уго́дничать несов., разг. удыга́ць (перад кім, перад чым); (угождать) дагаджа́ць, гадзі́ць, нараві́ць (каму, чаму); (подольщаться) падла́шчвацца (да каго, да чаго); (подлизываться) падлі́звацца (да каго, да чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

basować

незак.

1. басіць; спяваць (гаварыць) басам;

2. акампаніраваць; тураваць;

3. перан. komu тураваць, падтакваць каму, падлізвацца да каго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

flatter

[ˈflætər]

1.

v.t.

1) хвалі́ць, расхва́льваць (няшчы́ра)

2) паддо́брывацца

3) це́шыць, ла́шчыць; быць прые́мным, ле́сьціць

2.

v.i.

лісьлі́віць; дагаджа́ць; падлі́звацца; прыхаро́шваць

This picture flatters her — Гэ́ты зды́мак прыхаро́швае яе́

- flatter oneself

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел. лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус. лабзитьпадлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр. лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш. labužiti ’ласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац. lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням. laffen ’тс’ < і.-е. *lāb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ. lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fawn

I [fɔn]

1.

n.

1) казу́ля, малада́я ко́зачка

2) жо́ўта-бу́ры ко́лер

2.

adj.

сьве́тла жо́ўта-бу́ры

3.

v.t.

нарадзі́ць, прыве́сьці казьлянё

II [fɔn]

v.i.

1) падма́звацца, падлі́звацца, падхалі́мнічаць

2) ла́шчыцца (пра саба́ку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ліза́ць, ліжу, ліжаш, ліжа; заг. ліжы; незак., каго-што.

1. Праводзіць языком па чым‑н., дакранацца языком да каго‑, чаго‑н. [Сабачка] кідаўся да ног, лашчыўся, лізаў рукі, зазіраў у вочы і паціху скавытаў. Няхай. // Падбіраючы языком, есці, піць. [Сабака] лізаў разліты ім кулеш і ад вялікага здавальнення павільваў хвастом. Колас. Гора гараваць — не мёд лізаць. Прыказка.

2. перан. Дакранацца, пакрываць, абдаваць сабой (пра хвалі, полымя і пад.). Пасека была ў агні. Полымя бушавала пад самай лініяй — расцяробам, лізала дол, лезла ўгору па маладым сасонніку. Пташнікаў. За соснамі адгадваўся блізкі праліў, чутно было, як ліжуць гальку хвалі. Лупсякоў.

3. Разм. зневаж. Цалаваць.

•••

Лізаць рукі (ногі, пяткі, боты) каму — уніжацца, падлізвацца, падхалімнічаць перад кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łaszczyć się

незак.

1. квапіцца на што, галіцца на што; гнацца (за чым);

łaszczyć się na cudzą własność — квапіцца на чужую ўласнасць;

2. падлашчвацца, ласціцца, падлізвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ла́шчыць1 ’песціць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’прылашчваць, рабіць ласкавым, пяшчотным’ (Нас., Касп.), ’гладзіць жывёлу, забаўляцца з ёю’ (КЭС, лаг.), лашчыцца ’выяўляць ласку да каго-небудзь’, ’паддобрывацца, падлізвацца’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц., Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., КЭС, лаг.) ’мілавацца, галубіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ла́шчыньня ’пялегаванне’ (Юрч. Вытв.). Укр. лащити, лащитися і ластитися, рус. беламор. лащить ’улашчваць’, смал. ’лашчыць’, валаг., беламор., пск., цвяр., смал. лащиться ’лашчыцца’, польск. łaszczyć się ’гнацца за чым-небудзь’, ’квапіцца’, ’лашчыцца’. Паўн.-слав. laščiti/laščiti sę ’лашчыцца’, ’ласавацца’. Утворана ад laska > ласка (гл.).

Ла́шчыць2, ла́шчыты ’прапітваць аснову шліхтой (Уладз.), ла́шчэння, лашчэ́нне ’насычэнне пражы растворам клейкай вадкасці, каб ніткі былі мацнейшыя і больш гладкія пры тканні’ (Уладз., Сцяшк., Інстр. 2). Запазычана з рус. лощить ’выгладжваць’. Зах.-палес. ла́шчыти мае націск на ла‑, відаць, пад уплывам ла́шчыць1 (рабіць паверхню гладкай, «ласкавай»).

Лашчы́ць ’вашчыць’ (паст., ганц., Сл. паўн.-зах.). З вашчыць < воск (гл.) пад уплывам лексемы ла́шчыць2, рус. лощить.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pochlebiać

pochlebia|ć

незак. komu1. ліслівіць перад кім; хваліць каго; падлізвацца да каго; лёсткі падпускаць;

2. цешыць каго/што; падабацца каму/чаму;

~ło mi, że ... — мяне цешыла, што...; мне падабалася, што...

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

віля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок. Віляць хвастом. // без дап. Хістацца, рухацца з боку ў бок. Кола віляе ў бакі.

2. Рухацца па звілістай лініі. Коні вілялі паўз гурбы, выбіралі лаўчэйшыя праходы, хрыпелі ад натугі. М. Ткачоў. // Рабіць крутыя павароты. Дарога віляла то ўправа, то ўлева. Пестрак. Мяжа нібы знарок старалася не адыходзіць далёка ад берага, віляла найбольш усцяж яго. Мележ.

3. перан. Разм. Ухіляцца ад прамога адказу, абавязку. Я ніяк не мог зразумець, што чалавек хоча сказаць, і ён віляў, нібы хадзіў па канаце і толькі пад канец сказаў тое, што хацеў. Сабаленка.

•••

Віляць хвастом — а) ліслівіць, падлізвацца. Змяніўся і выгляд іх [рускіх эмігрантаў] хлёсткі, Слухмяна віляюць хвастом, Японскай чакаючы косткі Пад бедным маньчжурскім сталом. Куляшоў; б) хітраваць. — А ты, стары, не віляў бы хвастом, а адразу сказаў, калі не хочаш, калі табе не даспадобы ў нас... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)