Дзейнічаў на Беларусі з 1873 каля маёнтка Барань (цяпер горад Віцебскай вобл.). Выпускаў дрот, кастылі, цвікі, мэблевыя спружыны, шыны, вінты, шайбы. Меў паравы кацёл. У 1908 з-д згарэў. У 1909—10 пабудаваны цагляныя карпусы, устаноўлена замежнае абсталяванне, з-д пачаў выпускаць абівачныя цвікі, ручны тэкс і інш. вырабы для абутковай прам-сці. У 1913 працавалі 350 рабочых, 3 вадзяныя і 3 газагенератарныя рухавікі. У 1-ю сусв. вайну выпускаў калючы дрот і інш. прадукцыю для фронту. З 1921 з-д «Чырвоны Кастрычнік», рэканструяваны і расшыраны. У 1941 абсталяванне з-да эвакуіравана ў г. Благавешчанск (Башкірыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІТЭА́ТР
(грэч. amphitheatron),
1) у Стараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей.
2) Сучасныя амфітэатры выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове амфітэатра пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш.
Да арт. Амфітэатр. Старажытнарымскі тэатр у Турцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМАЖКО́Ў Ціхан Піменавіч
(2.7.1909, г. Дальнярэчанск Прыморскага краю, Расія — 23.9.1941),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Палескай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Мінскі хіміка-тэхнал. тэхнікум. З 1935 працаваў дырэктарам з-да, старшынёй Петрыкаўскага райвыканкома, з 1939 1-ы сакратар Акцябрскага РК КП(б)Б Палескай вобл. У пач. Вял. Айч. вайны ўзначаліў барацьбу працоўных раёна супраць захопнікаў, стварыў (разам з Ф.І.Паўлоўскім) партыз. атрад «Чырвоны Кастрычнік», які з часцямі Чырв. Арміі 18.7.1941 разграміў штаб ням. дывізіі ў в. Воземля Акцябрскага р-на, захапіў палонных і шмат баявой тэхнікі, аператыўныя дакументы і інш. У жн. 1941 накіраваны на Паўд.-Зах. фронт. Загінуў у Палтаўскай вобл. У г.п. Акцябрскі пастаўлены помнік Бумажкову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАВА (Грэк) Надзея Рыгораўна
(н. 17.9.1910, Мінск),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1941). З 1927 на швейнай ф-цы «Кастрычнік» у Мінску. З 1933 старшыня ЦК саюза рабочых швейнай прам-сці. У 1937—40 нам. і заг.прамысл.-трансп. аддзела ЦК, 3-і сакратар ЦККП(б)Б. У 1938 — 47 Старшыня Вярх. Савета БССР. З 1941 сакратар Казанскага гаркома ВКП(б). З 1943 нам. старшыні СНКБССР. З 1947 міністр харч. прам-сці БССР, у 1949—52 нам. міністра харч. прам-сці РСФСР. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1938—40. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1939—52. Дэп.Вярх. Савета БССР у 1938—47, СССР у 1946—50, РСФСР у 1951—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЮ́К Георгій Пятровіч
(н. 5.7.1923, в.Кастрычнік Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1952), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1959). З 1959 заг. сектара Ін-та філасофіі і права АНБССР, у 1973—96 праф.БДУ. Даследуе праблемы гісторыі, тэорыі і метадалогіі сацыялогіі, сац. структуры грамадства, сац. кіравання. Аўтар кн. «Прыкладная сацыялогія» (1979, перакладзена на кіт. мову ў 1985), падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ («Уводзіны ў прыкладную сацыялогію», 1975) і інш.
Тв.:
Основные черты современного ревизионизма. Мн., 1961;
Банкруцтва буржуазных канцэпцый грамадства будучага. Мн., 1967;
Критика теории «единого индустриального общества». Мн., 1968;
Проблемы «массовой культуры» и «массовых коммуникаций». Мн., 1972 (разам з У.С.Баброўскім);
Sociocultural community of Polish and Belarus peoples // The Neigbourhood of cultures. Warsaw, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акрэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Акрыяць, паправіцца пасля цяжкай хваробы, набрацца сіл. Відаць, не акрэп яшчэ камісар пасля гестапаўскага засценка.Кулакоўскі.// Стаць мацнейшым, здольным супрацьдзейнічаць. [Мяснікоў:] Акрэпне Піцер — гэта ўсё: Як снежная лавіна з стромкіх гор, Змятаючы з дарогі перашкоды, Кастрычнік пройдзе па Расіі.Клімковіч.// Стаць мацнейшым, здаравейшым. Сэрца мацярок нашых ляжыць больш да слабейшага дзіцяці, пакуль яно не акрэпне, да таго, што ў дарозе, пакуль не вернецца, да меншага, пакуль не дарасце.Карпюк.
2. Усталявацца, умацавацца. Новы ж свет акрэпне і ўзбагацее тады, калі кожны яго будаўнік будзе добрым гаспадаром.Гартны.// Пра з’явы прыроды. Праз які тыдзень зіма акрэпла.Пянкрат.
3. Стаць цвярдзейшым (пра грунт, глебу). Напярэдадні прайшоў спорны веснавы дождж, першы ў гэтым годзе. Ён абмыў з зямлі ўсю смугу, што засталася ад зімы; поле выглядала чыстым, яно нібы памаладзела. Дарога акрэпла.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1. Адсутнасць святла, асвятлення; цемра. Пад сховай цемнаты Нам даставілі пасылкі, Тэлеграмы і лісты.Глебка.За цемнатою цяжка было разглядзець, колькі зараз часу.Гартны.// Пра цёмнае, неасветленае месца, прастору. За колькі крокаў ад Лабановіча, вынырнуўшы з цемнаты, без шуму, як цень, выступіла жаночая постаць.Колас.
2.перан. Культурная адсталасць; невуцтва. Наша маладосць Не ведае ніякай цемнаты, Бо ёй Кастрычнік асвятліў шляхі, Высока ўзняўшы палымяны сцяг.Смагаровіч.І спектаклі — от яны куранёўскія спектаклі! Толькі ж і тут — рэлігія цемнатою людской пакарысталася!Мележ.Нашы дзед і бабуля так і памерлі ў цемнаце, а я атрымаў асвету і працую за станком.Гарбук.//Разм. Пра недасведчанага або малаадукаванага чалавека. — Няўжо вы дагэтуль нічога не ведаеце?.. От жа цемната, ну што ты скажаш! — незласліва засмяяўся чалавек.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сезо́н, ‑а, м.
1. Адна з чатырох пор года. Летні сезон. □ Што ні кажы, на дварэ трыццаць градусаў, а касцюм у хлопца яўна не па сезону.Беразняк.Як ніткі — тоненькія бровы, і кудзерцы — бялюткі лён. Пашые дзяўчына абновы На ўсю вясну, на ўвесь сезон.Пысін.
2. Частка года, найбольш прыдатная для якіх‑н. работ, адпачынку і пад. Будаўнічы сезон. Купальны сезон. □ Ці ж гэта жарт — бесперабойна працаваць увесь сезон, захаваць у спраўнасці ўсе машыны і ўвосень на іх даваць па дзве — дзве з палавінай нормы.Хадкевіч.На Чорным моры ў верасні сама што сезон.Васілёнак.Кожны з тэатраў рэспублікі за сезон ужо ставіць па некалькі арыгінальных твораў.«Полымя».Дачакаліся мы паляўнічага сезона палявання на птушак. Ведаеце, рукі самі так і цягнуцца да стрэльбы.Грамовіч.// Час выспявання якіх‑н. пладоў і пад. Вінаградны сезон.
•••
Бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на поўдні.
Мёртвы сезон — перыяд застою ў прамысловасць гандлі (у капіталістычных краінах).
[Фр. saison.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Разбурыць, знішчыць выбухам; падарваць. [Маеўскі:] — Гнядкоў! Сабірай сваіх падрыўнікоў. Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі.Шамякін.// Разбурыць напорам знутры. Праз тыдзень — другі імклівая плынь узарве, раскрышыць ледзяны панцыр, і Нёман .. панясе свае воды на поўнач — у Літву.«ЛіМ»./уперан.ужыв.Кастрычнік узарваў стары ўвесь лад.Астрэйка.
2. Узадраць, парушыць цэласць чаго‑н. Вось .. [Юрка] расшыў адзін .. край [пасылкі] і, узарваўшы фанернае вечка, заглянуў цсярэдзіну.Сіняўскі.//перан. Узараць. Я помню, як трактар той першы Прамчаў і ля нашых бяроз, Як дзедаўскую палоску Плугамі ўзарваў і панёс.Куляшоў.
3.перан. Парушыць чым‑н. спакой, цішыню і пад. [Стрэл] узарваў спакой летняе ночы і перакаціўся рэхам у наваколлі.Чарнышэвіч.Гром апладысментаў узарваў панаваўшую дагэтуль цішыню.Васілевіч.
4.(1і2ас.неўжыв.); перан.Разм. Вывесці з сябе, абурыць, вельмі раззлаваць. Гэтая ветлівасць узарвала Андрэя, хоць ён даў сабе слова размаўляць зусім спакойна.Шахавец.— Ну і дэмагог жа ты! — узарвала Таццяну.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗНА́КІ АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ І АСТРАЛАГІ́ЧНЫЯ,
умоўныя абазначэнні Сонца, Месяца, планет і інш. нябесных цел, а таксама задыякальных сузор’яў, планетных канфігурацый, фаз Месяца і да т.п. Карыстаюцца ў астр. і астралагічнай літаратуры, календарах (гл.табл.). Некаторыя знакі служаць для абазначэння месяцаў і дзён тыдня. Большасць з іх узнікла ў глыбокай старажытнасці.
Знакі астранамічныя і астралагічныя
Знакі свяціл і дзён тыдня
— Сонца (нядзеля)
— Уран
— Месяц (панядзелак)
— Нептун
— Марс (аўторак)
— Плутон
— Меркурый (серада)
⚷ — Хірон
— Юпітэр (чацвер)
— Зямля
— Венера (пятніца)
— камета
— Сатурн (субота)
— зорка
Знакі задыяка і месяцаў
♈︎ — Авен (сакавік), пункт вясенняга раўнадзенства
♎︎ — Шалі (верасень), пункт асенняга раўнадзенства