пага́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пага́ны пага́ная пага́нае пага́ныя
Р. пага́нага пага́най
пага́нае
пага́нага пага́ных
Д. пага́наму пага́най пага́наму пага́ным
В. пага́ны (неадуш.)
пага́нага (адуш.)
пага́ную пага́нае пага́ныя (неадуш.)
пага́ных (адуш.)
Т. пага́ным пага́най
пага́наю
пага́ным пага́нымі
М. пага́ным пага́най пага́ным пага́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пага́ны, -ая, -ае.

1. Які нельга есці з прычыны ядавітасці, нечыстаты.

П. грыб.

2. Прызначаны для смецця, нечыстот.

Паганае вядро.

3. Мярзотны, подлы чалавек.

П. чалавек.

П. настрой.

4. Злы, куслівы (пра сабаку).

5. Язычніцкі (уст.).

Паганыя ідалы.

Паганыя вочы (разм.) — шкодныя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пага́ны

1. (загрязнённый) пога́ный;

2. (о грибе) пога́ный, несъедо́бный;

3. (вызывающий отвращение) отврати́тельный, скве́рный, пога́ный;

4. (о собаке) злой;

5. уст. нечести́вый;

~ныя во́чы — дурно́й глаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пага́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Мярзотны, подлы. Паганы чалавек. □ Саўка і два яго канвойнікі застаюцца ззаду. Саўкава місія, паганая здрадніцкая місія, скончана. Колас. Партызаны .. вартавалі вёску ад паганых гасцей. Чорны. // Дрэнны, нядобры. Паганае надвор’е. □ Айцец Кірыл адмовіўся застацца выпіць чаю на дарогу, бо дзень кароткі, а дарога паганая. Колас. / Пра характар, звычкі, душэўны стан і пад. Паганы настрой. Паганы характар.

2. Прызначаны для смецця, нечыстот; брудны. Паганае вядро.

3. Які нельга есці, ядавіты. Паганы грыб.

4. Злы, куслівы (пра сабаку). [Мужык:] — Ёсць у нашага Піліпа сучка паганая, дык мы ўсе яе баімся. Якімовіч.

5. Уст. Нехрысціянскі, язычніцкі. Паганыя ідалы. // Забаронены рэлігіяй. Паганая ежа. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень сварку. Чарот.

6. Разм. Не варты ўвагі. І зусім незразумела, навошта было падымаць такі шум з-за гэтай паганай двойкі? Краўчанка.

7. у знач. наз. паганя́е, ‑ага, н. Што‑н. дрэннае, нядобрае. Васіль увесь сціснуўся, насцярожыўся, чакаючы самага паганага. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр. пога́ний, серб.-харв. по̏ган ’нячысты’, чэш., славац. pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац. pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пага́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. паганец.

2. Неядомы, паганы (у 1 знач.) грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пога́ный пага́ны, паску́дны;

пога́ное ведро́ пага́нае вядро́;

пога́ный гриб пага́ны (неядо́мы) грыб.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бры́дкі, -ая, -ае.

1. Непрыгожы з выгляду, непрыемны, гадкі.

Б. твар.

Б. настрой.

Б. хлопец.

2. Паганы, ганебны, благі́.

Брыдкія плёткі.

|| наз. бры́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няго́дны, -ая, -ае.

1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны.

Нягодная сякера.

2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры.

Н. чалавек.

|| наз. няго́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акая́нны, -ая, -ае.

1. Пракляты, адхілены царквою, грахаводны, паганы.

2. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

А. чалавек.

Акаянная душа.

3. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

Адыдзіся ад мяне, акаянны!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)