1.Дзеяннепаводледзеясл. запарваць — запарыць 1 (у 1 знач.).
2.Разм. Тое, што прыгатавана запарваннем. Карміць жывёлу запаркай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАКТА́ЦЫЯ (ад лац. lactare мець малако, карміць малаком),
утварэнне малака ў малочных залозах, назапашванне і перыядычнае выдзяленне пры ссанні ці даенні. Уласціва самкам млекакормячых жывёл і чалавеку. Складаны нейраэндакрынны працэс, які характарызуецца значнай перабудовай фізіял. і біяхім. працэсаў усяго арганізма. Пачынаецца пасля родаў, працягваецца да пераходу дзіцяняці на інш. віды ежы і паступова затухае. Працягласць Л. ад 10—20 дзён у некат. дробных грызуноў да 25 месяцаў у кашалота; у свойскіх жывёл: карова — да 10 месяцаў, авечкі — 4—5, кабылы — 9 месяцаў, свінні — 60—70 дзён. Вышэйшы цэнтр рэгуляцыі Л. — кара галаўнога мозга, гал. падкоркавы цэнтр — гіпаталамус.
Карміць чым‑н. смачным, частаваць ласункамі. Ласаваць дзяцей варэннем. □ Бабулька Ганна мяне частавала варэннем, часта ласавала нейкім салодкім квасам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЧО́ПКА (Янка) (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.5.1977),
бел. пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) с.-г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 пад псеўд. Башкір, Янка Башкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнішча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926).
Разм.Карміць доўга, неаднаразова; накарміць многіх. [Ліпскі:] — Гаспадарку весці трэба ўмець. Каб яйка з-пад курыцы ўзяць, трэба, брат, пастарацца, папакарміць яе не абы-чым...Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віхтава́ць ’жывіць, карміць, даглядаць’ (астрав., маст., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). З польскага wikt, дыял.wicht ’сталаванне, штодзённая страва’, wlktować ’сталаваць, карміць, утрымліваць на сваіх харчах’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, № 4, 132). Параўн. таксама ст.-бел.виктъ ’харчы’ < польск.wikt < лац.victus (Булыка, Запазыч., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пітава́цца ’харчавацца’ (Ян.), стараж.-рус., ст.-рус.питовати ’карміць’ (XIII–XIV стст. < XI ст.), питоватися ’ўжываць ежу’ (XI ст.), ’мець асалоду’ < питати < прасл.*pitati ’карміць’, параўн. рус.питать ’тс’, укр.пити́мий ’родны, блізкі’, пи́томець ’выхаванец’, славен.pítati ’карміць’, серб.-харв.пи̏тати, макед.питом ’прыручаны, свойскі’, ’лагодны, ціхі, рахманы’, питомец ’выхаванец’, ст.-чэш.pitomý ’ціхі, лагодны’, чэш. ’дурны’ (у выніку мены значэння паводле назірання за жывёламі, якіх гадуюць у няволі: яны страчваюць свае прыродныя рысы і становяцца нібы “атупелымі” — Махэк₂, 452), ст.-слав.питѣти, пазней питати ’насычаць, карміць’, якое параўноўваюць з літ.piẽtūs ’абед’, pietáuti ’абедаць, перакусваць’, ст.-інд.pitú‑(m) ’ежа’, авест.pitu‑ ’тс’, piϑwā ’тс’, ’частка ежы’, і.-е.*poi̯‑, *pi‑ (гл. пе́ставаць; пір, піць). (Покарны, 833; Фасмер, 3, 268; Бязлай, 3, 44).