пу́за, ‑а, н.

Разм.

1. Жывот чалавека або жывёліны. Умее .. [трактарыст] і на пузе поўзаць, і дагары паляжаць пад трактарам, калі спатрэбіцца. Ермаловіч. Ромка цаляе ў голае Петрыкава пуза вадою з конаўкі, не трапляе, і хлопчык аж заходзіцца ад вясёлага, дураслівага рогату. Місько. Лёд трэснуў, і ў чорнай палонцы паказалася белае пуза рыбіны. Ігнаценка. / у перан. ужыв. Шэрым пузам душаць хмары Поля нудныя абшары. Крапіва. З-пад белага, бліскучага пуза самалёта раптам папоўз чорны дым. Асіпенка.

2. пагард. Пра вялікі, тоўсты жывот у чалавека. Круглае пуза так далёка выдавалася ўперад, што пэўна пан не бачыў за ім сваіх кароценькіх ножак. Колас.

•••

Ад пуза — уволю, удосталь (наесціся, напіцца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́зці ’ўзбірацца, залазіць, караскацца’, ’апускацца ўніз’, ’забірацца куды-небудзь, улазіць у што-небудзь’, ’пранікаць крадучыся’, ’змяшчацца’, ’выбівацца наверх’, красл. ’вылазіць, выпірацца’ (Бяльк., Касп., Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’надакучаць, назаліць, дражніцца’ ў выразе лезці ў вочы, лезці ў галаву (Шат., КЭС, лаг.; драг., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), беласт., драг. ’паўзці’, ’марудна ісці’, пруж., драг. ’падыходзіць, дакранацца’ (Сл. паўн.-зах.), ’моцна крычаць’, ’старанна рабіць’ у выразе із шкуры лезці (Ян.), драг. косэ лізуть ’падаюць валасы’ (Лучыц-Федарэц). Укр. лізти ’лезці, улазіць у што-небудзь, вылазіць’, ’поўзаць’, лі́заты ’лазіць’, рус. ле́зти, лезть ’уваходзіць куды-небудзь’, ’гразнуць’, польск. ležć (1‑я ас. lezę, ст.-польск. lazę) ’лезці’, н.-луж. lězć ’ісці, паўзці’, ’узбірацца’, в.-луж. lězć ’лезці’, чэш. lézti ’паўзці, цягнуцца’, ’прыходзіць не ў час’, ’паволі падаць, знікаць’, славац. liezť ’лезці’, славен. lę́sti, ст.-серб.-харв. љести, ле̏сти, ли̏сти ’паўзці, ускарасквацца’, сучаснае серб.-харв. ужываецца з прэфіксамі до‑, па‑, у‑ і замяняе дзеяслоў ѝћи ’ісці’, макед. дыял. љазʼа ’(дзіцё) рачкуе’, балг. ле́за, лезя ’лазіць, поўзаць’, ст.-слав. възлѣзѫ, лѣсти ’узбірацца’. Прасл. lěsti (lězǫ) ’паўзці, пасоўвацца наперад’. Самымі блізкімі адпаведнікамі з’яўляюцца балтыйскія мовы, у якіх прасл. ‑ě‑ адпавядае ‑ē‑: ст.-прус. līse (< *lēza) ’паўзе’, лат. lēžât ’ссоўвацца’, lēžuôt ’ісці паволі, цягнуцца’, літ. lė̃kštas ’плоскі’, lažà, lãžas ’паншчына’; параўн. яшчэ ст.-ісл. lágr ’нізкі’, с.-в.-ням. laege ’плоскі’, гал. laeg, ст.-грэч. λαχύς, англ. low ’нізкі’. Да і.-е. *lēg̑h‑ (Бернекер, 1, 715; Фасмер, 2, 476–477; Слаўскі, 4, 192–193; Скок, 2, 278–279; Шустар Шэўц, 11, 835; Бязлай, 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кале́на, ‑а, н.

1. мн. кале́ні, ‑яў і ‑ле́нь. Частка нагі, дзе злучаюцца бядровая і галёначная косці; месца згібу нагі. Сагнуць нагу ў калене. Абхапіць рукамі калені. □ Пракоп сеў, зняў шапку і павесіў яе на заціснуты між каленяў кій. Колас. Валодзька з размаху грымнуўся аб ганак, моцна збіўшы калена. Гамолка. // Частка адзення (штаноў, панчох і інш.), якая прыкрывае гэту частку нагі. Залатаць калені штаноў.

2. мн. кале́ні, ‑яў і ‑ле́нь. Нага ад каленнага сустава да таза. Пасадзіць дзіця на калені. □ Унукі ўзбіраліся [дзеду] на калені, церабілі яго бараду, лашчыліся. Лынькоў.

3. мн. кале́ны, ‑ле́н. Частка чаго‑н. сагнутага, непрамога ад аднаго згібу або павароту да другога. Флейта складаецца з галоўкі і двух кален. Калена ракі. Калена дарогі. // Сам вугал згібу, павароту. У самавара не здымалася бляшаная, заломаная вострым каленам і ўстаўленая ў чалеснік труба. Дуброўскі.

4. мн. кале́ны, ‑ле́н. Разм. Асобная частка, закончаны матыў у музычным творы. Ударыў барабан на другое калена, на тое самае, дзе кракавяк ідзе на манер віхрыстай полькі. Кулакоўскі. Кадрылю ў пяць Ці сем кален, Сплючы, ён [скрыпач] мог іграць. Броўка. // Асобнае адметнае месца ў спевах птушак. Калены салаўінай песні. // Фігура ў танцы, скоках. Мы скакалі польку, танцавалі кадрылю аж па шаснаццаць кален, што нават падлога дрыжала. Гурскі.

5. мн. кале́ны, ‑ле́н. Пакаленне ў радаслоўнай. У Дабрынічах гэтых Пальчыкаў добрая палова, і ўжо цяжка разабрацца, хто каму сваяк і ў якім калене. Дамашэвіч. — Цяпер, калі я вам расказаў у двух словах радаслоўную Мухтара аж да шостага калена, вы мусіце зразумець, кім ён павінен быў стаць. Васілёнак.

•••

Вераб’ю па калена гл. верабей.

Выламаць з калена гл. выламаць.

Мора па калена гл. мора.

Поўзаць на каленях гл. поўзаць.

Ставіць на калені гл. ставіць.

Станавіцца на калені гл. станавіцца.

Стаць (упасці) на калені гл. стаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

krechen* vi (h, s)

1) по́ўзаць;

aus dem Ei ~ вылу́плівацца з я́йка;

auf llen veren ~ паўзці́ на кара́чках;

ins Bett ~ забра́цца ў пасце́ль

2) падлі́звацца, падлабу́ньвацца;

im Stube ~ быць прыні́жаным;

j-m auf den Leim ~ папа́сціся каму́-н. на ву́ду [кручо́к]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пы́пліць ’марудзіць, марудна прымацца за справу’ (Нас.), ’марудна рабіць’ (Шымк. Собр.), пытацца ’марудзіць’ (Бяльк.), сюды ж пепліць ’тс’, пеплецца ’паволі рабіць’, піплівы ’карпатлівы, нудны (пра работу)’: ваша такая піпліваяработа, піша і піша (ашм., LKK, 16, 186). Традыцыйна параўноўваюць з балтыйскімі адпаведнікамі: лат. pipelėties ’корпацца, марудзіць’ (Блесэ, SB, 5, 18; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14), літ. piplioti ’карпатліва, старанна працаваць’, pyplys ’слабы, нядужы чалавек’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 186), pėpti ’слабець, чэзнуць’, pepis ’вялы чалавек, мямля, размазня’ (Санька, Kryu̯ja, 1996, 1, 91), што дае падставы адносіць беларускія словы да балтызмаў. Аднак балг. пьпляпоўзаць (пра насякомых, малых жывёлах), рухацца паволі, з цяжкасцю, чуць варушыцца; рабіць нешта, але безвыніку’ (Младэнаў, 538: інтэрпрэтуе як слова з няпоўнай рэдуплікацыяй) прымушае прыняць гукапераймальнае паходжанне (таксама Фасмер, 3, 419, адносна беларускіх слоў); паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 38), у аснове самастойных утварэнняў — рэдуплікацыя імітатыўнага кораня і.-е. *ρϊ‑ρ‑, параўн. польск. дыял. рурііс ’мяць, рабіць нядбала, дрэнна, корпацца’, в.-луж. piplić ’саматужнічаць; калупацца ў носе’, н.-луж. pimplis ’марудна рабіць, корпацца’, чэш. piplat ’рабіць марудна, корпацца, калупацца’, слава іх. piplať sa ’марудзіць, рабіць паволі і нерашуча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

creep

[kri:p]

1.

v.i. crept, creeping

1) по́ўзаць, паўзьці́

2) Figur. паво́льна ру́хацца, паўзьці́

3) падкрада́цца

to creep into someone’s favor — уце́рціся ў не́чую ла́ску; прыніжа́цца пе́рад кім

4) сла́цца (па зямлі́, пра паўзу́чыя расьлі́ны)

5) уздры́гваць, чуць мура́шкі на це́ле

it made my flesh creep — У мяне́ ад гэ́тага мура́шкі на це́ле

2.

n.

1) паўзе́ньне, по́ўзаньне n.

2) Geol. абва́л -у m., апо́ўзень-зьня m.

3) Phys. паўзу́часьць (паво́льная дэфарма́цыя)

4) Sl. нікчэ́мны чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

на¹, прыназ.

I. з В і М.

1. Ужыв. пры абазначэнні месца ці прадмета, на паверхні якога знаходзіцца хто-, што-н. або куды накіраваны рух, дзеянне.

На стале.

Напісаць на паперы.

Легчы на ложак.

Выйсці на паляну.

2. Ужыв. пры абазначэнні месца або часу дзеяння, а таксама асобы ці прадмета, якія з’яўляюцца аб’ектам дзеяння.

Ісці на працу.

Запланаваць сустрэчу на вечар.

Затрымаць погляд на субяседніку.

Вынесці пытанне на агульны сход.

II. з В.

1. Ужыв. пры абазначэнні тэрміну, прамежку часу.

Запас на зіму.

Спазніцца на гадзіну.

2. Ужыв. для абазначэння прадмета, які з’яўляецца прыладай, інструментам, сродкам для якога-н. дзеяння.

Узяць на буксір.

Зашпіліць на ўсе гузікі.

3. Ужыв. пры абазначэнні колькасці, меры, якія вызначаюць межы чаго-н.

Наваколле відаць на пяць кіламетраў.

Работы на гадзіну.

4. Ужыв. пры ўказанні на мэту, прызначэнне якога-н. дзеяння, прадмета.

Спяшацца на дапамогу.

Сабрацца на вячэру.

Лес на будоўлю.

5. Ужыв. пры абазначэнні спосабу дзеяння, стану.

Расказваць на памяць.

Паверыць на слова.

Зрабіць на свой густ.

III. з М.

1. Ужыв. пры абазначэнні спосабу ўтварэння дзеяння або характару выяўлення працэсу.

Поўзаць на карачках.

Усё рабіць на хаду.

2. Ужыв. для абазначэння прадмета, пры дапамозе якога ўтвараецца дзеянне.

Смажыць на алеі.

Рухавік працуе на бензіне.

3. Пры паўтарэнні назоўнікаў паказвае на наяўнасць вялікай колькасці чаго-н. (разм.).

Лата на лаце.

Калдобіна на калдобіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bauch m -(e)s, Bäuche жыво́т, пу́за;

aus dem ~ rden вярзці́ абы-што́;

vor j-m auf dem ~ legen* [krechen*] по́ўзаць на жываце́ пе́рад кім-н., падлі́звацца да каго́-н.;

sich (D) ein Loch in den ~ lchen трыма́цца за жыво́т ад сме́ху, падарва́ць жываты́ ад сме́ху;

der vlle ~ lernt nicht gern то́ўстае пу́за да наву́кі ту́па;

sich (D) inen ~ zlegen адгадава́ць сабе́ жыво́цік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ла́зіць, лажу, лазіш, лазіць; заг. лазь; незак. (пра дзеянне, якое паўтараецца, адбываецца ў розны час, у розных напрамках).

1. Чапляючыся, карабкаючыся, узбірацца на што‑н. або апускацца ўніз. Лазіць па гарах. Лазіць у склеп. □ Клён стаіць яшчэ, той самы клён, на які мы лавілі ў свой час. Брыль. Шамота раз’язджаў па раёну, лазіў па рыштаваннях, заходзіў у новыя хаты. Дуброўскі. // Перамяшчацца па чым‑н. паўзком, сагнуўшыся; поўзаць. Доўга я лазіў тады па траве, збіраючы матчыны пацеркі, але ўсіх не сабраў. Бажко.

2. перан. Разм. Хадзіць, снаваць дзе‑н. Высока падкасаўшы штаны, гаспадар лазіць па загонах. Бажко. Між вялікіх лазяць дзеці, Так як мышы між снапоў, Ім вядома ўсё на свеце, Хто што робіць з дзецюкоў. Крапіва.

3. Пранікаць, прабірацца куды‑н., унутр чаго‑н. паўзком, сагнуўшыся і варочацца назад. Лазіць пад стол. □ У хату [праз] вокны лавілі людзі, вылазілі, абыходзілі вакол хаты, спрачаліся. Нікановіч. // Уваходзіць у што‑н. вадкае. Пасля гэтага здарэння дзед канчаткова рашыў ніколі болей у ваду не лазіць. Лынькоў.

4. Прабірацца, уваходзіць куды‑н. скрытна, крадучыся. Лазіць па чужых садах. □ Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў і патронаў. Грахоўскі.

5. Разм. Забірацца рукой у што‑н.; шукаць, намацваць.

•••

За словам (па слова) у кішэнь (кішэню) не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Лазіць па чужых кішэнях — займацца кішэнным крадзяжом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́на ср.

1. (мн. кале́ні) анат. коле́но;

уда́рыць к. — ушиби́ть коле́но;

сядзе́ць у каго́е́будзь на ~нях — сиде́ть у кого́-л. на коле́нях;

2. (мн. кале́ны) в разн. знач. коле́но;

к. трубы́ — коле́но трубы́;

салаве́й заспява́ў на сем кале́н — солове́й запе́л на семь коле́н;

кале́ны бамбу́ку — коле́нья бамбу́ка;

мо́ра па к. — мо́ре по коле́но (по коле́на);

паста́віць на ~ні — поста́вить на коле́ни;

вераб’ю па к. — воробью́ по коле́но;

станаві́цца на ~ні — преклоня́ться (перед кем);

вы́ламаць з к. — добы́ть невозмо́жное;

по́ўзаць на ~нях — (перад кім) пресмыка́ться (перед кем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)