splash2 [splæʃ] v.

1. пы́рскаць; пы́рскацца; распы́рскваць; распы́рсквацца; расплёскваць; расплёсквацца;

splash water on/over the floor расплёскваць ваду́ па падло́зе

2. плёскаць; плёскацца; плю́хацца; бу́хнуцца (у ваду)

3. усыпа́ць, усе́йваць;

fields splashed with poppies усе́яныя ма́камі палі́

4. infml тра́ціць, транжы́рыць;

splash money about пуска́ць гро́шы на ве́цер

splash down [ˌsplæʃˈdaʊn] phr. v. прывадні́цца (пра самалёт)

splash out [ˌsplæʃˈaʊt] phr. v. infml гуля́ць, п’я́нстваваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Плі́скаць ’выплюхваць, праліваць вадкасць праз край’, плюнуць ’праліць праз край’, ’плёснуць, пляснуць, трохі праліць’, плюханне ’праліванне праз край пасудзіны’, пліску́чы ’невыгодны з-за адхоністых краёў посуд дня нашэння вадкасці’ (Нас.), плюскаць ’разліць’ (Яруш.), пліскагщаплюхацца’ (Мік.), рус. смал. плистть ’пырскаць’, серб.-харв. плиска ’усплёск вады, калі ў яе кідаюць каменьчыкі’, балг. плисвам, плискам ’плёскаць, пырскаць, плюхаць’, макед. плиска ’тс’. Гукапераймальнае. Параўн. плісь! — пра імгненнае праліццё вадкасці праз край (Нас.). Сюды ж пляскацца ’пырскацца’ (жыле, Мат. Гом.; Жыв. сл.), плыскатыся, плэскатысь ’тс’ (пін., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.), плісконіна ’плёханне, пырсканне’ (ТС), плюснуць ’лінуць, плюхнуць’ (Сцяшк. Сл.), пліскаi̯ (гл.). Гл. Смаль-Стоцкі, Приміт., 169; Куркіна (Этимология–1981, 15) бачыць тут комплекс /?/-, варыянт зыходнага кораня *реІ‑/*роі‑ з чаргаваннем *pliskati/*plixati, гл. плюхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пялёскаццаплюхацца, купацца, мыцца’ (ТСБМ; полац., Янк. 2; трак., Сл. ПЗБ), пяле́скацца ’тс’ (Нас.; ашм., Сл. ПЗБ), пяляска́цца ’тс’ (Бір. Дзярж.), пелеска́цца ’паласкацца’ (ПСл), пеляска́ць ’паласкаць, муціць, боўтаць’, пеле́скаць ’разліваць, плюхаць, пляскаць’ (Нас.), пялеска́ць ’паласкаць, пялёхаць’ (Бяльк.), сюды ж пе́леск ’плёск, плёскат’ (Нас.), пялёсканне ’тс’ (ТСБМ), параўн. славен. pelískati ’пляскаць, плюхаць’. На базе гукапераймання, параўн. плёск, пляск, плюск (гл.) і дзеясловы плёскаць, пляскаць, плю́скаць і пад., якім адпавядаюць літ. plekšė́ti ’ляпаць, плюхаць’, plaskúoti ’пляскаць’ і пад. (Міклашыч, 236; Бязлай, 3, 23). Паводле Векслера (Hist., 89), у слове пялёсканне выступае другаснае псеўдапоўнагалоссе на фоне рус. плескание, падобнае да серабро, сярэ́бро, серебрыны (ст.-бел., 1405 г.), дзе ь у *sьrbro асімілюецца да e ў наступным складзе. Інакш (вынік кантамінацыі полоскаться і плескаться) для смал. пелеска́ться Шахматаў (Очерк древн., 153) і Фасмер (3, 229). Сюды ж пяле́скацца ’пералівацца бліскучымі палосамі’ (Нас.), піліскува́цца ’зіхацець яркімі колерамі’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiť ’кінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плеска́ться

1. (о волнах, море) плёскацца; (через край) плю́хаць;

о́зеро пле́щется о бе́рег во́зера плёскаецца аб бе́раг;

2. (в воде) плю́хацца; (водой) пы́рскацца;

де́ти плеска́ются в воде́ дзе́ці плю́хаюцца ў вадзе́;

не плеска́йся водо́й! не пы́рскайся вадо́й!;

3. (колеблясь в воздухе — о парусах и т. п.) перен. паласка́цца;

в во́здухе пле́щутся фла́ги у паве́тры пало́шчуцца сцягі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)