ла́зіць, лажу, лазіш, лазіць; заг. лазь; незак. (пра дзеянне, якое паўтараецца, адбываецца ў розны час, у розных напрамках).
1. Чапляючыся, карабкаючыся, узбірацца на што‑н. або апускацца ўніз. Лазіць па гарах. Лазіць у склеп. □ Клён стаіць яшчэ, той самы клён, на які мы лавілі ў свой час. Брыль. Шамота раз’язджаў па раёну, лазіў па рыштаваннях, заходзіў у новыя хаты. Дуброўскі. // Перамяшчацца па чым‑н. паўзком, сагнуўшыся; поўзаць. Доўга я лазіў тады па траве, збіраючы матчыны пацеркі, але ўсіх не сабраў. Бажко.
2. перан. Разм. Хадзіць, снаваць дзе‑н. Высока падкасаўшы штаны, гаспадар лазіць па загонах. Бажко. Між вялікіх лазяць дзеці, Так як мышы між снапоў, Ім вядома ўсё на свеце, Хто што робіць з дзецюкоў. Крапіва.
3. Пранікаць, прабірацца куды‑н., унутр чаго‑н. паўзком, сагнуўшыся і варочацца назад. Лазіць пад стол. □ У хату [праз] вокны лавілі людзі, вылазілі, абыходзілі вакол хаты, спрачаліся. Нікановіч. // Уваходзіць у што‑н. вадкае. Пасля гэтага здарэння дзед канчаткова рашыў ніколі болей у ваду не лазіць. Лынькоў.
4. Прабірацца, уваходзіць куды‑н. скрытна, крадучыся. Лазіць па чужых садах. □ Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў і патронаў. Грахоўскі.
5. Разм. Забірацца рукой у што‑н.; шукаць, намацваць.
•••
За словам (па слова) у кішэнь (кішэню) не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.
Лазіць па чужых кішэнях — займацца кішэнным крадзяжом.