1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары.Бядуля.
2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.
•••
Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.
Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Насёбы ’які носяць кожны дзень, у якім працуюць; не святочны (пра адзенне)’ (докш., Янк. Мат.). Ад пасьба ’нашэнне’, назоўнік ад насіць ’насіць, апранаць’, літаральна ’для насьбы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́тніца ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (калінк., ЛА, 3). Літаральна — ’тая, што пляце абы-што’, магчыма, пад уплывам ’пляткарка’, рус.сплетница ’пляткарка’, гл. клясці, плёткі.
Прысто́я ’моцна засмоленая хвоя’ (ТС), прысто́і ’парасткі ад пня’ (Гарэц.). Нулявыя дэрываты (у першым выпадку з тэматычным ‑а) ад прыстоіць (гл.), літаральна ’хвоя, якая прыстае да рук’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕАРУ́СКІ СТЫ́ЛЬ,
кірунак у рус. архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. Пачатак пакладзены ў Абрамцаве пад Масквой, у маст. гуртку С.І.Мамантава (канец 1870 — пач. 1880-х г.), які аб’ядноўваў прыхільнікаў новых форм сінтэзу мастацтваў. Агульныя прынцыпы формаўтварэння, пластычнасць, стракатая дэкаратыўнасць пабудоў дазваляе разглядаць Н.с. як нац.-рамант. плынь у рамках стылю мадэрн. Для Н.с. характэрна стварэнне суцэльнага арх.-маст. вобраза, асацыятыўна звязанага з першакрыніцай, а не кампіляцыя стараж.-рус. форм. У арсенал стылізаваных форм уключаліся матывы асн. школ страж.-рус. дойлідства (наўгародскай, уладзіміра-суздальскай, т.зв. нарышкінскага барока і інш.). У праектаванні пабудоў удзельнічалі мастакі В.Васняцоў (фасад Траццякоўскай галерэі, 1900—05), С.Малюцін (даходны дом Пярцовай, 1905—07, з арх. Н.Жукавым), арх. Ф.Шэхтэль (Яраслаўскі вакзал, 1902—04, усе ў Маскве) і інш. Прадстаўнікі позняга Н.с. амаль літаральна ўзнаўлялі формы стараж.-рус. пабудоў (А.Шчусеў, сабор Марфа-Марыінскага манастыра, 1908—12 у Маскве). Н.с. атрымаў увасабленне таксама ў дэкар.-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы, сцэнаграфіі.
А.М.Кулагін.
Да арт.Неарускі стыль. Яраслаўскі вакзал у Маскве. Арх. Ф.Шэхтэль. 1902—04.
положи́тельно ничего́ не зна́ет зусі́м (абсалю́тна) нічо́га не ве́дае;
он положи́тельно ничего́ не сде́лал ён зусі́м (абсалю́тна) нічо́га не зрабі́ў;
положи́тельно ни в ком не́ было сочу́вствия абсалю́тна (літара́льна) ні ў кім не было́ спага́ды;
положи́тельно все абсалю́тна ўсе;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Развашапру́дзіць, развашапру́джываць ’выклікаць задаванне, вычварэнне’, ’пачаць задавацца, вычварацца’ (Юрч. СНЛ), вашапру́дствавацъ, вашапру́дствавацца ’задавацца, вычварацца’. Ад вашапру́дзіцца (літаральна ад вошы і прудзіць, гл.) ’вычышчаць вашэй’, ’фанабэрыцца’, вашапру́д ’вашывец’, ’хвалько, фанабэрыста’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахеле́й ’крываўнік’ (Кіс.). З лац. назвы расліны Achillea, літаральна ’Ахілесаў, які належыць Ахілу’ (згодна паданню, грэчаскі герой Ахіл вылечыў гэтай раслінай раненага ім сына Геракла–Тэлефа), параўн. Гусяцінская, УЗ МГПИИЯ 58, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбіва́ць: прыбіва́ць рукі ’заключаць здзелку’ (ашм., драг., Сл. ПЗБ), а таксама драг.пырыбыва́тэ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.) Да біць (гл.), параўн. біць па руках ’тс’, літаральна ’завяршаць справу, б’ючы па руках’.