Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
rotten[ˈrɒtn]adj.
1. гнілы́, прагні́лы; сапсава́ны; ту́хлы;
rotten floorboards прагні́лыя масні́цы;
a rotten egg ту́хлае я́йка
2.infml несумле́нны
3.infmlпага́ны, паску́дны; дрэ́нны; агі́дны;
rotten weather ве́льмі дрэ́ннае надво́р’е;
a rotten player ніку́ды не ва́рты ігро́к;
rotten work халту́рная рабо́та
♦
a rotten apple ≅ паршы́вая аве́чка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бры́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Непрыгожы з выгляду, гадкі. [Тапурыя:] — Асілкам..[селянін] не быў, але да работы быў здатным і з твару быў не брыдкі.Самуйлёнак.// Непрыемны, дрэнны. Брыдкі настрой. Брыдкі характар. □ Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон!Чарнышэвіч.
2.Паганы, ганебны, благі. Брыдкія паводзіны. □ Алімпе не хапала яшчэ таго, каб родная маці яе стала завадатаркай брыдкіх спраў.Сабаленка.Перад.. [Юркам] было сорамна, і сам сабе Цімка здаваўся брыдкім.Карпаў.// Непрыстойны, брудны, пахабны. Пайшлі па вёсцы пра Зосю брыдкія плёткі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Пазбавіць волі, незалежнасць закабаліць. Ніколі, мой народзе, ты не схіляў галавы перад тым, хто калі-небудзь імкнуўся заняволіць цябе.Купала.І асабліва людзі беларускага Палесся выявілі свой гераічны патрыятызм цяпер, у час Вялікай Айчыннай вайны, калі самы найзлейшы на ўсе вякі, самы крывавы і паганы вораг уварваўся на беларускую зямлю, каб прысвоіць яе сабе, навекі яе заняволіць і ўздзець на наш народ ланцугі рабства.Чорны.// Падпарадкаваць сваёй уладзе, паставіць у залежнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нічо́гі ’нядрэнны; дрэнны; слабы здароўем’ (Сл. ПЗБ), ’слабы, малавартасны (пра неадушаўлёныя прадметы), слабы здароўем (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк. 1), ’дрэнны, кепскі, паганы, шкодны, шкадлівы; непрыдатны, няўдалы, благі, нікуды не варты; слабы, кволы’ (ТС), ’нікчэмны’ (Сцяшк. Сл.), ’прыгожы; слабы здароўем; нікудышны’ (Мат. Гом.), нычбгы, нычогый ’дрэнны, кепскі’ (бяроз., Шатал.), нічогій ’дрэнны, нікчэмны’ (Доўн.-Зап. ПП), укр.нічогий ’кепскаваты; ніштаваты’. Прыметнік ад нічога (гл.), семантыка пераважна адмоўнага плану на аснове ўсяго спектра значэнняў зыходнага слова, параўн. таксама вытворнае нічогбу́ка ’вельмі дрэнны чалавек’ (ТС).