манеке́ншчык, ‑а, м.

Той, хто дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акліматыза́цыя, ‑і, ж.

Прыстасаванне да новых кліматычных і іншых жыццёвых умоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэрыва́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Бакавое адхіленне снарадаў і куль пры палёце.

2. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па канале.

3. Утварэнне новых слоў ад слова-асновы.

|| прым. дэрывацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Веснашум (паэт.) ’радасны надыход вясны, новых падзей’ (КТС, М. Машара). Да вясна́ (гл.) і шум (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завадча́нін, ‑а; мн. завадчане, ‑чан; м.

Працаўнік завода. Новых поспехаў дасягнулі завадчане.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перазалажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.

Аддаць у залог паўторна, на новых умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неалагі́зм, ‑у, м.

Словы або выразы, якія з’яўляюцца ў мове для абазначэння новых паняццяў.

[Ад грэч. neos — новы і lógos — слова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышука́нне, ‑я, н.

Даследаванне, звязанае з пошукамі. Вышуканне карысных выкапняў. Вышуканне новых крыніц вітамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлакабето́нны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены са шлакабетону. Пачалося будаўніцтва новых, шлакабетонных кароўнікаў і свінарнікаў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зача́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Тое, што і зародак.

2. Адміраючы астатак недаразвітага органа ў арганізме, рудымент (спец.).

3. звычайна мн., перан. Пачатак, першае праяўленне чаго-н.

Зачаткі новых адносін.

|| прым. зача́ткавы, -ая, -ае.

З. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)