Бардады́м ’бамбіза’ (Гарэц.), ’высокі і нехлямяжы чалавек’ (Др.-Падб.). Рус.дыял.бардады́м ’нехлямяжы або высокі чалавек’, укр.бардади́м ’вялікі па камплекцыі чалавек, высокі чалавек’. У аснове ляжыць дэфармаваная назва манаха-бернардынца (параўн. бел.бардады́н ’манах ордэна св. Бернарда’, Нас.), фігура якога ў народзе выклікала насмешкі і жарты. Параўн. у польск. мове: Bernardyński kark. — Palnał bernardyński (= duży) kieliszek starki. — Zaczął zajadać z bernardyńskim apetytem (Варш. сл., 1, 116). Адсюль ’здаровы, мажны чалавек, бамбіза і г. д.’ Падрабязна гл. Краўчук, ЛБ, 8, 73. У рус. мове бардады́м (бардада́шка, барда́шка) таксама ’картачны кароль чорнай масці’ (аб гэтым Папоў, Лекс., 50; Трубачоў, ЭИРЯ, 3, 42–44; памылкова Праабражэнскі, 1, 17 і Фасмер, 1, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баўтру́к ’абжора, дармаед’ (Касп.), Баўтрамей (уласн. імя) (Нас.), ’непаваротлівы хлопчык, які толькі капрызіць’ (Нас.), баўтрю́к ’нехлямяжы, таўстапузы чалавек’ (Нас.), баўтру́с ’непаваротлівы, свавольны хлопчык’ (Нас.). Рус.дыял.бавтрю́к ’бялізны чалавек; гультай, дармаед’ (смал.). Параўн. і ўкр. прозвішча Бовтру́к. Ад уласнага імя Баўтрамей (так Нас.), скарочаныя формы якога давалі розныя пейаратыўныя назвы (параўн. Брукнер, 15).
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бамбу́ла ’вялікі, рослы і тоўсты чалавек’ (Ніканч.). Укр.бамбу́ла ’непаваротлівы, нехлямяжы чалавек або жывёла’, польск.bambuła ’тс’, чэш.bambula ’дурань’. Махэк₂ (44) бачыць крыніцу ў венг.bamba ’дурны’ (гукапераймальнае, гл. MESz, 1, 235). Тады бел. і ўкр. словы (націск!) праз польск. мову. Для ўкр. слова (без матэрыялу іншых слав. моў) Рудніцкі (70) прыводзіць франц.bamboula ’сенегальскі негр’ (са спасылкай на О. Горбача). Вельмі няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабу́к1 ’карова без рагоў’ (віл., швянч., Сл. паўн.-зах.). Да лоб1 (гл.). Аб суфіксе ‑ук гл. Сцяцко (Афікс. наз., 178). Параўн. таксама лаба́н2.
Лабу́к2 ’страха над ганкам’ (віл., Сл. паўн.-зах.). З клабук ’шапка, капялюш, брыль’ (ужо ст.-бел.клобукъ, ст.-польск.kłobuk ’капялюш, шалом’) з адпадзеннем к‑.
Лабу́к3 ’нехлямяжы чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Відавочна, да лоб1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ape
[eɪp]
n.
1) ма́лпа f. (чалавекападо́бная)
2) Figur. іміта́тар -а m.
3) ду́рань -ня m.; нехлямя́жы грубія́н
to play the ape — малпава́ць, удава́ць ду́рня
•
- go ape
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пенцюха́йла, пенцяле́й ’непаваротлівы, тоўсты’, ’цюхцяй, неразвіты’ (Нас.). Можна супаставіць з рус.пе́ндюх ’цяльпук, мяла’, ’пуза’, ’нехлямяжы, нязграбны, няспрытны чалавек’, якое звязваюць з пень (Мацэнаўэр, LF, 12, 331; Праабражэнскі, 2, 36); збліжаюць з укр.бендюх, бендюг ’бруха, унутранасці’ (Фасмер, 3, 232), альбо выводзяць з уласнага імя Пенцеле́й, рус.Пе́нтелей з Пантелеймон < грэч.Παντέλειος < παντλήμων < παντάλας ’самы няшчасны’ (Нас., 397; Папоў, Из истории, 35). Параўн. таксама пянцю́х ’абрубак дрэва’, ’таўстун’ (гл.). Суфікс ‑айла ў адпрыметнікавых утварэннях, параўн.: даўгайла ’высокі’, дыга́йла ’цыбаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́йбас ’бялізны чалавек, гультай’ (Касп.), байбо́с ’бялізны, нязграбны мужчына’ (Нас.), ба́йбус ’бялізны, нязграбны чалавек, гультай’ (Шат., Гарэц., Янк. БП, Др.-Падб., Бяльк., Сцяц.), ’дурань’ (Сцяц.). Рус.ба́йбус, бе́йбус ’лянівы’, бе́йбас ’дурань’, укр.бе́йбас ’дурань, вялікі нехлямяжы чалавек’ (таксама бе́льбас, бе́лбас). Паводле Фасмера, 1, 145, запазычанне (у другой частцы выразу дыял. форма тур.baš ’галава’). Але зыходзячы з укр. паралельных форм бе́льбас, бе́лбас, можна думаць і пра сувязь з рус.балбе́с (да гэтага гл. Фасмер, 1, 114): параўн. змену ва ўкр. дыялектах: лʼ → й.