Тру́шчыць ‘біць, ламаць, крышыць, разбураць крохкае, далікатнае’ (Янк. 3.), тры́шчыць ‘тс’ (Нас.), трю́шчыць ‘тс’ (Бяльк.), тру́шчыць ‘многа есці неспажыўнога’ (Янк. 3.), ‘есці са смакам, з апетытам’ (Адм.), ‘есці, хрумстаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), тру́шчыць, тро́шчыць ‘ламаць, разбіваць; есці з хрустам’ (ТС), трушчэ́ць ‘расціскаць’, ‘лузаць арэхі’ (Варл., капыл., ЛА, 1), трушчэ́ць, трушча́ць ‘хрусцець (пра снег, лёд пад нагамі)’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, узыходзіць да труск ‘друзачкі, дробныя частачкі’ з варыянтным вакалізмам, характэрным для экспрэсіўных слоў (Сной у Бязлай, 4, 233), параўн. тру́сціць ‘ламаць, разбіваць на кавалкі’ (Нас., Некр. і Байк.). Параўн. укр. дыял. тру́щити ‘лушчыць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі трощити ‘ламаць, разбіваць’ і лущити ‘лушчыць’ (ЕСУМ, 5, 662). Падабенства з літ. triùškinti, дыял. triùškyti ‘біць, разбіваць з хрустам’, triuškéti ‘хрумстаць пры разжоўванні ежы’ насуперак Лаўчутэ (Балтизмы, 133) не дае падстаў лічыць запазычаннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

Разм. Разбіваць, знішчаць. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, падрывалі на дарогах варожыя грузавікі. Краўчанка. // перан. Разм. Выступаць з рэзкімі нападкамі на каго‑, што‑н. Легальныя газеты грамяць бюракратыю, патрабуюць удзелу прадстаўнікоў народа ў дзяржаўным кіраванні. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zerknllen

1. vt разбіва́ць

2. vi (s) узрыва́цца, ло́пацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

crash3 [kræʃ] v.

1. разбіва́ць; разбіва́цца

2. па́даць з трэ́скам; валі́цца, разбура́цца

3. груката́ць, гру́каць

4. пацярпе́ць крах, абанкру́ціцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шевели́ть несов.

1. (двигать) варушы́ць; шавялі́ць;

2. (сено) варо́чаць, разбіва́ць;

шевели́ть мозга́ми галаво́ю варушы́ць (круці́ць); мазга́мі круці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяліць, падзяляць, раздзяляць; біць, разбіваць, рэзаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Разбіва́нка ’амлет’ (лід., Сл. ПЗБ). Утворана ад разбіва́ць (пад увагу узяты спосаб прыгатавання ежы) з дапамогай суфікса ‑анк‑а, як се́чанка ’шаткаваная капуста’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размазката́ный ’разбіты ўшчэнт’ (Юрч. СНЛ), мазгата́ць ’біць, разбіваць’, ’стукаць’ (Нас.). Узыходзіць да прасл. *moskotati, *mozgotati (ЭССЯ, 20, 18–19, 92), параўн. маскатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

artikuleren vt

1) лінгв. артыкулі́раваць , выра́зна вымаўля́ць

2) чляні́ць, разбіва́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Крышы́ць ’наразаць дробнымі кавалкамі, ламаць, малоць, разбіваць на часткі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сержп. Грам., Гарэц., Нас., Мал., КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Да крыха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)