patch2 [pætʃ] v. накла́дваць ла́ты, ла́таць, ла́піць;

We’d better patch the hole in the roof – we can’t afford a new one. Лепей залатаем дзірку ў даху, мы не можам дазволіць сабе зрабіць новы.

patch up [ˌpætʃˈʌp] phr. v.

1. ла́таць, ла́піць, рамантава́ць (што-н.)

2. ула́джваць, утраса́ць;

patch up a quarrel ула́джваць сва́рку

3. падле́чваць, падго́йваць ра́ну

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ла́та 1, ‑ы, ДМ лаце; Р мн. лат; ж.

Кавалак тканіны, скуры і пад., якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад. Прыкметы падышлі якраз: знарок запушчаная барада, два залатыя зубы, лата на левым калене. Брыль.

•••

Латамі трэсці гл. трэсці.

Лата на лаце — пра вельмі старое латанае адзенне. Ля саней застаўся .. чалавек у кароткай ватоўцы, у лапцях, у суконных гаспадарскіх нагавіцах — лата на лаце. Чорны.

ла́та 2, ‑ы, ДМ лаце; Р мн. лат; ж.

Дошка, жэрдка і пад., якія кладуцца ўпоперак крокваў. Снегу на страсе няма, і латы на бурай струхле[л]ай саломе тырчаць голымі пачарнелымі парэбрынамі. Галавач. У змроку відаць было, як у неба ўрэзвалася скрыжаванне лат. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́тка1, ла́тачка, ла́дка ’гліняная або драўляная міска’ (Бяльк.; шкл., Мат. Маг.; паўд.-усход. КЭС; паст., брасл., лудз., глыб., Сл. паўн.-зах.), ’гліняная глыбокая міска (з загнутымі краямі)’ (Др.-Падб., Юрч., Малч., Нас., Касп., Мікуц., Мат. Гом.), ’вялікая міска’ (мядз., Жд. 2; браг., Нар. лекс.), в.-дзв. ’пасудзіна з абабітымі краямі’, чыж. ’невялікі збан з адной ручкай’, в.-дзв., паст. ’цёрла’ (Сл. паўн.-зах.), клім. ’талерка’ (Нар. словатв.). Укр. латняк ’той, хто рамантуе гаршкі’, рус. латка, ладка ’латка’, польск. łata, łatka, łotka, н.-луж. łacywa, чэш., славац. látka, серб.-харв. latka, ladka, макед. латка, ст.-слав. латъка. Памяншальная форма ад прасл. laty, latъve (параўн. ст.-слав. латы, латъве, ц.-слав. латы, латовь, славен. látva, látvica, харв. Latvica (назва вёскі), макед., балг. латвица), роднаснымі якому з’яўляюцца літ. luõtas ’човен’, с.-в.-ням. lade ’дошка, аканіца, драніца’ (Фасмер, 2, 465; Слаўскі, 5, 39). Інакш Махэк₂ (322), Брукнер (307), а таксама Трубачоў (Ремесл. терм., 219–221), які, даводзячы другаснасць даўжыні слав. läty, робіць магчымым парадніць прасл. laty і lotъkъ > бел. латак і для апошняга дапускае першаснае значэнне, звязанае з паняццем ’гліна’, ’зямля’ (параўн. бел. латачына ’лагчына’), а далей супастаўляе прасл. lotъ/lotъkъ/lotokъ з герм. laþjon (ням. Letten ’гліна’). Развіццё семантыкі прасл. laty: ’гліняны сасуд’ > ’латак, карытца’.

Ла́тка2 ’аладка’ (Бяльк.). Да ла́дка (гл.).

Ла́тка3 ’кучка саломы, сена’ (Жд. 1), ’пярэбірак’ (слуц., Сл. паўн.-зах.). Паводле Слаўскага (5, 37), да ла́та1 (гл.).

Ла́тка4 ’складка’ (капыл., Сл. паўн.-зах.). Да ладачка (гл.).

Ла́тка5 ’лапік’ (ТСБМ). Да ла́та1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; заг. закрані; зак., каго-што.

1. Дакрануцца, даткнуцца да каго‑, чаго‑н. Стрыж ляцеў, На хаце латы Закрануў крылом сваім. Дзеружынскі. Мышка і палезла туды, ды, як па бяду, закранула шклянку, што стаяла на самым краі палічкі. Шуцько. // перан. Зачапіць, пакінуць свой след. Вайна гэтага мястэчка амаль не закранула. Васілевіч. Змены, што прынесла савецкая ўлада ў вёску, закранулі і Пустку. Хадкевіч. // перан. Аказаць уздзеянне на каго‑, што‑н.; усхваляваць, узрушыць. Яшчэ да болю закранае душу гарачы позірк чулы. Тарас. Відаць, успамін закрануў балючыя раны мінулага. Сіняўскі.

2. перан. Спыніцца на чым‑н., звярнуць увагу на што‑н. пры размове, гутарцы і пад. Праз пару дзён.. бабка неяк сама закранула гэта пытанне. Скрыпка.

3. Запыніць, выклікаць на размову. «Прайду моўчкі, — вырашыў Васіль, — дый толькі таго, не буду чапаць.. [цётку Касмініху], то, можа, і яна мяне не закране». Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяно́к, ‑нка, м.

1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценых у кружок. Дзеці на сенажаці рвуць кветкі і ўюць вянкі. Пестрак.

2. Рад бярвенняў зруба. Стаяла некалькі зрубаў. На некаторых былі ўжо кроквы і латы, некаторыя былі даведзены толькі да верхніх вянкоў. Чорны. Вянок за вянком вырастаў зруб новай Тарэнтавай хаты. Галавач.

3. Тое, што і нізка ​1. Вянок грыбоў.

•••

Вянок санетаў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабою так, што апошні радок аднаго санета паўтараецца ў першым радку наступнага, а пятнаццаты санет складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх чатырнаццаці санетаў.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Лаўровы вянок — вянок з лісця лаўру як сімвал перамогі, узнагароды, трыумфу, што прысуджваецца, падносіцца пераможцам у спартыўных спаборніцтвах, артыстам і пад.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (з евангельскага сказання пра калючы цярновы вянок, надзеты на Ісуса Хрыста перад яго распяццем на крыжы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шва1 ’шво’ (чэрв., Сл. ПЗБ; рэч., нараўл., добр., Мат. Гом.; брагін., Шатал,; Ян.). Ад по- (*po‑) і *šъvъ ’шво’ (Фасмер, 4, 443–444, 463–464). Да шво, шыць (гл.).

По́шва2, по́шавачка, по́шаўка, по́шыўка, по́шуўка, пошувка ’навалачка’ (баран., в.-дзв., маст., віл., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; маладз., карэліц., Янк. Мат.; Інстр. 1, Бес.), ’насыпка’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. пошва, пошовка ’пасцельная бялізна’, укр. по́шивка, поши́ванка ’навалачка’, польск. poszewka ’навалачка’, poszwa ’навалачка’, ’насыпка’. Ад по́шва1 (гл.) па мадэлі ’дзеянне’, ’спосаб дзеяння’ > ’прадукт дзеяння’; літаральна по́шва ’тое, што пашылі’, якое да *posjъva < *po-sjy‑ti (Банькоўскі, 2, 719).

По́шва3 ’прошва’ (паст., Сл. ПЗБ). Ад про́шва (гл.) з выпадзеннем зычнага -р-, магчыма, пад уздзеяннем по́шва1 ’шво’ (гл.)

По́шва4, по́швіна ’тонкая жардзіна, якая накладаецца на разасланую кулявую салому і прывязваецца віткаю за латы’ (Янк. 1), рус. дыял. по́шва ’дошка, якую прыбіваюць да борта лодкі, каб падоўжыць яго’, по́швы, по́шевни ’абшытыя лубам сані’. Да шыць > пашыць (гл.), параўн. зашыць ’забіць дошкамі, шалёўкай’, абшыць ’абабіць дошкамі, лістамі бляхі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераплёт, параплёт, пераплют ’рашотка, рама, агароджа з перакрыжаваных перакладзін’ (ТСБМ, Янк. 2, усх.-палес., Шушк., Мат. Гом.), ’перапляценне, на якое кладуцца жэрдкі ў агароджы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ), ’плот-частакол’ (усх.-палес., Нар. сл.); пераплёт, пераплёціна ’пярэвітка’ (паўн.- і ўсх.-бел., ЛА, 4), пераплёт ’край бёрда (прадаўгаваты)’ (ветк., Мат. Гом.), перэплёты ’абмоткі трысцін у бёрдзе’ (ТС), ’плецены перадок у санях’, ’аснова лапця’ (рагач., светлаг., Мат. Гом.), пераплётлаты ў страсе’ (слуц., ЛА, 4), ’жэрдка для прыціскання саломы на страсе’ (усх.-палес., Нар. сл.), ’аснова страхі з гарызантальных жэрдак, прывязаных да крукоў бярозавым віццём ці лазой’ (Растарг.), піряплёціна ’лата, пераплеціна’, ’непрыемнасць’ (Бяльк.). Рус. переплёт, переплёты ’пляцень з тонкіх калочкаў’, ’колцы з прутоў у бучы’, ’тонкая перагародка ў засеку’; польск. przeplot ’перапляценне, пераплётная рэч, месца перапляцення’, przeplota ’лаза, якой прывязваюцца калкі ў плоце’; серб.-харв. пре́плет ’перапляценне, спляценне’. Прасл. *per‑pletъ, утворанае ад дзеяслова *per‑pletti (аснова *plet‑) > *per‑plesti > перапле́сці. Да пера- і пле́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. растрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. Трасучы, раскідаць, рассыпаць. Растрэсці сена. □ [Іван:] — Чорныя латы Саломы вецер растрос ля дарогі. Танк.

2. Разм. Разгубіць дарогай. Пуд сена рас трос за дарогу. // перан. Страціць, згубіць. — Годз[е] ўжо, Папас, не бі ты, І так розум ён [Сымон] растрос. Колас. [Загорскі:] — А раскольнікі — харошы, цвярозы, працавіты народ. Памяць аб мачысе сваёй, — мову, звычаі — збераглі, не растрэслі... Караткевіч.

3. Разбурыць, прымусіць распасціся. Растрэсці сноп. □ [Бабка:] — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш! Каліна. — Гняздо маё Растрэсла навальніца І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, — Чырыкаў Верабей пра зорачка сваё. Валасевіч. // Зрабіць непрыгодным, няспраўным; разбіць. Я пашкадаваў ужо, што так не па-людску абышоўся з Карлам — яшчэ, чаго добрага, растрасе калымагу. Сачанка.

4. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе. — Растрасяце хлопца па шашы, а тут ці мала яго натузалі. Чарнышэвіч. Легкавой машыны .. няма, а на грузавой бакі растрасеш па карчах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плю́ндра ’неахайная, нязграбная жанчына’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.); плю́ндріна (Юрч. СНЛ; Юрч. Вытв.). Паралельная форма флюндра ’тс’ (беласт., Жыв. НС) сведчыць, што гэта — запазычанне з польск. flądra ’няхлюйная жанчына, прастытутка’ (з XVIII ст.), якое Слаўскі (1, 232) разглядае як запазычанне з ням. дыял. Flunder, Flander ’анучы, рыззё’, ’прастытутка’, што паходзяць, напэўна, з назвы краіны Фландрыі, адкуль разыходзіліся па Еўропе сукны. Банькоўскі (2, 600) мяркуе, што фармальна блізкае польск. plądra ’вандроўная ашуканка-зладзейка’ паходзіць ад plądrować, plondrować і plundrować ’грабці’, ’шарыць, шукаць’, а гэтае — з н.-ням. plündern ’грабіць, спусташаць’. Таго ж паходжання ўкр. фльондра, чэш. plundra ’гуляшчая, блудніца, прастытутка’, pladry ’адзенне’, ’паношанае адзенне, латы, анучы’, н.-луж. plundrawa ’абадранка’, славен. plȗndra ’снежная слота’, ’балота, дрыгва’, plọ̑dra, plọ̑jndra ’дождж са снегам’ (з факультатыўнай экспрэсіўнай назалізацыяй — Бязлай, 3, 62). Адносна літ. pliùndra ’слата’, pliùdra ’непраходная дарога з-за дажджу’, pliù(n)dra ’бадзяга, блудніца, прастытутка’, ’пляткарка’, ’неахайная жанчына’ Фрэнкель (1, 625) мяркуе, што яны ўзыходзяць да і.-е. *pel‑, *pleu̯‑d ’плыць, лётаць’, што дае падставы Лаўчутэ (Балтизмы, 71) следам за Блесэ (SB, 5, 17) лічыць балтыйскія словы зыходнымі для бел. плюндра ’той, хто заўсёды пэцкаецца’, што ў святле вышэй прыведзеных фактаў не мае падстаў, гл. спецыяльна Віткоўскі (LB, 4, 149–152). Гл. і хлюндра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзенне, адзежа, вопратка, убранне, убранства, убор; уборы, строі (мн.); плацце, шаты; адзежына, адзетак, адзевак, апратка, напратка, апранаха (разм.) / старое: старызна, рвань, рыззё, рызняк; рызманы, лахманы, лахі, транты, латы (мн.) / рабочае: спяцоўка (разм.), спецадзенне, спецадзежа, спецвопратка / форменнае: форма, уніформа, абмундзіраванне, абмундзіроўка / царкоўнае: аблачэнне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)