разбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. разабраць.

2. каго-што. Выбіраючы, разборліва разглядаць.

Ісці, не разбіраючы дарогі.

3. каго-што. Крытычна абмяркоўваць (паводзіны, чые-н. учынкі; разм.).

На сходзе разбіралі парушальнікаў дысцыпліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбіра́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разбіра́ю разбіра́ем
2-я ас. разбіра́еш разбіра́еце
3-я ас. разбіра́е разбіра́юць
Прошлы час
м. разбіра́ў разбіра́лі
ж. разбіра́ла
н. разбіра́ла
Загадны лад
2-я ас. разбіра́й разбіра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разбіра́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разбіра́ць несов.

1. в разн. знач. разбира́ть;

2. (тушу) разде́лывать; свежева́ть;

1, 2 см. разабра́ць;

браць не разбіра́ючы — брать не разбира́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да разабраць.

2. што і чаго. Разм. Выбіраць, адбіраць, уважліва разглядаючы, углядаючыся. Не разбіраючы сцежкі,.. пабеглі.. [людзі] цераз балота да лесу. Чорны.

3. Разм. Тое, што і разбірацца (у 3 знач.). [Сцяпан:] — Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш. Валасы доўгія, а розум кароткі. Купала. — Дурніца яшчэ [Зоська]: не разбірае нічога... Павер, — няйначай к табе вернецца, — пачакай адно... Гартны. — Эх вы, смаркачы. Нічога вы не разбіраеце. Вам толькі табліцу грызці: два ў два — чатыры. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбіра́ць гл. разабраць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Разбіра́ць1 ’разнімаць на састаўныя часткі’, ’сартаваць’ (ТСБМ), ’парадкаваць мясную тушу’ (ТСБМ; трак., дзятл., гарад., Сл. ПЗБ), ’разбураць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’разумець, цяміць’, ’раздзіраць, расскубваць’, ’разнімаць тушу пасля забою’ (ТС). Ад раз- і браць (гл.)

Разбіраць2 ’слаць пасцель’ (ваўк., Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’распранаць’ (ТС), разбіра́цца ’распранацца’ (Сцяшк.), разабра́цца ’распрануцца’ (воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.). З польск. rozbierać ’распранаць’, ’слаць ложак’, rozbierać się ’распранацца’, rozebrać się ’распрануцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разабра́ць, -збяру́, -збярэ́ш, -збярэ́; -збяро́м, -збераце́, -збяру́ць; -збяры́; -забра́ны; зак.

1. што. Раз’яднаць, разняць што-н. на састаўныя часткі.

Р. гадзіннік.

Р. старую хату.

2. каго-што. Узяць усё, раскупіць.

Р. падручнікі.

Разабралі тавар.

3. што. Рассартаваць, прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.

Р. лісты.

Р. дакументы.

4. каго-што. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і іншыя часткі.

Р. кабана.

5. перан., што. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.

Р. сачыненні вучняў.

Р. сказ па часцінах мовы.

6. перан., што. Распазнаць, адрозніць што-н.

Р. почырк.

Р. гатунак груш на смак.

Не р., што ён гаворыць.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.; разм.).

Яе разабрала злосць.

Дзяцей разабрала цікавасць.

8. Выклікаць ап’яненне (разм.).

Яго разабрала (безас.) пасля шклянкі гарэлкі.

Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.

Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-, што-н.

(Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.

|| незак. разбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбо́р, -у, м. (да 1—6 знач.) і разбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свежевать несов. разбіра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разбіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскуме́кваць

разбіраць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раскуме́кваю раскуме́кваем
2-я ас. раскуме́кваеш раскуме́кваеце
3-я ас. раскуме́квае раскуме́кваюць
Прошлы час
м. раскуме́кваў раскуме́квалі
ж. раскуме́квала
н. раскуме́квала
Загадны лад
2-я ас. раскуме́квай раскуме́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раскуме́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)