Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням.Dreck ’бруд, кал’, ’дрэнь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тако́ўскі (тако́вский, тако́вський) ’падобны’, ’гэтакі’ (Нас.), ’які заслугоўвае ўвагі, пахвалы або неадабрэння — асаблівы’ (ТСБМ), ’такі’ (Ласт., Сцяшк., Кал., Скарбы), такі́вськый ’найбольш зручны ў дадзены момант’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.таковськиі ’такі’ (XVI ст., Карскі 2–3, 54). Наватвор на базе *takovъ (Карскі, там жа; ESSJ SG, 2, 643), гл. таковы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супэнду, спэнду ’з перапуду, з перапалоху’ (Кал.). Адаптаваны паланізм, параўн. польск.z pędu ’сходу, адразу’, дыял.spęd ’зручны выпадак, смеласць’, што да pęd ’рух, бег, імпэт’. Відаць, недакладнае тлумачэнне, хутчэй ’адразу, не марудзячы’: не ўспела супэнду дзяўчына бацьку адказ даць, на што, магчыма, паўплывала збліжэнне з генетычна тоесным пуд ’страх, перапалох’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́мкаць ‘трэнькаць, брынкаць струнамі’ (Шат., Сцяшк. Сл., Кал., ТС), ‘невыразна вымаўляць’ (ТС), тру́мкало ‘балбатлівы чалавек’ (Руб.), ‘скрыпка’ (ТС), сюды ж таксама перан. тру́мкаць ‘плакаць, ныць, раўці’ (ТС). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр.тру́мкати ‘пачынаць плакаць (пра дзіця), безупынна ныць, балець (пра стомленыя ногі)’, параўн. таксама імітатыў трум‑трум (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 86). Гл. таксама трумцець, трымцець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schéißef - груб.
1) кал, экскрэме́нты; гной
2) дрэ́ннае [ця́жкае] стано́вішча;
◊
er sitzt in der ~ ён сеў ма́кам [у калю́жыну];
j-n durch die ~ zíehen* змяша́ць каго́-н. з гра́ззю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сумо́даць ’сумець, змагчы’ (дзярж., Нар. сл.), ’здолець, ухітрыцца’ (Кал.), сумо́наць (< *сумоднаць?) ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, прэфіксальны (з су-) дэрыват ад мадзець (гл.) з пераходам дзеяслова ў катэгорыю форм на ‑аць. Дзеяслоў сумо́наць Цыхун (Зб. Мальдзісу, 402) суадносіць з літ.sumanýti ’задумаць, узяцца за справу’, што таксама сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі. Параўн. яшчэ намо́наць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус.торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ.drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэўшч ‘таўшчыня’ (Мат. Гом.; навагр., З нар. сл., Жд. 2, Янк. 2), тэ́ўшча ‘тс’ (слонім., Нар. лекс.), тэ́ўшчар ‘тоўсты’ (Сцяц.), сюды ж тэ́ўсць ‘паўната, таўшчыня; таўстун, таўстуха’ (дзярж., Нар. сл.; Кал.). Да тоўшч (гл.), хутчэй за ўсё, у выніку экспрэснай змены пад націскам о на э («аднаўленне» квазі-карэннага галоснага), пра ўмовы фанетычнай дыялектнай з’явы гл. Карскі 1, 154–158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус.няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з коміnaša ’пена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ.naša ’ўраджай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памёт1 ’кал, экскрэменты жывёлы’ (ТСБМ, ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 40), з рус.помёт ’тс’, таму што корань мет‑ неўласцівы бел. мове. Але параўн. памёт2.
Памёт2 ’поле, якое ніколі не апрацоўвалася’ (Інстр. I), ’абложная зямля’ (Касп., ДАБМ, 857; Хрэст. па бел. дыялекталогіі, 334), ’няўдобіца’ (Сл. ПЗБ). Рус.арханг., смал.помёт ’аблога, папар’. Відаць, да *мятаць (параўн. памёт1), г. зн. ’кінутае, пакінутае (на адпачынак) поле’.