род базідыяльных грыбоў сям. павуціннікавых. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 123 віды. Найб. вядомыя П.: анамальны (C. anomaliis), бранзалетавы, ці прыбалатуха, звычайны (C. trivialis), карычневы (C. cinnamomeus), каштанавы (C. castaneus), ліпкі (C. collintus), пахучы (C. camphoratus), трыумфальны (C. triumphans), ядомы, ці таўстуха. Трапляюцца з ліп. па вер. у лясах, на ўзлесках і лугах. Большасць з іх мікарызаўтваральнікі, утвараюць «ведзьміны кольцы».
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. да 8 см, правільная, звычайна ярка афарбаваная, зрэдку белая. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка цыліндрычная або патоўшчаная, амаль заўсёды з рэшткамі пакрывала ў выглядзе павуціністага апушэння ці выпуклых кольцаў. Мякаць белаватая або жаўтаватая. Споры падоўжаныя, бураватыя. Ёсць ядавітыя, некат. ядомыя (напр., прыбалатуха, таўстуха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЗО́Р,
1) у драўляным дойлідстве — дошка з глухой, скразной або краявой разьбой, якая акаймоўвае навісь даху або страхі ці робіцца пад застрэшкам 2-схільнага даху; элемент дэкору. Выкарыстоўваецца пераважна ў жыллі, некат. гасп. пабудовах, брамах і варотах, культавых збудаваннях. Найб. простыя П. — дошкі з краявой разьбой у выглядзе зубцоў або хвалі. Ажурная скразная разьба П. з выкарыстаннем арнаментальных геам. ці расл. матываў характэрна для жыллёвага буд-ва У і ПдУ Беларусі (жылыя дамы ў Быхаве, Бабруйску, Ветцы, Гомелі і інш.).
2) У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве — карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛАВО́К, таўкачык (Amanitopsis),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. мухаморавых. Некалькі відаў, якія адрозніваюцца колерам шапкі. Пашыраны ў Зах. Еўропе, Амерыцы, Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі 3 віды і 1 разнавіднасць. Трапляюцца ў светлых лясах, на ўзлесках, на глебе сярод травы з чэрв. па вер. П.: беласнежны (A. nivalis), жоўта-карычневы (A. fulva), шэры (A. vaginata).
Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 3—9 см з гафрыраваным краем, у маладога грыба — званочкападобная, потым плоская, ад белай да карычневай, з рэшткамі агульнага пакрывала. Пласцінкі свабодныя, белыя, шырокія. Ножка даўж. 7—20 см, белая, полая, каля асновы з шырокай тоўстай вольвай (похвай). Споравы парашок белы. Ядомыя. Мікарызаўтваральнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каліптраге́н
(ад гр. kalyptra = пакрывала + -ген)
утваральная тканка раслін, якая размешчана ў конусе нарастання кораня і дае пачатак каранёваму чахольчыку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Déckef -, -n
1) пакрыва́ла; ко́ўдра, абру́с
2) столь;
únter éiner ~ stécken быць заадно́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nakrycie
nakryci|e
н.
1. пакрыццё; пакрывала; накрыўка;
~e głowy — галаўны ўбор;
~e łóżka — пакрывала; капа;
2. сервіроўка;
3. сталовы прыбор;
brak jednego ~a — не хапае аднаго прыбора
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Падка́пак ’клабук’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Укр.підкапок ’клабук, чапец’, рус.зах.капа, κάηκα, капочка ’шапка, фуражка’. Ст.-рус.*капа, накапка ’жаночае пакрывала на галаву ў выглядзе вэлюма’ (канец XV ст.). Далей гл. капа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галалёдзіца, ‑ы, ж.
Ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытая снегам; галалёд. Зноў прыціскаў марозік, і галалёдзіца шклом пакрывала дарогі.Дуброўскі.// Стан пагоды, калі паверхня зямлі, дрэў і інш. пакрыта ледзяной коркай. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1. Адзенне без рукавоў, якое накідваецца на плечы. Плашч-накідка. □ На плячах [хлопчыка] кароценькая накідка ці плашч, а ў руках нібы дубец, толькі сплецены з раменьчыкамі.Маўр.
2.Пакрывала на падушкі. Вышываная накідка. □ Ганна.. прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́плум
(лац. peplum, ад гр. peplos = пакрывала)
верхняе адзенне старажытных грачанак і рымлянак з лёгкай тканіны ў зборку, якое надзявалася на туніку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)