церабі́ць, цераблю́, цярэ́біш, цярэ́біць; цярэ́блены; незак.

1. што. Ачышчаць ад хмызняку (лес).

2. Абчышчаць ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. (гародніну).

Ц. буракі.

3. што. Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў.

4. што. Вылузваць, выкалупваць, лушчыць што-н.

Вавёрка церабіла шышкі.

5. што. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак).

6. што. Торгаць, тузаць, перабіраць пальцамі што-н.

Ц. канцы хусткі.

7. перан., каго (што). Надакучаць пытаннямі, просьбамі (разм.).

8. што. Вырываючы з коренем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі).

|| зак. вы́церабіць, -блю, -біш, -біць; -блены (да 1 і 8 знач.).

|| наз. церабле́нне, -я, н.

|| прым. церабі́льны, -ая, -ае (да 8 знач.).

Церабільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лу́шчык1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́шчыць ‘біць, ламаць, крышыць, разбураць крохкае, далікатнае’ (Янк. 3.), тры́шчыць ‘тс’ (Нас.), трю́шчыць ‘тс’ (Бяльк.), тру́шчыць ‘многа есці неспажыўнога’ (Янк. 3.), ‘есці са смакам, з апетытам’ (Адм.), ‘есці, хрумстаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), тру́шчыць, тро́шчыць ‘ламаць, разбіваць; есці з хрустам’ (ТС), трушчэ́ць ‘расціскаць’, ‘лузаць арэхі’ (Варл., капыл., ЛА, 1), трушчэ́ць, трушча́ць ‘хрусцець (пра снег, лёд пад нагамі)’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, узыходзіць да труск ‘друзачкі, дробныя частачкі’ з варыянтным вакалізмам, характэрным для экспрэсіўных слоў (Сной у Бязлай, 4, 233), параўн. тру́сціць ‘ламаць, разбіваць на кавалкі’ (Нас., Некр. і Байк.). Параўн. укр. дыял. тру́щитилушчыць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі трощити ‘ламаць, разбіваць’ і лущитилушчыць’ (ЕСУМ, 5, 662). Падабенства з літ. triùškinti, дыял. triùškyti ‘біць, разбіваць з хрустам’, triuškéti ‘хрумстаць пры разжоўванні ежы’ насуперак Лаўчутэ (Балтизмы, 133) не дае падстаў лічыць запазычаннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашчалы́га (трошчанага) ’той, хто перадражнівае, перакручвае гутарку іншых асобаў’ (Варл.). Аддзеяслоўпы назоўнік, у якасці зыходнага можна прывесці шчалыкаць ’шчыпаць’ ці шчалугещьлушчыць’. Нельга выключыць уплыў рус. прощелыга ’круцель, махляр, прайдзісвет; насмешнік’, якое узводзіцца да рус. щель ’шчыліна’ і стаіць у адным шэрагу семантычна блізкіх слоў: пройдохаг проныра, пралаза (Фасмер, 3, 387), што ў святле прыведзеных фактаў не зусім пераконвае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́нуцца ’упасці (ад знямогі)’ (Мат. Маг.), польск. runąć ’упасці, грымнуцца’, рус. руни́ть ’хутка рабіць, есці’, серб. ру̏нути ’моцна ўдарыць’, славен. rúniti ’піхнуць, стукнуць’. Апошняе Бязлай (3, 207) выводзіць з прасл. *ruti ’піхаць, стукаць’, параўноўваючы з літ. ráuti ’вырываць, шчыпаць’, лат. raût ’тс’. Паводле Брукнера (468), да *ruxъ (гл. рух), параўн. рухнуць ’упасці’ (гл.). Скок (3, 172) атаясамлівае з rúniti (se)лушчыць, крышыць, зрываць (кветкі, лісты)’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупі́ць1, лупі́ті, лупэ́тэ, лупы́ты ’знімаць лупіну, кару, лушчыць’, ’ачышчаць вараную бульбу’, ’абіраць’ (ТСБМ, Гарэц., Шпіл., Шат., Касп., Бяльк., Клім., Мат. Гом., Сцяшк., ТС, Выг., Вешт.), ’знімаць скуру з забітай жывёлы’ (Сл. ПЗБ), ’моцна біць, лупцаваць’ (ТСБМ, Жд. 1, Грыг., Бяльк., Нас., Растарг., Касп., Клім., Нар. Гом., Сл. ПЗБ), лупіць кожу (шкуру) ’сцябаць з лютасцю’ (Юрч. Фраз. 2), ’браць хабар, або вялікія працэнты’ (Нас.), ’хутка есці’, ’піць залпам’ (Нас.), ’моцна стукаць’, ’разрываць на часткі’, ’многа і прагна піць’, ’моцна ліць (пра дождж)’, ’забіраць апошняе’ (Сл. ПЗБ), ’драць’ (Яруш.), лупі́ць вочы ’пільна глядзець з шырока расплюшчанымі вачамі’ (ТСБМ, Нас.; Юрч. Фраз., 2), лупі́ць зубы ’скаліць зубы, смяяцца без прычыны’, ’гультаяваць’ (Ян.; паўн.-усх., КЭС; лельч., Нар. лекс.); лупі́цца ’лушчыцца’, ’абдзірацца’, ’аблазіць’ (ТСБМ, Анох., ТС), ’моцна крычаць’ (Шат.). Укр. лупи́ти, лупи́тися, рус. лупи́ть, лупи́ться, ст.-рус. лупить; польск. łupić, łupić się, н.-луж. łupiś, чэш. loupiti, мар. łúpit, славац. lúpiť, lupic, lúpiť sa, славен. lúpiti, lúpiti se; серб.-харв. lúpiti, lupȉti, лупити, љу́пити се; макед. лупам, лупам се, лупи, лупа, лупа се, балг. лупя, лупам, лупе, лу́пя се. Прасл. lupiti () ’знімаць верхнюю абалонку (лупіны) чаго-небудзь, здзіраць кару, скуру з жывёлы’, ’лушчыць’, ’адбіраць маёмасць, грабіць’, ’біць, стукаць, удараць, лупцаваць’ першапачаткова было ітэратывам (Слаўскі, 5, 327–333). Роднаснымі да яго з’яўляюцца: ap‑laupýti ’абабраць’, laupýti ’адломваць хлеб па кавалку’, ’лупіць, біць на кавалкі, крушыць; знімаць скуру’, ’рабаваць’, ’есці, грызці’, ’марнатравіць’, лат. làupît ’абдзіраць, грабіць’ і пачатковыя асноўныя літ. lùpti ’драць, лупіць, аднімаць гвалтам’, ’эксплуатаваць’, ’цяжка працаваць’, ’разворваць папар’, ’біць, хвастаць, сцябаць’, ’грэбсціся (аб курах)’, лат. lupt ’лушчыцца, адрывацца слаямі’, ст.-інд. lumpáti ’ломіць, псуе’; магчыма, сюды ст.-грэч. λύπη ’журба, смутак’, λύπρος ’варты жалю’, гоц. laufs, ст.-в.-ням. loub ’лістота’, ст.-в.-ням. louft ’кара, лыка’, ням. laufen, läufeln ’лузаць арэхі’. Агляд л-ры, апрача вышэйзгаданай, гл. у: Фасмер (2, 534–535); Скок (2, 331–332), які адрознівае lūpȉti ’лупіць, лушчыць’ і lȕpiti ’біць’, ’наесціся, напіцца’, ’трызніць’; Махэк₂ (344), які ў lupati/lupiti выдзяляе асноўнае значэнне ’выдаваць кароткія глухія гукі (тыпу гука П), якія атрымліваюцца, калі лупіць садавіну, гародніну, або калі што-небудзь трэскаецца, трашчыць’, далей ’біць’, ’хутка, прагна есці, піць’; Шустэр–Шэўц (11, 789) лічыць дзеясловы lupati/lupiti гукапераймальнымі з lup‑; Бязлай (2, 156–157) услед за большасцю этымолагаў сцвярджае, што нельга аддзяляць lupiti ’лупіць, лушчыць’ ад lupiti ’біць’, ’рабаваць’. Тое ж БЕР, 3, 519–521. Сюды ж лу́пнуць ’ударыць’ (Мікуц.).

Лупі́ць2 ’рваць (траву)’ (уздз., Жд. 1), ’касіць траву’ (светлаг., Мат. Гом.) — семантычнае запазычанне з літ. мовы (Чэкман, Baltistica, 8 (2), 150–151). У сувязі з гэтым параўн. лупі́ць1 ’драць’ (Яруш.) і літ. laupýti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hull

I [hʌl]

1.

n.

1) луска́ f. (цыбу́лі), лупі́на, шалупі́на f.у́льбы); ску́рка, лупі́нка пло́да, мякі́на f

2) уся́кае во́нкавае по́крыва; канвэ́рт -а m.

2.

v.t.

абдзіра́ць шалупі́ньне, лупі́ну, ску́рку; абіра́ць з лупі́ны, лу́шчыць, ачышча́ць зе́рне ад мякі́ны

II [hʌl]

n.

ко́рпус карабля́; карка́с, касьця́к дырыжа́бля

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

husk

[hʌsk]

1.

n.

1) мякі́на f. (збо́жжавых і травяны́х культу́раў); луска́ f., шалупі́ньне n., абало́нка f.

2) лістава́я абго́ртка катаха́ кукуру́зы

3) сухо́е або́ бязва́ртаснае во́нкавае по́крыва

2.

v.t.

лу́шчыць, абіра́ць луску́, аблу́пліваць

to husk the corn — аблупі́ць кукуру́зу

- the husk of a man

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Нару́жнік ’неслух’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Яўс.), пару́жпіцанепаслухмяная, упартая дзяўчына’ (Нас., Яўс.), сюды таксама наружна ’здзекліва’ (Яўс.), наружонік, наружоніца, наружоны, наруглівы ’здзеклівы’ (ушацк., Пытанні лексікал., фразеал. і стылістыкі. Мн., 1985, 51–53), рус. наружник ’насмешнік, лаяльнік’. Да наруга (гл.), роднаснае польск. naręzyć ’парушыць’ (Брукнер, 355), серб.-харв. мак. naruzlt ’аблаяць, абразіць’, сюды ж, магчыма, і чэш. náruzivy ’заўзяты, заядлы, страшны’, да якога Махэк рэканструюе дзеяслоў *na‑ružiti (Махэк₂, 390), іншыя версіі паходжання апошняга слова гл. Шаур, Etym, Brun, 1978, 140 (роднаснае славен. ruzitiлушчыць, абдзіраць’, рус. ружь, наружу), Варбат, Куркіна, Этимология–1979, 182 (да прасл. *ruz‑ ’драць, рваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуска́ць ’перастаць утрымліваць, дазваляць пайсці, зайсці і пад.’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Варл., ТС), ’кідаць’ (Варл.), пуска́тэ ’адступаць (пра зіму)’ (малар., Нар. лекс., Сіг.); у спалучэннях: пуска́ць ікру ’нераставаць’ (ЛА, 1), пуска́ты рошч ’пачынаць расці, пайсці ў рост’ (Клім.), пуска́ць дзе́раво ’сплаўляць лес’ (навагр., Нар. лекс.), пуска́ць агіта́цыю ’агітаваць’, пуска́ць вайну́ ’пачынаць вайну’ (уздз., Жд. 3), укр. пуска́ти ’выпускаць, адпускаць, упускаць’, рус. пуска́ть ’прапускаць, адпускаць’, дыял. пуска́ть икру́ ’нераставаць’, балг. пу́скам ’вызваляць, дазваляць пайсці, зайсці і пад.’, макед. пуска ’тс’. Лічыцца новаўтварэннем у адносінах да пусці́ць (< *pustiti) у выніку другаснай імперфектывацыі (так ужо Брант, РФВ, 24, 143) па узору лушчы́ць/луска́ць і пад.; рэгулярныя формы: рус. пуща́ть, польск. puszczać, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, чэш. pouštěti, славац. púšťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušciś (< *pustjati). Гл. пусціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)