Навы́длападобна, накшталт’ (Гарэц.), параўн. рус. смал. наудла ’тс’: Рыба наудла змеи (СРНГ). Няясна, другая частка слова вельмі падобна да заканчэння слова наводле ’па’ (гл.), якое ўтворана пры дапамозе прыназоўніка на- і -водле, што ўзыходзіць да агульнаслав. vodle/vodli (< i‑dьl‑/‑dьlg‑), гл. доўгі (ESSJ SG, 2, 203, 265); тады на + (в)одле з фанетычнымі пераўтварэннямі, характэрнымі для гаворак усходу Беларусі. Параўн. навідлуг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гало́, нескл., н.

Аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало. Караткевіч.

[Фр. halo з грэч. hálōs — круг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэрэзі́н

(фр. ceresine, ад лац. cera = воск)

сумесь цвёрдых вуглевадародаў, якая падобна на воск і выкарыстоўваецца як ізаляцыйны матэрыял, у медыцыне і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Назы́рны ’неадчэпны, надакучлівы’ (Сцяшк.). Няясна. Па структуры вельмі падобна да настырны; магчыма, да зырыць, зырыцца ’пільна ўглядацца’, што ў сваю чаргу *гыеіі ’глядзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подо́бно нареч., предлог с дат. падо́бна (да каго, да чаго, на каго, на што); (так же, как) такса́ма, як (хто, што); (как) як (хто, што); (словно) ні́бы (хто, што);

подо́бно тому́, как со́лнце освеща́ет зе́млю падо́бна да таго́ (на то́е), як со́нца асвятля́е зямлю́;

поступи́л подо́бно свои́м предше́ственникам зрабі́ў такса́ма, як яго́ папярэ́днікі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарэ́злівы, ‑ая, ‑ае.

Вясёлы, жвавы, непаседлівы. Ева расла не па гадах бойкай, гарэзлівай дзяўчынкай. Асіпенка. // Гуллівы, хітраваты. Маня была не падобна да сястры: у яе шэрых вачах блукаў вясёлы, гарэзлівы агеньчык. Колас. Дзяўчына звонка засмяялася і паглядзела па Юрку сваімі гарэзлівымі вачамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасцяро́жка ’засцярога, абачлівасць’ (Нас., Бяльк.), пасцерога ’перасцярога’ (ТС), пасцеражаваць ’пасцерагчы’ (Ян.). З польск. postroga ’лёгкая перасцярога, напамінанне’, ’апека, клопат, ахова’. Падобна чэш. postraha ’ахова’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бада́й (разм.).

1. часц. Ужыв. для выказвання нядобрых пажаданняў, праклёнаў.

А б. ты прапаў!

2. пабочн. сл. Выказвае дапушчэнне якой-н. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым-н.

Па багацці ўбораў няма б. прыгажэйшай пары года, як восень.

3. прысл. Амаль.

Тут некалі корчмы стаялі б. праз кожныя дзесяць кіламетраў.

Бадай ці не...падобна на тое, што.

Бадай што

1) магчыма што, відаць што.

Бадай што я з вамі згодзен;

2) амаль, амаль што.

Мы ўжо праехалі бадай што паўдарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ІНВЕ́РСІЯ ў матэматыцы,

1) у геаметрыі, пунктавае пераўтварэнне плоскасці адносна зададзенай акружнасці радыуса R. Кожнаму пункту A, адрознаму ад цэнтра акружнасці O (цэнтр, ці полюс І.), ставіцца ў адпаведнасць такі пункт A праменя OA, што OA′ = R2/OA, дзе R2 — ступень І. Падобна гэтаму вызначаецца І. ў прасторы адносна сферы. Мае дастасаванні ў геаметрыі (інтэрпрэтацыя геаметрыі Лабачэўскага, тэорыя геам. пабудаванняў), тэорыі механізмаў (гл. Інверсар).

2) У камбінаторыцы — парушэнне нармальнага парадку элементаў у перастаноўцы. Напр., у перастаноўцы cbad элементы c і b, c і a, b і a утвараюць І., калі лічыць іх нармальным парадкам abcd.

Геаметрычная інверсія адносна акружнасці радыуса R: здабытак адлегласцей PC∙PM=R​2, пункт P — полюс інверсіі; адрэзкі AM і BM — датычныя да акружнасці.

т. 7, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАБАПАДО́БНАЯ ТУМА́ННАСЦЬ,

галактычная туманнасць, вынік успышкі ў 1054 звышновай зоркі ў сузор’і Цяльца. Утварылася са знешніх слаёў зоркі, што рассеяліся ў прасторы. Назва туманнасці звязана з яе формай, якая падобна на панцыр краба. Адлегласць да К.т. 7000 св. гадоў; памеры 5-10 св. гадоў. Расшыраецца са скорасцю 1100 км/с. Маса газу, што ўваходзіць у К.т., каля 0,1 масы Сонца; сярэдняя шчыльнасць 5∙10​−18 кг/м³. У цэнтры К.т. знаходзіцца пульсар, у які ператварылася зорка, што ўспыхнула. К.т. — адзін з нешматлікіх астр. аб’ектаў, ад якіх ідзе эл.-магн. выпрамяненне ва ўсім спектры, ад радыё- да рэнтгенаўскага і гамадыяпазону. Да гэтай пары К.т. губляе ў 100 тыс. разоў болей энергіі за секунду, чым Сонца.

Да арт. Крабападобная туманнасць.

т. 8, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)