ахтубе — г. Волжскі, Ахтубінск і інш.
т. 2, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАНО́СНАСЦЬ РАКІ́,
колькасць вады, якая пераносіцца ракой за год. Звычайна выражаецца праз сярэдні шматгадовы расход вады ці сярэдні шматгадовы аб’ём гадавога сцёку з яе басейна. Сумарная ваданоснасць рэк Беларусі характарызуецца велічынёй расходу каля 1800 м³/с і аб’ёмам гадавога сцёку 57,9 км³.
т. 3, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛІ́НДЭРС (Flinders),
рака на Пн Аўстраліі. Даўж. 830 км, пл. бас. 108 тыс. км². Пачынаецца на зах. схілах Вял. Водападзельнага хр., упадае ў заліў Карпентарыя Арафурскага мора. Сярэдні расход вады 16 м³/с, пастаянны сцёк толькі ў нізоўях. Названа ў гонар М.Фліндэрса.
т. 16, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АРЭ, Арэ (Aare),
рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна. Даўж. 295 км, пл. вадазбору 17,8 тыс. км². Пачынаецца ў Бернскіх Альпах, цячэ праз шэраг азёр, па Швейцарскім пласкагор’і. Сярэдні расход вады каля 560 м³/с. Суднаходная да Тунскага воз. ГЭС. На Арэ — г. Берн.
т. 1, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́СНА (Bosna),
рака ў Еўропе, у Босніі і Герцагавіне, правы прыток р. Сава. Даўж. 308 км, пл. бас. 10,5 тыс. км². Пачынаецца ў масіве Трэскавіца, цячэ па Дзінарскім нагор’і і Сярэднедунайскай нізіне. Паўнаводная вясною. Сярэдні расход вады 142 мус. На Босне — гарады Добай і Зеніца.
т. 3, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗУ́ЗА,
рака ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі, правы прыток Волгі. Даўж. 162 км, пл. бас. 7120 км². Пачынаецца на Смаленска-Маскоўскім узвышшы. Сярэдні расход вады каля в. Пашуціна 38 м³/с. Паблізу вусця Вазузскае вадасх. (пл. 97 км²). На Вазузе гарады Сычоўка, Зубцоў.
т. 3, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУТАІ́ (Jutai),
рака на З Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Даўж. 1200 км, пл. бас. 60 тыс. км² Цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Жыўленне дажджавое. Паводкі з сак. да чэрвеня. Сярэдні гадавы расход вады 2400 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
т. 6, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУРУ́С (Purús),
рака ў Перу і Бразіліі, правы прыток р. Амазонка. Даўж. 3200 км, пл. басейна 365 тыс. км². Пачынаецца ў перадгор’ях Андаў, у Мантаньі, цячэ па Амазонскай нізіне ў вельмі звілістым рэчышчы. Разводдзе ў сак.—красавіку. Сярэдні расход вады 12,6 тыс. м³/с. Суднаходная.
т. 13, с. 126
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́РА,
рака ў Расіі, правы прыток р. Іртыш (бас. р. Об). Даўж. 806 км, пл. бас. 18,3 тыс. км². Цячэ па Васюганскай раўніне. Асн. прытокі: Чэка, Майзас (справа). Сярэдні расход вады каля г.п. Мурамцава 39,1 м³/с. Суднаходная на 325 км ад вусця. Сплаўная.
т. 15, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́Я,
рака на ПдУ Зах. Сібіры, левы прыток р. Чулым (бас. р. Об). Даўж. 380 км, пл. бас. 11,7 тыс. км². Цячэ ў адгор’ях Кузнецкага Алатау. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 77,4 м³/с. Суднаходная на 114 км ад вусця. Сплаўная.
т. 18, кн. 1, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)