1. Прапарцыянальна і прыгожа складзены; спрытны. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі.Карпюк.Волька .. цяпер стаіць перад сотнямі вачэй красуняй дзяўчынай, высокай, зграбнай, бы маладая вішня.Нікановіч.// Прыгожы па форме; далікатны. Белая кофта з адкінутым каўнерчыкам прыемна паказвае яе [Веры Ігнатаўны] зграбную шыю.Пестрак.// Зроблены з мастацкім густам. Зграбная ваза. Зграбная статуэтка./ Пра дрэвы, калоны і пад. Усюды тонкія зграбныя калоны, высокія скляпенні, лёгкія аркі.В. Вольскі.
2. Грацыёзны ў позах і рухах. Зграбная паходка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Анге́рка ’верхняе адзенне’, ’верхняе доўгае жаночае адзенне з даматканага сукна’ (Касп.), ’жаночая кароткая вопратка з саматканага сукна’ (Жд.), ’кароткая адзежына на ваце’ (Бяльк.), ’вопратка’ (Бесар.); ангерка, інгерка ’жаночае паліто з купленага сукна’ (з XIX ст.) (Малчанава, Мат. культ., 158). Рус.смал.анге́рка ’кароткае жаночае паліто ці доўгая кофта на ваце’ (СРНГ). З польск.węgierka ’верхняя шляхецкая вопратка’, дыял.(j)aŋgʼerka ’кафтан ці паліто на ваце’. Параўн. літ.angérka, ingèrka, ungérka, lingérka, algérka ’цёплая жаночая вопратка’ з польск. (Фрэнкель, 7); семантыка ўказвае на магчымасць (але не неабходнасць) сувязі бел. і літ. слоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кафта́н, таксама капта́к ’даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі’ (ТСБМ), ’кафтан’ (Бяльк.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах., 2). Ст.-бел.кафтанъ, каптанъ, кахтанъ ’кафтан’ (першая фіксацыя слова ў 1516 г.): гл. Булыка, Запазыч., 144. Крыніцай запазычання для ст.-бел. лексем лічаць тур. мову (тур.kaftan; Булыка, там жа). У польск. мове kaftan адзначаецца ў помніках значна раней (з XV ст.). Таму можна ставіць пытанне, ці не з польскай крыніцы ўзята непасрэдна бел. слова, але тут не хапае дадатковых даных храналагічнага парадку. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 212; Шанскі, 2, К, 102; Слаўскі, 2, 20.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асму́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад асмужыць.
2.узнач.прым. Туманны, імглісты; пакрыты смугой. Я вельмі люблю.. бялюткія, заснежаныя палі, па-зімоваму асмужанае вячэрняе неба, маўклівыя ў шэрані прысады.Асіпенка.У асмужанай красе Твой бачу, восень, воблік.Панчанка.// Пацямнелы. Месцам каля хлявоў яшчэ прытаіліся кучкі абледзянелага, асмужанага снегу.Крапіва.
3.узнач.прым. Абпалены сонцам; абветраны, загарэлы. На Зосі была зялёная ў чырвоных палосах вязаная кофта, яна пасавала да асмужанага, чарнабровага твару з задуменнымі чорнымі вачыма.Хадкевіч.Пастрыжаны, схуднелы, з асмужаным, пацямнелым тварам, бацька весела расказваў, якую смачную зварылі яны.. бульбу і як здорава елі яе, запіваючы бульбяным жа варам.Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сарда́к ’безрукаўка’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл., Скарбы), ’суконная жакетка без падкладкі’ (Сл. Брэс.), сардачо́к ’безрукаўка’ (Шатал.), ’камізэлька’ (Сцяшк. Сл.), сарда́чык ’кофта, блузка’ (Сцяшк. Сл.). Укр.серда́к, сарда́к ’кафтан з грубага сукна’, ’верхняя цёплая суконная вопратка галіцкіх сялян, расшытая шнурамі’, польск.serdak, дыял.sardak ’скураная безрукаўка ў сялян-горцаў; кафтан, світка’. Апошняе, магчыма, з усх.-слав. (Брукнер, 485). Слова няяснага паходжання. Набліжаюць да сэрца, г. зн. адзенне, якое пакрывае грудзі і спіну, верхнюю частку тулава. Праабражэнскі (1, 434) лічыць першакрыніцай франц.surtout, параўн. рус.сюрту́к, бел.сурду́т (гл.). Не з лапсардак (гл.), рус.лапсердак ’доўгаполы яўрэйскі сурдут’, якое з ідыш. Labserdak, ад lāb ’ліф’ і укр.сердак. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 459 з літ-рай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кно́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1. Род цвічка з круглай шырокай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну да чаго‑н. цвёрдага. На сцэну падняўся інжынер-архітэктар, раскруціў вялізны ліст паперы і прыкалоў яго кнопкамі.Чорны.
2. Рухомы пупок, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго. Кнопка электрычнага званка. □ Недзе там далёка наверсе дзяжурны механік націснуў кнопку, і клетка нячутна паплыла ўгору.Кулакоўскі.
3. Род металічнай засцежкі, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую. Кофта на кнопках. □ Начальнік адшпіліў кнопкі і выцягнуў карту з планшэта.Самуйлёнак.//перан.Разм. Пра маленькага вяртлявага чалавека. — Ды і хто яна такая, гэта кнопка, каб весці допыт?Ваданосаў.
•••
Націснуць на (усе) кнопкігл. націснуць.
[Ад гал. knoop — гузік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жупа́н ’даўнейшае верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ), жу́піца ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), жу́па́ ’дзіцячая вопратка’ (КСТ). Рус., укр.жупа́н ’тс’, польск.żupan ’тс’, в.-луж., чэш., славац.župan, серб.-харв.жу̀па̄н, балг.жупан ’тс’. Ст.-рус. (з XVI ст.) жупанъ ’тс’. У бел. (ст.-бел.жупанъ (з 1578 г.), Булыка, Запазыч., 115), як і ўкр., з польск., рус. < бел.укр.Польск. < іт.giuponne ’сялянскі пінжак з грубай тканіны’ < giuppa ’кофта, кабат’ < араб.džubban ’сукня з воўны’. Жупіца (з 1538 г.) таксама з польск., дзе zupica ’камізэлька’. Той самы корань у юбка, шуба (гл.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298; Фасмер, 2, 66; Брукнер, 668; Махэк₂, 731; Бернекер, 1, 460; Міклашыч, 413; Мацэнаўэр, 381; Гютль–Ворт, For. Words, 72. Глогер (Encyklopedia staropolska, 4, 1978, с. 518–520) звязваў назву адзення з назвай старых ’кіраўнікоў жупы’ — жупанаў што, недастаткова абгрунтавана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Jácke
f -, -n ку́ртка; ко́фта
◊ die ~ voll kríegen — фам. атрыма́ць па вуша́х
das ist die álte ~! — перан. гэ́та стара́я гісто́рыя [прыго́да]!
j-m die ~ voll háuen* [áusklopfen], j-m eins auf die ~ gében* — разм. пабі́ць каго́-н.
1.(1і2ас.неўжыв.). Падоўжыцца, павялічыцца ад нацягвання. Гумка расцягнулася. Пальчаткі расцягнуліся. □ Кофта расцягнулася, асабліва на локцях і на грудзях.Арабей.// Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра сухажылле, звязкі і пад.).
2.(1і2ас.неўжыв.). Рухаючыся, размясціцца доўгім, рэдкім з прамежкамі радам. Калона з пяці фурманак расцягнулася на цэлы кіламетр.Рамановіч.Выйшлі [партызаны] апаўдні. Расцягнуліся ланцугом між сосен.Навуменка.// Размясціцца паласой на якой‑н. (часцей значнай) адлегласці. Стары горад расцягнуўся ўздоўж Прыпяці на трынаццаць кіламетраў.В. Вольскі.
3.(1і2ас.неўжыв.). Прадоўжыцца да якога‑н. часу або доўгі час; зацягнуцца. Работа расцягнулася на тыдзень. □ Расцягнулася размова, каб закончыцца на згодзе.Дубоўка.
4. Легчы выцягнуўшыся. Сяргей расцягнуўся на траве воддаль вогнішча, узіраўся ў зорнае летняе неба.Машара.Сцёпка прывязаў каня да біла калёс, сам расцягнуўся на возе.Хомчанка.// Упасці ўсім целам. Міхаська ад страху кінуўся бегчы, зачапіўся за нейкі корань і расцягнуўся на зямлі.Сіняўскі.Халуста імгненна апынуўся каля дзвярэй, зачапіўся нагой за парог і расцягнуўся на зямлі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)