Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пага́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Мярзотны, подлы. Паганы чалавек. □ Саўка і два яго канвойнікі застаюцца ззаду. Саўкава місія, паганая здрадніцкая місія, скончана.Колас.Партызаны .. вартавалі вёску ад паганых гасцей.Чорны.// Дрэнны, нядобры. Паганае надвор’е. □ Айцец Кірыл адмовіўся застацца выпіць чаю на дарогу, бо дзень кароткі, а дарога паганая.Колас./ Пра характар, звычкі, душэўны стан і пад. Паганы настрой. Паганы характар.
2. Прызначаны для смецця, нечыстот; брудны. Паганае вядро.
3. Які нельга есці, ядавіты. Паганы грыб.
4. Злы, куслівы (пра сабаку). [Мужык:] — Ёсць у нашага Піліпа сучка паганая, дык мы ўсе яе баімся.Якімовіч.
5.Уст. Нехрысціянскі, язычніцкі. Паганыя ідалы.// Забаронены рэлігіяй. Паганая ежа. □ — Нібы чорт зеллем паганым падкурыў хату Супрона Дразда і Змітрука Карча, — казалі сяляне, чуючы кожны дзень сварку.Чарот.
6.Разм. Не варты ўвагі. І зусім незразумела, навошта было падымаць такі шум з-за гэтай паганай двойкі?Краўчанка.
7.узнач.наз.паганя́е, ‑ага, н. Што‑н. дрэннае, нядобрае. Васіль увесь сціснуўся, насцярожыўся, чакаючы самага паганага.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)