Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Лы́скаць ’смяяцца’ (раг., Мат. Гом.), ’біць’, ’піць’, ’трэскаць’, ’кідаць позірк’ (Юрч., ТС). Уваходзіць у групу лексем з коранем *luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑ (гл. Куркіна, Этимология–72, 68–73). Да луза́ць (гл.). Слаўскі (5, 421–422) адносіць польск.łyskać ’блішчаць, зіхацець’, славац.liskac śe, укр.лискати, серб.-харв.ли̏скати ’тс’, славен.lískati ’паліраваць’, lískati se ’блішчаць’ да прасл.lyskati, якое з’яўляецца ітэратывам да lъskati, lъsknǫti, lъščati. Гл. лы́зіцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іскры́цца, іскрыцца; незак.
Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі. Пад месячным святлом іскрыўся іней.Чарнышэвіч.Возера іскрыцца і зіхаціць на сонцы.В. Вольскі.//перан. Ззяць, блішчаць пад уплывам якіх‑н. пачуццяў (пра вочы, позірк). Вочы юнакоў і дзяўчат гарэлі, іскрыліся.Лынькоў.//перан. Ярка праяўляцца. У вачах .. [Сярожкі і Ленкі] не іскрылася весялосць і дзіцячая жартаўлівасць.Шамякін.Збан глядзеў кабеце ўслед з-пад калматых чорных броваў, і ў вачах яго іскрылася халодная, злая ўсмешка.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
серабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.
1. Рабіцца серабрыстым, набываць серабрысты колер, бляск. Дзьмуў лёгкі ветрык, рабацела рака, а калі выглядала сонца з-за хмар, вада серабрылася.Гурскі.// Выдзяляцца сваім серабрыстым колерам, бляскам, віднецца (пра што‑н. серабрыстае). На аддаленых вяршынях серабрацца воблакі.Бядуля.Усё дно ракі серабрыцца на сонцы, зіхаціць, усланае маляўкай...Краўчанка.// Сівець; зіхацець сівізной. На скронях ужо серабрыліся валасінкі і паглыбіліся зморшчкі ля вачэй, якія, як і раней, захавалі свой сталёвы колер і сваю напорыстасць.Пестрак.
2.Зал.да серабрыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)