А́АРЭ,
Арэ (Aare), рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна. Даўж. 295 км, пл. вадазбору 17,8 тыс. км². Пачынаецца ў Бернскіх Альпах, цячэ праз шэраг азёр, па Швейцарскім пласкагор’і. Сярэдні расход вады каля 560 м³/с. Суднаходная да Тунскага воз. ГЭС. На Арэ — г. Берн.
т. 1, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)