Турля́цца ‘штурхацца, піхацца’ (Жд. 3, ТС). Параўн. укр. турля́ці ‘піхаць, ганяць’, рус. турля́ться ‘кідацца, піхацца’, польск. turlać sie ‘куляцца’, мажліва, сюды і славен. turláti ‘праколваць, пранізваць’, адносна якога Сной (Бязлай, 4, 250) сцвярджае: «вакалізм славянскага кораня няясны, мажліва, экспрэсіўны». Вытворнае ад гукапераймальнага па паходжанні турліць, гл. Польск. turlać разглядаюць як варыянт tulaćкаціць, куляць’ (Варш. сл.). Сюды ж турля́жка ‘тачка, вазок на двух колах вазіць зямлю’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ртуць ’хімічны элемент, вадкі цяжкі метал’ (ТСБМ), народная назва — жыво́е серабро́ (Ласт.). Рус., укр. ртуть, чэш. rtuť, славац. ortuť, польск. rtęć. Стараж.-рус. рътуть (Сразн., 3, 206) — разглядаецца як праславянскі дзеепрыметнік цяперашняга часу незалежнага стану *rьtǫtь (як могуть, словуть), звязаны з літ. rìsti, 1 ас. адз. л. ristùкаціць, качаць’, лат. rist, 1 ас. адз. л. rituкаціць, каціцца’, а таксама літ. riēsti ’гнуць; скручваць; скурчваць; згортваць’, rietė́ti ’каціцца’, лат. riest ’адпадаць, аддзяляцца’, што ўзыходзяць, магчыма, да і.-е. *ret(h)‑ ’бегчы, каціцца’ (Фасмер, 3, 509; Чарных, 2, 124–125). Паводле больш ранняй версіі Міклашыча (285) якая, аднак, сутыкаецца з цяжкасцямі ў фанетычных адносінах, назва элемента паходзіць з араб. `utārid ’ртуць’ пры пасрэдніцтве тур. utaryd ’тс’. Першапачаткова араб. `utārid — назва планеты Меркурый, якая перайшла на хімічны элемент дзякуючы яго “лятучасці”, рухомасці. Параўн. франц. mercure, іт., ісп. mercurio, англ. mercury ’ртуць’. Назва планеты — паводле імені старажытнага рымскага бога гандлю і абаронцы вандроўнікаў Меркурыя — Mercurius (Чарных, 2, 124–125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руле́т

(фр. roulette, ад rouler = каціць)

1) ежа з сечанага мяса з вараным яйкам ці іншай начынкай, запечанага ў выглядзе прадаўгаватага акруглага кавалка;

2) кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы;

3) пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Тое, што і каціць (у 1 знач.), але абазначае рух, які адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

К. бочкі.

К. бярвенне.

2. што. Размякчаючы ў руках і рухаючы па якой-н. паверхні, надаваць чаму-н. акруглую форму.

К. клёцкі.

К. шарыкі з пластыліну.

3. што. Паварочваць з боку на бок у чым-н. сыпкім, вязкім.

К. рыбу ў муцэ.

4. што. Разгладжваць пры дапамозе качалкі, качалак.

К. абрусы.

5. што. Рабіць пракатку (спец.).

К. ліставое жалеза.

6. Падкідваць каго-н. на руках, выражаючы радасць, захапленне і пад. (разм.).

|| зак. пакача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2—4 і 6 знач.), вы́качаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 3 і 4 знач.) і скача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2 знач.).

|| наз. кача́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́каціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.

1. Коцячы, перамясціць куды‑н. Выкаціць бочку. Выкаціць бярвенні на бераг ракі. // без дап. Хутка выехаць. На плошчу.. выкаціў і спыніўся гарачы, запылены аўтобус. Брыль.

2. перан. Разм. Знішчыць агнём. Неяк зімой, яшчэ пры панах, іхнюю вёску амаль дашчэнту выкаціў пажар. Брыль. / у безас. ужыв. Мы самі ў гэтым млыне з бабамі і дзецьмі тулімся. Усё жытло агнём выкаціла. Чорны.

3. Разм. Вылучыць, вылупіць (пра вочы). Гаўрыла як сядзеў, так і [ш]лёпнуўся аб зямлю нежывы. Заўтра найшлі: ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў, а вочы на лоб выкаціў. Гарэцкі.

•••

Выкаціць (вылупіць) бельмы — здзіўлена, шырока адкрытымі вачамі глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руле́тка

(фр. roulette, ад rouler = каціць)

1) інструмент для вымярэння ў выглядзе вузкай (пераважна стальной) стужкі з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале;

2) прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Кот1 ’самец кошкі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. кіт, рус. кот, ст.-рус. котъ ’тс’, балг. кот, серб.-харв. кот ’тс’, польск. kot, чэш. kot, славац. kot, н.-луж. kot ’тс’. Відавочна, культурнае запазычанне з лац. cattus ’тс’. Магчыма, праз германскае пасрэдніцтва. Параўн. Трубачоў, Происх., 96; Трубачоў, Эт. сл., 11, 210–211.

Кот2 ’народная назва грыба (пеўнік стракаты)’ (Жыв. сл.). Да кот1 (гл.) па прыкмеце стракатасці.

Кот3: котам скаціцца ’адубеўшы, скарчанеўшы’. Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руле́т

(фр. roulette, ад rouler = каціць)

1) ежа з сечана га мяса з вараным яйкам ці іншай начынкай, запечанага ў выглядзе прадаўгаватага акруглага кавалка;

2) кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы;

3) пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

руле́тка

(фр. roulette, ад rouler = каціць)

1) інструмент для вымярэння ў выглядзе вузкай (пераважна стальной) стужкі з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футляры;

2) прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Руле́т ’кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы’, ’ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-небудзь начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы’, ’пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай’ (ТСБМ). Рус., укр. руле́т, балг. руле́т, ру́ло, рулад. З заходнееўрапейскіх моў, крыніца распаўсюджання — франц. roulette ’колца; ролік; рулетка’ < roulerкаціць; катаць; скочваць’. Чаму ў пералічаных славянскіх мовах значэнне ’рулет’ атрымала франц. roulette ’кольца’, а не roulade ’рулет’ (> ням. Roulade ’рулет’) — невядома, магчыма, таму, што скрылёк рулета нагадвае кола (Чарных, 2, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)