Куля́ць2 ’разбіраць плыты і коньмі выцягваць на бераг’ (Нар. сл.). Магчыма, да куляць1 (першаснае значэнне ’каціць бярвенні’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ábrüsten
1.vt
1) раззбро́йваць
2) буд.разбіра́ць рыштава́нні
2.vi раззбро́йвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rozkładać
незак.
1. раскладаць; размяшчаць; разбіраць;
2. раскідаць; разводзіць;
rozkładać ramiona — разводзіць рукамі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Плата́ць1 ’развяваць (на ветры)’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус.смал.плататься ’хістацца (на ветры)’. Відаць, роднасныя літ.plastėnti ’злёгку трапятацца, матляцца; развявацца’, лат.piesi ’распасціраць, распраўляць’, plėšt ’разрываць, ірваць’, спалучэнне ‑st“ на славянскай глебе спрасцілася ў ‑w‑, параўн. лат.plosts — плот. Сюды ж платеіцца ’сноўдацца’ і польск.płatać śe ’ісці, цягнуцца па гразі, снегу, з цяжкасцю выцягваючы ногі’. Гл. таксама пластыда.
Плата́ць2 ’разразаць рыбу уздоўж цела па хрыбетніку для прасолкі і правяльвання’ (полац., З нар. сл.), ’разварочваць тушкі рыбін ўздоўж хрыбетніка для прасушкі’ (Крыв., ТС), платапка ’салёная (разабраная) рыба’ (петрык., ЖНС), рыба іьчатаная ’тс’ (Маш.). Укр.платати ’распластваць, пластаваць’, рус.смал., пск., цвяр.платать ’разбіраць рыбу, разразаючы яе ўздоўж напалам’, польск.płatać, roz‑płatać ’разбіраць рыбу, жывёлу на часткі, на 2 доўгія палавінкі’, якое Банькоўскі (2, 619) выводзіць з roz‑ciąć na płaty. З пластсщь (гл.), у якім пад уплывам набліжанага семантычна плат ‑cm‑ спрасцілася ў ‑т‑.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэшыфра́тар
(ад фр. déchiffrer = разбіраць)
электроннае ўстройства для расшыфроўкі паведамленняў, якія перадаюцца ўмоўнымі сігналамі (кодам, шыфрам), і пераводу інфармацыі на мову сістэмы, якая прымае.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
áusschlachtenvtразбіра́ць, трыбушы́ць (тушу);
ein áltes Áuto ~разм. разабра́ць стару́ю машы́ну на запасны́я ча́сткі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кры́тыка
[фр. critique, ад гр. kritike (techne) = майстэрства разбіраць]
1) разбор, абмеркаванне каго-н., чаго-н. з мэтай ускрыць недахопы, даць ацэнку;
2) літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва (напр. тэатральная к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэшыфрава́ць
(фр. déchiffrer)
1) разбіраць напісанае шыфрам, тайнапісам або невядомым алфавітам (напр. д. дэпешу, д. рукапіс);
2) пераўтвараць сігналы адной інфармацыйнай сістэмы ў сігналы другой сістэмы (напр. д. перфастужку).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
разбіра́ццанесов., в разн. знач. разбира́ться; см. разабра́цца;